Эротические рассказы

Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер ВішнеўЧитать онлайн книгу.

Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў


Скачать книгу
пра вышэйзгаданую персону… Да прыкладу, што ў N-ым годзе мастак N. выкалупаў з носа кузюрку. Сустракаюцца часцяком у месцах цёплых і ўтульных. У другую катэгорыю, якую мы назавём самурайскай, уваходзяць апантаныя таленавітыя асобы. Гэтыя папраўдзе робяць многа. Вельмі многа. Яны спрабуюць неяк фіксаваць крокі сваёй бурапеннай дзейнасці. Але гэта для іх не галоўнае. Яны жывуць і паміраюць – дзеля мастацтва. Самураі. Гэта гучыць пачэсна! Іх, на жаль, мала, але пры жаданні аднаго-двух можна знайсці… Сустракаюцца ў асноўным у бязлюднай мясцовасці. І возьмем трэцюю катэгорыю мастакоў, напэўна, самую шматлікую. Персонаў, якія ўваходзяць у гэтую катэгорыю, можна смела залічваць да козлікаў!.. Робяць многа, але без асаблівага імпэту і таленту. Ганяюцца за ўзнагародамі. Цалуюць кожнага чыноўніка і выблюдка ў азадак. Але гэтыя казляняты прафануюць агульны творчы працэс. Жывуць і плодзяцца паўсюдна!..

      Натуральна, што мастацкіх катэгорыяў процьма. Мы разгледзелі толькі асноўныя… Нязгодныя праходзяць да тамбура…

      25

      Я ўзяў у Фарша мабільны тэлефон і выйшаў у тамбур. Тут анікога не было, і я мог спакойна празваніць сяброў – сведкаў сваёй нядаўняй трагедыі. Але колькі я ні спрабаваў дазваніцца да Парабэлума і Стасіка, голас аператара нязменна адказваў: «Абанент часова недаступны!» Што б гэта магло значыць? Я стаяў у тамбуры, слухаў грукат колаў, з сумам пазіраў на запыленыя брэсцкія хаткі… Тыя курчыліся і паказвалі мне языкі. Набліжаўся перон. І тут і там сноўдалі заклапочаныя сваімі праблемамі людзі. Мне здавалася, што ўсім было глыбока на мяне начхаць… Але толькі не тым цьмяным персонам!.. Нашто ім спатрэбіўся такі прыдурак, як я? Выкрадаюць, вяртаюць – поўная дурка!.. Не – я быў у разгубленасці…

      З-за гэтага я не стрымаўся і запаліў… маленькую гутаперчавую цыгарэтку.

      26

      Беларускі мытнік глядзеў на мяне доўга і злосна. Ён гартаў мой пашпарт, і мне мроілася, што на кожнай старонцы майго дакумента ўклеенае фота дыверсанта. Вока мытніка было каламутным і чорным. Там душылі дзяўчыну, прычым з асаблівымі вычварэннямі.

      – Што вязём? – запытаў мытнік, як быццам я вёз партыю гераіну.

      – Еду ў мастацкі дом. Вязу карціны.

      – Дакументы ёсць на вываз?

      – Калі ласка. Усё аформленае праз экспертную камісію Міністэрства культуры… – Дзякуй богу, невядомыя гады нават гэтыя дакументы не забыліся пакласці да пашпарта.

      – Колькі метраў?

      – Чаго?

      – Я пытаюся, колькі метраў палатна?

      – Ну, вы ведаеце, мастацтва такімі катэгорыямі не вымяраюць. Хаця, можа, у вас свая тэорыя? Будзеце вымяраць? Давядзецца з цягніка выносіць і раскручваць…

      Мытнік пачырванеў; здавалася, што яго паклалі на электрапліту і ён зараз зашыпіць і задыміцца. Па ягоных пагонах поўзала тоўстая муха. Фарш, які перасяліўся са сваёй жонкай да мяне ў купэ, хацеў ужо заступацца, гэта было заўважна па ягоным выразе твару… І толькі… Дарэчы, якая там была цісканіна!.. Гэты бегемот Фарш займаў палову прасторы. Як карціны змясціліся, я не ўяўляў… І толькі Фарш разяпіў сваю бегемотавую


Скачать книгу
Яндекс.Метрика