Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор БарадулінЧитать онлайн книгу.
– яўрэечка. Такая ж ладная жыдавешачка – дачушка ў Сімкіна! (Колькі цеплыні!) Жыдзель, жыдзеллё – рэдкая страва. Зварыць жыдзель такі, хоць сёрбай, хоць пі, хоць галаву мый. Жыллё – жылы. Ей атняло ногі й жыллё падцягнула.
Жы́маласны – падцягнуты, зграбны, паджары. А нашто лішняе мяса, мужыкі такія жымаласныя, крэпкія.
Забагацець – зрабіцца багатым. І забагацеў Мікіта, аж страшна.
Забарсáць – зашнураваць. Чаравік разбарсаўся – развязаліся шнуркі.
Зáбарсні – халяўкі. Халяўкі, якія забарсаваліся, і зваліся забарснямі. Снег ужо ў забарсні (глыбокі). Па забарсні снег (не дужа глыбокі).
Забаяцца – спалохацца. А я забаялася, што не застану іх.
Заблáжыць, зблáжыць – зашкодзіць. Табе не заблажыць схадзіць да лекара. Вып’еш паўшлянкі, і яна цябе зблажыць.
Забледыш – бледны, зніцелы. Забледыша й вецер убакі водзіць.
Заблљд – аблуда, атлум. Гарэлка заводзіць у заблуд іх.
Забрáжыцца – закіснуць, пачаць брадзіць. Ягады ўжо забражыліся, доўга ляжалі ў слоіку. Пі яблычны сок, пакуль не забражыўся.
Забратаць – абкруціць. Забратаў карову за рогі й павёў. (Відаць, ад аброці.)
Забрусець – зрабіцца цвярдым, як брус (пра вымя); яшчэ – пра твар (з адценнем агіды). У Гілёні віма забрусела. У гэнага начальніка й морда забрусела.
Забутэліцца – запіць. Забутэліцца так можна, што ад гарэлкі памрэш.
Забыць – адбыць. Паспела сваю радоўку забыць. Забягалаўцы – хто забягае выпіць на хаду.
Забягалаўцы п’юць з чарак дый з карэлых яшчэ.
Забяліць, засівіць, прысівíць – трошкі забяліць булён, суп малаком. Троху суп забяліла, а ўсё ж ня посны. Малака – толькі засівíць капусту. Хоць трошкі прысівіш булён, усё ж смачней.
Завáдзісты – пышны, багаты. Бярэзіна завадзістая пад вакном, аж на душы спакой.
Заваліцца – сканаць, памерці. Не дачакаюцца, каб я завалілася.
Завінацца – шчыра ўвіхацца. Яна так завінулася каля печы, што бліны самі на стол скакалі.
Завітушкі – маладыя качаны капусты. У мяне засталіся толькі завітушкі.
Завод – развядзенне, гадоўля. Купіла дзвюх курачак, а ўсё завод быў. Авечкі свайго заводу, воўна ў іх густая.
Заводлівая – купленая ці пакінутая на завод. Гэта заводлівая карова.
Завозер’е – мясціна за возерам. У завозер’і чарніц гібель.
Завознік – той, хто стаіць на млыне ў чарзе (у завозе). І завознікі пакалелі, і коні перастаяліся.
Зављгліцца – абгарэць. Плашка завуглілася, цяпер ей і веку ня будзіць.
Завядолец, завадатай – завадатар. А гэтаму завядольцу абы ўсіх узбунтаваць. А ты, завадатай, пасядзі за хатай!
Завћзак, зáвязка – завязь. Агуркі ад першага завязку памочаныя, яны размякчэць маглі.
Загавеніць – добра зачарэпнуць. Сабе мёду дык загавеніў, аж лыжка трэснула, а мне – рука задрыжэла.
Загаіць – вылечыць, адратаваць. Кот сам сябе загаіў, знайшоў траву.
Загібець – сканаць, дайсці, загнуцца. Ад такой працы я зусім загібею.
Загон – запас,