Каханне (зборнік). Мікола КалядныЧитать онлайн книгу.
канкрэтным асяроддзі. Тады выглядаюць як мітуслівае іскрыстае воблака. У асобных варунках і адна часцінка бачная як імгненны бліск. Але гэта – найрэдкая з'ява і дасяжная нямногім, дый то пасля адпаведнай падрыхтоўкі.
– Яны свядомыя?
– Безумоўна.
– І свабодныя?
– Так.
– А як яны злучаюцца, паводле дамоўленасці альбо кахання? – скептычна хіхікнуў вёрткі дзяцюк, і шкаляры зарагаталі.
– Воляю творцы, – сур'ёзна адказаў настаўнік.
– А хто творыць?
– БОГ і мы.
– Што менавіта?
– Творчасць не мае межаў.
Ажыўленне імгненна казытнула юнакоў – і яны задаволена закруціліся. Некаторыя тэатральна і з гумарам дэманстравалі, як іх быццам ахапіла празмерная пыхлівасць ад глыбокага ўсведамлення сваёй значнасці.
– І як гэта рабіць?
– Якія няўрымслівыя! – з напускной перасцярогаю прамовіў Альгерд. – Аб чым мы толькі што гаварылі?
– Аб рэакцыі на знадворныя раздражняльнікі.
– Працягнем размову. І на каго вы зараз больш падобныя?
– На жывёлаў і птушак.
– А хіба можа быць інакш: мы і ёсць жывёлы, – упэўнена, без сумневу вызначыў месца чалавека цяглісты хлапчына.
– А вось і не, – вярнуўся да ранейшай гульні Альгерд.
Здзіўленне ізноў скаланула паветра.
– Біялагічна мы сапраўды як жывёлы, але духоўна бліжэй да больш вечных стварэнняў – камянёў. Яны складаюцца з мноства хімічных элементаў і з'яўляюцца тыповымі прадстаўнікамі вялізнейшай, незлічонай арміі будаўнікоў Космасу. Усё знікае пад БОСКАЙ Далонню, камяні – у апошнюю чаргу. Нават вада і паветра саступаюць ім месца, аддаючы сваю энергетычную моц на захаванне. Рашуча і смела імчаць яны па неабсяжнаму Сусвету, падуладныя толькі БОГУ і сабе. Спадзеючыся на творчае ўзбагачэнне, іх штурмуюць усемагчымыя касмічныя сілы – адны з дабром, іншыя са злом. І яны ўспрымаюць гэтае ўздзеянне, палымнеюць і калеюць, безліч разоў пераўтвараюцца, аддаюць, нічога не шкадуючы, але захоўваюць сваю галоўную сутнасць і прытрымліваюцца зададзенага курсу. Як не захапіцца такімі натхняльнікамі Космасу!
Узбуджэнне настаўніка перадалося і вучням. Яны зачаравана глядзелі на яго, уяўляючы гэты жывы бясконцы рух.
– Дык што, нейкія дзічакі дасканалей за нас?
– Яны іншых касмічных каардынатаў. Ужо адно тое, што камяні, скалы, горы могуць існаваць мільярды гадоў, сведчыць аб іх неверагоднай загартоўцы і трываласці. Якім быў бы чалавек, калі б меў за плячыма такі досвед?
– Усё б ведаў.
– Дужа разумным.
– Цяжка ўявіць.
– Магутным.
– Цягавітым.
– Як камень.
– Засвіднуў бы, – выгукнуў хударлявы шкель і тым самым узнавіў хіхоты.
– Час і прастора такому даўгавеку даюць шмат мажлівасцяў для духоўнае моцы, – крыху счакаўшы, прамовіў Альгерд з націскам на апошнія словы. – А яна без мудрага самавалодання не з'яўляецца. Менавіта камень увасабляе такі стан унутранай дасканаласці.
– Мы жывём вельмі мала, і нам гэтага не дасягнуць.
– Вельмі