Эротические рассказы

Пярэваратні ў пагонах і без. Сяргей ПляскачЧитать онлайн книгу.

Пярэваратні ў пагонах і без - Сяргей Пляскач


Скачать книгу
з якім-небудзь прыдатным парфумным водарам, яе жыццё змянілася б незваротна. Не тое каб Ірцы прынцыпова важна было спадабацца новым знаёмым – яна ўжо даўно прызвычаілася абыходзіцца сяброўствам толькі з сабою, – але ёй як мінімум не хацелася з першага дня выглядаць на новым месцы белай варонаю. Да таго ж у жаданых пераменах Ірцы найперш мроілася іх незваротнасць… Незваротнасць у родны Друцк і ненавісны бацькоўскі дом.

      Мала было Ірцы ранейшых папрокаў Віцька ды маці за тое, што не дапамагае па гаспадарцы, а толькі бадзяецца цэлымі днямі немаведама дзе, валочыцца, як валацуга бяздомны, дык нехта з добрых людзей для поўнага шчасця сказаў ім, што некалькі разоў бачыў Ірку на трасе. А гэта ў вачах вяскоўцаў адназначна сведчыла: дзеўка загуляла! Цяпер Віцёк інакш, як шлюндраю, падчарку не называў. А калі быў асабліва не ў гуморы, дык і зусім зваў курваю… Хто ж гэта стрывае, калі ўвесь час толькі і чуваць:

      – Куды пайшла, курва?! Чаго сядзіш, курва! Прыгледзь за братам, шлюндра…

      У пятніцу ўвечары Ірка сто разоў пашкадавала, што вярнулася зарана дадому: ледзь прытомны ад «Талачынскага» Віцёк, перш чым канчаткова адключыцца, некалькі гадзін апошнімі словамі бэсціў гаротную дзяўчыну. Ёй нават здалося, што толькі яе з’яўленне ў доме і надало яму моцы, адцягнула непазбежны сыход у беспрытомнасць. Таму яна звечара, як спрактыкаваны вандроўнік, каб не сапсаваць яшчэ і суботнюю раніцу, паклала ў стары заплечнік, з якім некалькі гадоў хадзіла ў школу, цёплы сіні швэдар, кавалак крамнай каўбасы, што ляжаў на стале ў кухні, лусту хлеба, схадзіла ў гародчык і адарвала некалькі зялёных пёраў цыбулі. Дзяўчына вырашыла знікнуць з дому на золку, адразу за маці, якая цяпер уздымалася штодня а чацвёртай гадзіне.

      Як ні дзіўна, на вуліцы ў такую рань аказалася аж занадта шмат людзей: з падворкаў якраз выганялі кароў. Ірцы давялося хуценька перабрацца за дамы і павольна сунуцца па няўезджанай роснай дарожцы ўздоўж гародаў.

      Калі сонная дзяўчынка толькі ўскараскалася на другі паверх млына і заняла звыклую пазіцыю на сваім назіральным пункце ля вакна, з усходняга боку пачуўся гук аўтамабіля.

      Няхай гэта будзе яна – тая самая машына, якая назаўсёды зменіць…

      Ірка не паспела дадумаць, што іменна павінна змяніць назаўсёды тая машына, як угледзела, што на гару ля даволі грувасткай металічнай стэлы з надпісам «Магілёўская вобласць» выскачыла нейкая страшэнная старая калымага, якая несумненна нічога ў яе жыцці змяніць не магла: такіх старых аўтаў і ў Друцку хапае, і ездзяць на іх самыя сапраўдныя жабракі.

      Паколькі Ірцы больш не было за чым назіраць, яна ўсё ж працягнула сачыць за імклівым спускам з гары чырвонага аўтамабіля з мінулага стагоддзя…

      Яна ўжо колькі месяцаў чакала нечага падобнага, але, як высветлілася, была абсалютна не гатовая ўбачыць тое, што адбылося ў наступныя некалькі імгненняў: аўтамабіль на самым пакручастым кавалку спуску з гары нечакана таргануўся, з гучным шоргатам жалеза па жалезе выцяўся правым бокам аб агароджу


Скачать книгу
Яндекс.Метрика