Эротические рассказы

Таямніцы полацкай гісторыі. Уладзімір АрлоўЧитать онлайн книгу.

Таямніцы полацкай гісторыі - Уладзімір Арлоў


Скачать книгу
Сулкоўскі з Расіі. Найбольш сродкаў выдаткаваў на праект прадпрымальнік-беларус з сібірскага горада Сургута Анатоль Сілівончык.

      Пяць гадоў доўжылася ахвярная праца. Майстар Мікола Кузьміч здзейсніў сапраўдны навуковы і творчы подзвіг, здолеўшы адрадзіць страчаную восем стагоддзяў таму старажытную тэхніку перагародкавай эмалі. У выніку намаганняў Беларускага экзархату крыж, створаны на ўзор узвіжальнага крыжа святой Еўфрасінні, мае ўсе тыя хрысціянскія рэліквіі, якія знаходзіліся ў яго старажытным правобразе. Таму можна сцвярджаць, што Беларусь атрымала не проста выдатны твор мастацтва, але і неацэнную сакральную каштоўнасць.

      27 верасня 1997 года, на свята Узвіжання, вобраз крыжа святой Еўфрасінні быў урачыста вернуты ў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, а 6 снежня хросны ход перанёс яго на спрадвечнае месца старажытнай святыні – у збудаваны на замову полацкай асветніцы Спасаўскі храм. (Пазней Мікола Кузьміч, якога гісторык Леанід Аляксееў назваў «сучасным Лазарам Богшам», створыць для крыжа стаўратэку (футарал), а ў 2007 годзе завершыць узнаўленне ракі для мошчаў найпадобнейшай Еўфрасінні.)

      Напярэдадні вяртання вобраза святыні ў царкву Спаса Рада «Бацькаўшчыны» прыняла заяву, дзе гаварылася: «Верым, што адроджаны Крыж будзе ўмацоўваць нашу веру, уваскрашаць памяць, яднаць беларусаў незалежна ад іх канфесіі і палітычных поглядаў і дапаможа нам пабудаваць свабодны і заможны Беларускі Дом».

      Згуртаванне беларусаў свету звярнулася да ўрада краіны з прапановаю надаць Дню памяці Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня) статус агульнадзяржаўнага свята. Разам з тым удзельнікі адраджэння вобраза крыжа заўсёды падкрэслівалі неабходнасць працягваць пошукі аўтэнтычнай нацыянальнай святыні, каб урэшце вярнуць яе на Радзіму.

      Згаданыя вышэй падзеі выклікалі хвалю цікавасці да гісторыі полацкага Крыжа з боку гісторыкаў, літаратараў і журналістаў Новыя даследаванні, архіўныя знаходкі, навуковыя гіпотэзы прывялі да з’яўлення ў 1998 годзе адразу двух прысвечаных нашай нацыянальнай святыні выданняў: на заказ Згуртавання беларусаў свету выйшла кніга «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны», а экзархат Беларускай праваслаўнай царквы падрыхтаваў кнігу «Крест – красота Церкви». Іх можна разглядаць як сапраўдную энцыклапедыю, чытач якой знойдзе, бадай, усе вядомыя сёння звесткі пра крыж Еўфрасінні.

      Ігумення Еўфрасіння ніколі не губляла сувязяў са знешнім светам. Падчас высылкі Рагвалодавічаў у Візантыю Усяславава ўнучка, укрыўшыся за манастырскімі сценамі, была своеасаблівым сцягам змагання палачанаў за незалежнасць.

      У гістарычна-археалагічным запаведніку ў Ноўгарадзе можна ўбачыць пячатку Еўфрасінні, знойдзеную там на Рурыкавым гарадзішчы. Пячатка пацвярджае вялікую ролю князёўны-ігуменні ў палітычным жыцці княства. Праз веча яна ўплывала на запрашэнне ў Полацк князёў і на прызначэнне епіскапаў Са згоды Еўфрасінні ў 1132 годзе горад пазбавіў улады кіеўскага стаўленіка і абвясціў князем роднага брата


Скачать книгу
Яндекс.Метрика