Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор БарадулінЧитать онлайн книгу.
– асцюкі. На плечы снапы ўскініш – акоцце сыпіцца, дык у капелюшы зручна.
Акраўкі – абрэзкі тканіны, якія засталіся ад кроіва. З гэтых акраўкаў нічога не пашыіш.
Аксціцца – апамятацца, прыйсці ў сябе. Аксціся, што ты такое гаворыш?!
Аксыля – вокліч да цялят. Аксыля, у хлеў, аксыля, цяляткі!
Акуратны́ – далікатны, уважлівы. Ён такі акуратны – і сабаку на «вы» называіць.
Акушок – акунёк, акуньчык. Акунь, той як дурань бярэць, акушок яшчэ дурнейшы.
Алјха – вольха. Насек белай алехі, усё ж дровы будуць.
Амјрдзіцца – апрацівець, збрыдзець. Амердзіўся ён мне, нідзе ад яго праходу німа. Амердзілася мне ўсё, куды ні глянь – свінні, а ня людзі.
Анадоень – надоечы. Анадоень яшчэ бачыліся, і нá табе – памерла.
Анелюбјць – знелюбець. Анілюбела мне гэта хата, ды ня ведаю, куды ўцячы.
Анінютанькі – нізавошта, ні ў якім разе. Да работанькі анінютанькі, а да любатанькі, ах, мае матанькі.
Апагодзіцца – распагодзіцца. Як апагодзіцца, дык гэтыя травы бяруць і ў ямы кладуць.
Апáданкі, ападонне – ападак на дне катла ці місы; яшчэ – апалая садавіна. А яму асталося толькі ападанкі з’есці. Узвар увесь выпілі, адно ападонне асталося. Наліў ападоння й частуіць, пі сам. Цэлы мех ападанак назбіралі.
Ападоліцца – быць у жонкі пад слухом. Быў малец як малец, ды ападоліўся.
Апантаны – утрапёны, нястрыманы, звар’яцелы.
Апантанаму й мора па калену, і хмары па барадзе.
Апаследкі – рэшткі, астаткі. Апаследкі дошак ссунуў з машыны.
Апіра – апора. Гэта мая апіра надзейная. Аплэвуш – ацеслівы, непадцягнуты, няўзглядны.
На такога аплэвуша ніякая дзеўка не паглядзіць.
Аплятанік, пляцёнак – буталь, аплецены лазой. Бражкі быў цэлы аплітанік, дык выпіў адзін. Пляцёнак бражкі на стол – гуляй да ночы, пакуль запацеюць вочы!
Аповалач – цямрэча, зацем, заслань. Аповалач вочы завалакла, нічога не відаць, іду як сляпая.
Аполак – дошка з краю бервяна, гарбыль. Тынянка абабіта аполкамі, і добра.
Апромеццю, промеццю – стрымгалоў, не зважаючы ні на кога. Як угледзіць бацьку, апромеццю ляціць.
Апрыч – асобна. Ад усіх апрыч сядзіць. Апрычонкі, асабенкі – смачная ежа, якую трымаюць асобна для пестунка. Ён толькі асабенкі есь, зласелы, здураны.
Апсік – прэч, уцякай (вокрык на ката). Апсік, дуронік!
Апурхнуць – натапырыць пер’е, абвяць. На такой золі куры апурхлі.
Апячы – спячы, запячы. У печы апяку печанёўку.
Арфаваць – веяць, правейваць. За дзень столькі мяхоў жыта наарфавалі.
Асада – драўляная акантоўка акна. Асаду паставілі, засталося толькі рамы ўставіць і зашкліць.
Асва, асвінá – аса. Проста асвой у вочы лезіць да яго, не адбіцца. Асвіна прыстала – не адмахацца ад яе.
Асвер – жардзіна ў студні, на якой трымаецца вядро (журавель). Асвер задзёр шыю ўгару з вядром у зубах.
Асвойчыць – прыручыць, зрабіць свойскім.
Пакуль сабаку асвойчылі, усе пакусаныя хадзілі.
Асвяраць