Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор БарадулінЧитать онлайн книгу.
– шукаць вошы ў галаве. Ты б хоць паіскаўся, а то не галава, а вашэўня.
Ісподкі – вязаныя рукавіцы. Іх некалі надзявалі на голую руку, а паверх рукавіцы з кажушыны (толькі з кажушыны называліся рукавіцамі). І ў ісподках рукі пакалелі.
Ісподнікі – падштанікі. Матузы ад ісподнікаў па зямлі цягнуцца, кавалер стаптаны.
Ісподняе – ніжняя бялізна. Ісподняе данашаваіцца, на новае напрашаваіцца.
Істопка – гаспадарчая будыніна, зімой паляць (топяць), летам халодная. У яго істопка ёсь, дык і бульба й капуста ня мёрзніць.
Істрыць – рабіць вострым. Я ім косы йстру, як затупяцца, каб войстрымі былі.
Кавалерыцца – калі хлапчаня пачынае заляцацца. Рана яшчэ табе кавалерыцца, малако на губах не абсохла.
Кавалёк, казялок – конік. Ад кавалькоў уся пожня зялёная.
Кавёлы – ногі (пагардліва); яшчэ – мыліцы. Прымі свае кавёлы, рассеўся. На кавёлах, як верабей, скачаць.
Кавялюга, кавяла; кавялюгаць – крывы, кульгавы, недалужны; кульгаць. Во, ужо кавялюгае сюды кавялюга гэны.
Кажалуп – хто скуру здзірае з жывёлін на бойнях. А на гарэ кажалуп жывець, Касцюком завуць.
Кажанець – слаба расці, паршывець (пра малога). У Плікаціхі малец гладка скажанеў, кажан кажанком.
Казлякі – вочкі ў бульбе. Чышчу бульбу з казлякамі – на лепшае часу німа.
Казляччы – казліны. Былі два кумпячкі казляччы, і ўсіх прыпасаў.
Казярэка – упірлівы, кажа ўпоперак. Як упрэцца казярэка – не згаворышся, ня ўпросіш. Навошта мне казярэка ў хаці?
Каламесніца – сумятня. Цэлы дзень сумесніцакаламесніца з хаты не пускаіць.
Калапніна – клопат, намаганне, завіханне.
Калапніны многа каля яго, а толку мала.
Калахвосціць – трэсці, калашмаціць. Будзіцьбудзіць яго, калахвосціць, а ён сабе спіць.
Калдунаватая – злямцаваная, збітая. На сабаку поўсць калдунаватая.
Калека, калечка – мянтуз. Іван злавіў два язі й калечку.
Калјлікі – дрыжыкі, зябікі. Ужо калелікі бяруць на такім марозі.
Калёскі – каляска, вазоўнічак. Двое калёсак вады прывязла.
Кáліва, калíўе – куст, націнне бульбы. Бульбу прапалола, аграблямі выграбла, усё ж калíвіна якая будзіць. Сухое каліўе – паспела спешка (гатунак бульбы).
Калмак – кузлак. Хоць калмак сена дай карові. Калоддзе – калоды. Дровы – адно калоддзя, тапор і той прыстаў.
Калом – невядома куды, праз зямлю. Як калом праваліўся серп, ніяк не знайду.
Калюччо, калюк – калючае кустоўе. Такое калюччо – не прадрацца. Калюк пры калюку, дзе ні ступіш – наколішся.
Калядоўка – Каляды. Яшчэ ў Калядоўку дровы прывезіныя ляжаць.
Кáменка – мураванка, цагляная будыніна. Ён у каменцы робіць.
Камлюк – моцны, пасадзісты, прысадзісты, таўставаты, каржакаваты (як камель). А Стахван ладны камлюк. Ня дужа разбяжыцца камлюкаваты, яму пакруціцца цяжка.
Канадá – назола. Сядзіць на душы, як канада тая.
Канаць – прасіць, дамагацца. Канаіць купіць яму абнову.
Канашэсць – жэрдачка, на якой