Шоўк (зборнік). Мікола АдамЧитать онлайн книгу.
Грудзі ўсё-ткі выглядалі «апетытна» і яшчэ маглі зводзіць з розуму нават такіх юных прадстаўнікоў мужчынскай паловы чалавецтва. – Прабачце, – усміхнулася Святлана і рукой паказала, што той можа сесці насупраць, усё адно пакуль нікога няма.
– Міхал маё імя, – сказаў малады чалавек, як толькі зручна размясціўся на крэсле. – А вы?
– Святлана, – адказала жанчына.
– Можа быць, вып’ем на брудэршафт, – прапанаваў Міхал, – і пяройдзем на «ты»?
– Навошта? – неахвотна супраціўлялася Святлана, дакараючы сябе ў душы за гэта. Ёй так не хапала ўвагі, падтрымкі, кахання, нарэшце. Міхал на яе глядзеў з такім замілаваннем і такім кранаючым поглядам, так гарнуў да сябе, але ён быў такі малады!..
– Затым, што вы вельмі прыгожая, – прамовіў Міхал. – Гэтым вы мяне і бянтэжыце. Мне ніколі не падняцца да вас, якіх бы высілкаў я не выкарыстоўваў. Толькі вы можаце падняць мяне да свайго ўзроўню. Памятаеце, што «толькі прыгажосць выратуе свет?»
– А мой узрост не бянтэжыць ніяк? – вырвалася з грудзей Святланы. Яна ведала наперад, што ён адкажа, бо мужчына ж не зняважыць жанчыну, але жадала пачуць добрыя словы ў свой адрас. Вельмі даўно ёй ніхто не казаў, як яна добра выглядае.
– Пры чым тут ваш узрост? – усміхнуўся Міхал. – У прыгажосці ўзросту няма. Яна вечная. А ведаеце, як парой хочацца далучыцца да вечнасці?..
Ён узяў дзве чаркі і паставіў іх побач, напоўніў гарэлкай да паловы, адну чарку працягнуў Святлане, з другой у руцэ перасеў да жанчыны бліжэй.
Яны выпілі. На брудэршафт. Сваю і яе чаркі ён паставіў на стол, падсунуўся яшчэ бліжэй, адной рукой абняў Святлану за плечы, другой – узяў яе твар і ўтрымліваў, пакуль працягваўся пацалунак, на здзіўленне салодкі і сакавіты. Магчыма, Святлане пацалунак здаўся такім таму, што даўно ні з кім не цалавалася. Яна нават заплюшчыла вочы ад задавальнення, але адхілілася першая.
– Ну, вось, – сказала затым, – вы… ты… і далучыўся да вечнасці.
Міхал усміхнуўся, але так, нібы баяўся расціснуць рот, штосьці ўтойваючы.
Загучала павольная мелодыя.
Міхал працягнуў Святлане руку, запрашаючы паўтарыць танец.
Яны зноў выйшлі на сярэдзіну залы, але ўжо не адны. Наведвальнікі рэстарана разбіваліся па парах і таксама выходзілі, каб топчучыся на месцы, робячы выгляд, што танчаць, паспець за некалькі хвілін нацешыцца бачнасцю інтыму, які, магчыма, больш ніколі не паўторыцца.
Міхал паклаў абедзве рукі Святланы сабе на плечы, свае ж рукі скрыжаваў на яе стане, але ненадоўга: хутка яны асцярожна, але ўпэўнена паплылі па яе спіне, паслабляючы цела, што даверліва тулілася да цела процілеглай асобы. Вусны Святланы самі па сабе выбухнулі пацалункамі. Вар’яцтва доўжылася роўна гэтулькі, колькі гучала кампазіцыя. Як толькі яна скончылася, Святлана паспешна адвярнулася, адпіхнуўшы Міхала, і села за столік. Сядзела нядоўга, раптам пачала збірацца дадому. Наташка адгаворвала, але Святлана не паддалася. Яна баялася саму сябе. Спалохалася, як дзіця. Страх павінен