Эротические рассказы

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор БарадулінЧитать онлайн книгу.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна - Рыгор Барадулін


Скачать книгу
кукай, пасля аблітнёй аблітнююць рыбу.

      Абнашчыцца – нашча з’есці, выпіць. У хаці й абнашчыцца нечым. Песняй нашчыцца салавей.

      Абненавідзець – зненавідзець. Хто там жалеіць чужога рабёнка, наадварот – абненавідзіць.

      Абніжáцца – зніжацца, нізка ляцець. Ляціць самалёт, абніжыцца й давай страчыць.

      Аборы – вяровачкі падвязваць лапці, абвінаць анучы. Лапці ды аборы – усе мае прыборы.

      Абразанец – абразаны яўрэй. І абразанчык торкаіць свой флянчык.

      Абрамізіць – абразіць, прынізіць. Абрамізіў на людзёх, каб сябе паказаць.

      Абрамяніцца – аперазацца рамянямі. Стаў камісарам, дык ад грудзей аж да ср. кі абрамяніўся.

      Абрасець – адсырэць на расе. Нясі дамоў сяннік, а то абрасеіць, атап’ецца.

      Абратавáць – выратаваць, уратаваць. Баранілібаранілі, алі карову абратавалі.

      Аброк, брок – папаска для каня, узятая ў дарогу. Добры яздок помніць пра аброк. Вараному коніку броку аўса.

      Абруд – абруч, вобад. Абруд лопнуў, і клёпкі рассыпаліся. Сіта ўдарылася абрудом і падскочыла.

      Абсадзіць – адолець, уходаць, сходаць. Я чарак пяць абсадзіў.

      Абсачаць – калі ў дрэва спыняецца прыліў соку. Як станіць кара абсачаць, тады адхіні галінку й прышчапі яблыну.

      Абсварыцца – перасварыцца. Яна з усімі абсварылася й ні к кому ня ходзіць.

      Абсемяняць – семяну садзіць. Гарод яе абсемяняюць талакой, яна саўсім баба нямоглая.

      Абсмакаваць – увайсці ў смак, раскаштаваць. Як абсмакуешся, за вушы не адцягніш.

      Абуванне – абутак. Дажылася Малання – ні абування, ні адзявання.

      Абхаіць – прыбраць, прыхарашыць. Хата крапівой зарасла, хай бы хату абхаіў, абчысціў.

      Абціскáць – ухутваць, шчытна ўкрываць. Давай яго абціскаць, каб ня змёрз.

      Абціхáцца – сціхаць, сунімацца. Толькі пачынаіць хвароба абціхацца, як новае насланнё.

      Абцопкаць – абнасіцца, абшарпáцца. Абцопкаўся ўвесь, страшна глянуць. Абцопкаў штаны – цыцалі (махры) баўтаюцца.

      Абчыхáцца – прачыхацца, прасынацца. Абчыхаюся назаўтра – нікога німа.

      Абыдлјць – азвярэць, знелюдзець. Абыдлеў чалавек, звер зверам.

      Абысціся – збіцца з дарогі, перайсці патрэбнае месца. Ішла й абыйшлася, згубіла сваю дарогу.

      Абыцца – звыкнуцца, абжыцца, зжыцца. Спачатку дамоў хочацца, а пасля абудзішся.

      Абэлка – адгаворка, спасылка на некага, ускладанне віны. Хто б што ні зробіў, а на яго ўся абэлка.

      Абязгрошыць – застацца без грошай, звесці грошы. Абязгрошыла кума, кљма ўжо даўно німа.

      Аб’язджаць – расплывацца, рабіцца ацеслівым.

      Каб клёцкі не аб’язджалі, вады далі.

      Абязножыць – страціць моц у нагах. Гладка абязножыла Латышыха, па хаці сунуцца цяжка.

      Абязручыць – знясіліць рукі. Гладка абязручыў, а такі шчырун быў.

      Аб’ялдычыць – ашальмаваць. Нізавошта чалавека аб’ялдычылі, з гразёй змяшалі.

      Абялёдаваць – есці са смакам. Так клёцкі абялёдаваіць, аж нос упрысядкі йдзець, аж за вушамі скрыпіць.

      Абярнуцца


Скачать книгу
Яндекс.Метрика