Эротические рассказы

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор БарадулінЧитать онлайн книгу.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна - Рыгор Барадулін


Скачать книгу
мука нізкага гатунку, ёй пасыпалі ахрап’е, мешанку. Мех асыпкі ўдалося купіць, а ўсё ж парсюку нейкая закраса будзіць.

      Аталпіць – апанаваць, перапоўніць, наваліцца.

      Аталпілі ўсю вуліцу – не прайсці.

      Атанець – схуднець. Аментам атанела – так спаліла яе хвароба.

      Атвадзјць – зрабіцца вадзяністым. Ежа, пакуль стаяла, гладка атвадзела.

      Атлёт – хват, зух. Такі атлёт, што х. ем прапаліць лёд.

      Атлум – ачмурэнне, аблуда. Усе гэты выбарывы́дуры – толькі атлум галавы.

      Атнімка – анучка, якой атнімаюць, выцягваюць кацёл з печы. Кашуля, як атнімка, чорная.

      Атожылле – парасткі. Ад яблыны атожылля пашло. Бульба ўся атожылля пусціла, трэба скарэй садзіць.

      Атопак – стаптаны чаравік; яшчэ – пра недалужнага хлопца. Якія атопкі ўссуніш на ногі, а ўсё ж ня босы. І ейны атопак нешта з сябе корчыць.

      Атрусíцца – прывесці трусянят. Яна, чараўніца, счаравала: труска атрусілася, а трусяняты памёрлі.

      Атуросце – парасткі. Маленькую яблыньку прынясла, пасадзіла, яна прыжыла, і столькі атуросця ў яе.

      Ахапак – гурма. Ідзем усім ахапкам дамоў. Ахмурэць – ап’янець, ачмурэць. Ня так захварэў, як ахмурэў.

      Ахопак – бярэма, шмат. Яны там ахопкамі грошы палучаюць на шахтах. Ладны ахопак і сабе прынёс. Пітух як даў у нагу, кроў ахопкам ліецца.

      Ахосал – заляцанец, сюбар, хахаль. І ў яе ўжо свой ахосал завёўся. (З ідыш – кавалер, жанішок.) Ахрап’е – ежа для свіней, ссечаная трава, бацвінне, дабаўляюць яшчэ бульбы, буракоў. Рана ўстала, ахрап’я насекла.

      Ахэлак – ахапак, ахопак. Ладны ахэлак са стогу выскуб.

      Аціхáцца – суціхаць, сцішвацца. Вея аціхнецца, можна будзіць у лес паехаць.

      Ацялћкаваць – марудзіць, не спяшацца. Не спяшай, ды не ацялякавай. Зроб гэта не ацялякаваючы.

      Ацяробкі, цяробкі – лушпіны ад бульбы, буракоў. Ацяробак узялі на сушылцы, а ўсё ж парсюку прысмакі.

      Ачалавечыцца, пачалавечыцца – ажаніцца, узяць жонку; яшчэ – зрабіцца чалавекам. Бугаяваўбугаяваў дый ачалавечыўся. Я думала – яна пачалавечыцца нарэшці.

      Ачопісты – у каго шырокі азадак. Такая ачопістая, што ў дзверы не пралезіць.

      Ачужэць – адбіцца ад радні, забыцца на родных.

      Ачужэла дачка, на бацькоў забылася.

      Ашаколы – труха, точыва, пасеі, шáшча. Шашаль так паточыць, што адны ашаколы астаюцца.

      Ашљргаць – скончыцца, перастаць. Дождж аціх, зараз ашургаіць.

      Ашчыцíць – шчыльна абабіць дошкамі, дранíцамі.

      Ашчыціла пуню, каб кот куранят не цягаў.

      Бабнік – малы, што не хоча аставацца без бабулі. А гэнаму бабніку трэба, каб баба карміла, паіла, спаць клала й калыханку пяяла.

      Бабовішча – зямля, на якой раслі бабы.

      Цвіцела макоўка на бабовішчы,

      Спі, мая дурнішча, на саломішчы.

      Бавіцца, забавіцца – затрымлівацца. Схадзі, толькі доўга ня баўся. Дзе гэта наша мама бавіцца нешта. Як забавіцца ў гасцях, да начы дома німа.

      Бавіць – забаўляць, глядзець малога; яшчэ – праводзіць час. Ён дзіцё бавіў. Ня робіць, а час бавіць.

      Баган


Скачать книгу
Яндекс.Метрика