Эротические рассказы

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор БарадулінЧитать онлайн книгу.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна - Рыгор Барадулін


Скачать книгу
перажыць. Быў чалавек з Атрошкава, чатыры жонкі зжыў.

      Ззаўхá – зза вуха, з размаху, наўзмаш. Як грымнуў ззаўха, дык ён брык вобземлю.

      Злажыць – зваліць віну на іншага. Усё на гэту бабу злажыла, а сама сухая вышла, сама асталася чыста.

      Злáсаваць – раздурыць прысмакамі. Ужо так яго зласавалі, нічога ня есь.

      Зласець, разласець – прывыкнуць да прысмакаў. Зласеў на куплёным, што свайго й есці ня хочаць. І кот зласеў, ужо абы-чаго ня есь.

      Злáскаваць – спесціць, раздурыць. Малога зласкавалі, а цяпер самі ня рады.

      Злеціць, злеціцца – трошкі падагрэць, крыху сагрэцца, адстаяцца. Злець ваду, хай хоць летняя будзіць. Абы троху вада злецілася.

      Змазгаваць – прыдумаць, прыдбаць. Можа, паўлітру змазгуім?

      Змікіціць – прыдумаць, арганізаваць, вы́мергаваць. На трох паўлітэрку змікіцілі – і на душы цяплей стала.

      Змір – згода. Ніколі ў іх зміру ў хаці й не было.

      Змуста – той, хто прымушае, змушае да пэўнай працы. Стары – змуста, ды без яго ў двары пуста.

      Змяісты – хітры, затоены. Яна такая змяістая, жах.

      Змякчыцца – адысці, падабрэць, палагаднець. Праўда, ён тут змякчыўся.

      Знакомасць – знаёмства, сяброўства. Ён па знакомасці ўсіх дзяцей прыстроіў.

      Зналопу – знянацку, з налёту. Чорт усё зналопу робіць, каб чалавек апомніцца не паспеў.

      Знатка, знак – прыкметна, відно, памеціна. Па двары знатка, якая гаспадыня. Індыкі дзе стануць ў гародзі, там і знак.

      Знахопу – з наскоку, нечакана. Хочаць усё ўхапіць знахопу, нецярплівы.

      Зніцець – змарнець, звяць, пабялець. У бульбы калíўе зніцела ад такой пякоты. (Бадай, ад нікнуць ці ад ніткі.)

      Знові, знавá – адразу, спачатку. Каб я знові зробіў, лепі было б. Яна знава такая няспраўная, мясакрутка гэтая.

      Знячы́велі – з перапуду, з нечаканкі. Знячывелі аж заікацца стаў.

      Зорніць – ганарыцца, задзіраць нос. Ён галаву зорніў адвеку.

      Зрабћціцца – здзяцініцца. Зрабяціўся Пятрок, у жмуркі з малым гуляіць.

      Зразвагі – не спяшаючыся. Ідзець сабе паволі, зразвагі.

      Зробіцца – дамовіцца, уладзіць, пагадзіцца, сысціся. Ты не чапайся, я сама неяк зроблюся. Ён успомніў даўняе, ён сваё – яна сваё, так яны й зробіліся.

      Зродасць – радня, сваякі. У яе ж нейкая зродасць ёсь.

      Зрудзíць – зжаўціць, падпаліць. Ужо гладзіла нешта праз маю анучку ды зрудзіла.

      Зручны – умелы, рукаты. Такі ўжо зручны зяць папаўся, за што ні возьміцца, зробіць.

      Зубашчэр – весялун, баламут, прасмішнік. У забашчэра са смеху вячэра.

      Зљбрыць – навучаць, нацкоўваць. Яна яму зубрыць, кажаць гэтак і гэтак.

      Зухнуць – павесці сябе як зух, шыкануць. Яго хлебам не кармі, а дай зухнуць.

      Зцёмным – па начы, абначэла. Зцёмным прыехалі, дарога была далёкая.

      Зыгарадзь – загароджа. Зыгарадзь коні паламалі, німа парадку скрозь.

      Зык, зыкаваць, зазыкаваць – гіз, калі на кароў нападаюць авадні ці сляпні. Як паўдзён, дык зык кароў па полю ганяіць. Сонца сагрэіць, дык і каровы


Скачать книгу
Яндекс.Метрика