Каханне (зборнік). Мікола КалядныЧитать онлайн книгу.
і цешыцца ў вечнасці? Не, гэта будзе здрадай і сама вялікай ганьбай. Я сабе гэтага ніколі не дарую. Лепш застануся з імі і буду рабіць усё, каб палепшыць іхнае жыццё. Прабачце і бывайце. Жадаю поспехаў.
Дамоўца азірнуў равеснікаў, паважна кіўнуў галавой настаўніку і хутка выйшаў.
Праз хвіліну за ім рушылі ўслед яшчэ некалькі смельчакоў.
8
Азіраючыся, яны падняліся па драбіне на гарышча, зачынілі дзверцы і прыселі каля франтона. Моўчкі дасталі пачак з запалкамі, сшытак, зірнулі адзін на аднаго.
Бацькі ніколі не дазвалялі дзецям карыстацца жыранкамі, хавалі іх у недасяжным месце, у вузельчыку пад самай столлю, і заўсёды палохалі пажарам. Бэйбусы ўважліва слухалі, ніякіх пытанняў не задавалі і думалі, што не такія ўжо яны і дурні, каб не ўмець шоргнуць сярнічкай і нашкодзіць. Агонь заўжды можна патушыць, як гэта робяць пры аказіі дарослыя.
На тое яны і разлічвалі, калі нарэшце знайшлі прыдатны момант, спасобіліся і выкралі з вузельчыка запалкі.
Жаданне ўзрасло і зачаравала іх цалкам, як бытта адзінае на свеце.
– Зробім вогнішча, як трэба.
Захоплена замітусіліся, засаплі. Як толькі ўсё падрыхтавалі, яшчэ раз абмяняліся паглядамі і нарэшце падпалілі.
Агеньчык успыхнуў і пачаў мігам расці. Хлопцы ўзрадаваліся, сталі падкідваць паперу, смецце.
Дзьмухнуў скразняк – і полымя шуганула ўбок, захапіла рэшткі леташняга сена. Іскры паляцелі ўгору і кранулі саламяную страху, якая адразу загарэлася.
Пракуднікі гэтага не чакалі, жвава ўскочылі і кінуліся тушыць, але агонь усё больш смялеў і прагна жарляў усё запар. Яны перапалохаліся, сцямілі, што не зладзяць з ім, і, не змаўляючыся, скокнулі з гары ўніз ды далі драпака.
Быў спякотны летні дзень, і хата згарэла, як знічка.
9
У апошні час Альгерд больш хваліў, чым ушчуваў – гэта акрыляла, але Кастусь ведаў, што да патрэбнай дасканаласці яму яшчэ далёка.
– А хто яе вымяраў? Каму гаварылі: досыць, ты ўжо дасканалы, хопіць развівацца? Ці ёсць такая дастатковасць альбо мяжа? – часам, настаўнік закідваў забаўнымі рытарычнымі пытаннямі – і гэта відавочна яму падабалася. – Ніколі такога не было і не будзе. Дасканаласць – Велічная і Патрабавальная Сіла. Яна не мае ні вымярэнняў і ні прыпынкаў, пачынаецца і заканчваецца БОГАМ, ахоплівае ўвесь Сусвет і выбірае стварэнні толькі па заслугах. Колькі напрацаваў – столькі і атрымлівай. Так што, Кастусь, не спыняйся, дзейнічай.
Кастусь даўно ўцееў, што Рух – галоўная ўласціваьць Жыцця, і спакваля спасцігаў яго законы.
Надзіва, сутыкнуўся з вялікімі аблуднасцямі.
Так, людзі заўсёды лічылі, што ісці-імчаць фізічным целам, існуючай матэрыяльнасцю значна цяжэй, чым пачуццямі, думкамі, духам. У запраўднасці атрымалася наадварот. Ён упэўніўся ў гэтым, калі глыбей зазірнуў унутр сябе.
Усё існае вынікае паводле Касмічнай Волі, развіваецца-вырастае ў канкрэтным, уласцівым для сябе асяроддзі. Для прадметаў і ўсяго, што ходзіць, плавае, лётае, гэта – нашая