Эротические рассказы

Вольны птах. Раман. Мікола АдамЧитать онлайн книгу.

Вольны птах. Раман - Мікола Адам


Скачать книгу
не паваліла з ног, хітнула так, быццам апынуўся на борце рыбацкай шхуны ў шторм. Другая прыціснула да сцяны, бо інакш бы дакладна паваліўся. «Ты ж сяброўка мая, – звярнуўся я да цыгарэты, – што ты робіш? Не хочаш сябраваць, так і скажы». На трэцюю зацяжку ўжо рашыцца не рызыкнуў, кінуў цыгарэту ў сметніцу і вярнуўся ў фае па сценцы. Прысеў перадыхнуць. Наўродзе стала лягчэй. Тады рушыў да таксафонаў, спыніўся побач з адным і затэлефанаваў у «Першацвет». Слухаўку падняў Алесь Герасімавіч Масарэнка (галоўны рэдактар часопіса і старшыня літаб’яднання пры ім, дзе па панядзелках збіраліся маладыя айчынныя творцы, пра якіх мала хто ведаў і мала хто адносіўся сур’ёзна з-за іх, натуральна, маладосці, што, тым не менш, нікога з моладзі не бянтэжыла), каму ж яшчэ, бо менавіта ён сядзеў заўжды побач з тэлефонам. Яму я і распавёў пра месца свайго знаходжання ды папрасіў, каб пры нагодзе інфармацыя гэтая трапіла да маіх сяброў, больш за тое, братоў па крыві Янкі Лайкова і Паўла Гаспадыніча.

      З Янкам мы пазнаёміліся ў яго на радзіме, калі паэтычным дэсантам з «Першацвету» прыязджалі на выступ у школу, дзе дырэктарам быў Янкаў бацька, які, між іншым, стварыў на базе школы ўнікальны літаратурны музей, а з Паўлам у адзін з панядзелкаў напрыканцы лета. Замацавалі ж сяброўства некалькімі «Вермутамі» на канцэрце «Рок супраць СНІДу», што адбыўся напачатку верасня ў Парку Чалюскінцаў. Ну а пабраталіся ў кватэры вялікага беларускага паэта Анатоля Сыса, гасцямі якога бывалі нярэдка. Пакуль Сыс гатаваў юшку на кухні, мы ў адзіным пакоі кватэры паэта і вырашылі паклясца на крыві ў вечным братэрстве як тыя мушкецёры. У мяне з сабой якраз аказаўся нож (знайшоў неяк на вуліцы ды цягаў увесь час з сабой на нейкую трасцу, вось і прыгадзіўся), які нажом, шчыра кажучы, цяжка было назваць. Вастрыё у ім адсутнічала цалкам, абодва бакі ляза ўяўлялі ўзгоркі, 20 узгоркаў з аднаго боку, 20 з другога. Вось гэтымі ўзгоркамі мы раскалупалі свае далоні і лініі, па якіх тыя праходзілі, выпацкаліся ў крыві і змяшалі тую кроў паміж сабой дотыкамі далоняў адна да адной. Сыс, калі пабачыў, што мы нарабілі, ахрысціў нас прыдуркамі, пагнаў, як бараноў, у ванны пакой, але шчаслівейшых людзей на зямлі, напэўна, у той момант не існавала. Таму і не дзіўна, што менавіта на кніжцы Сыса «Пан Лес» Янка, даведаўшыся пра маё знаходжанне ў бальніцы, запіша нумар тэлефону нейрахірургічнага адзялення 9-й бальніцы і нумар маёй палаты пасля тэлефанавання ў даведачную, на ўнутраным баку яе задняй вокладцы.

      Насця не прыходзіла трэці дзень. Я сумаваў па ёй і злаваўся на яе з не меншай сілай, чым сумаваў. Мне не хапала прысутнасці дзяўчыны як паветра, ды, тым не менш, усё ж дыхаў. Дыхаў напоўніцу, прагна і з эгаістычным пачуццём уласнай вартасці ды значнасці насуперак словам следчага пра тое, што я ніхто і зваць мяне ніяк. Памыляецеся, «грамадзянін начальнік», так звычайна звярталіся ў фільмах да супрацоўнікаў міліцыі прыніжаныя і пакрыўджаныя імі, мая асоба яшчэ як патрэбна гэтаму свету і гэтай краіне,


Скачать книгу
Яндекс.Метрика