Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер ВішнеўЧитать онлайн книгу.
цела на насілках… Прыглядваемся… Ба!.. Гэта ж наш Сафка Бурштын!.. Зялёны як смерць. Мы запыталіся, што з табой. Лекар нас супакоіў, паказаў правадніцы нейкія дакументы і аддаў квіткі… Нам сказалі, што да Брэста цябе турбаваць нельга.
– Дык што, ужо да Брэста пад’язджаем? – Я сапраўды быў здзіўлены. Ні фіга сабе, паспаў… Шандарахнулі ад душы; пэўна, і нейкіх спецыяльных вітамінчыкаў упырснулі…
– А як той лекар выглядаў? – насцярожана запытаў я.
– Ды плюгавенькі такі, – замармытала Зіна, – Ветлівы вельмі. Усё табе валасы прыбіраў з твару…
Мяне ажно страсянула. Нібы яшчэ раз дзеўбанулі. Я не стрымаўся, правёў рукой па валасах, нібы жадаючы пазбавіцца ад гідкіх дотыкаў, і сплюнуў…
– Ты што, Сафачка, тут нельга плявацца, – замармытала Зіна.
– Ды ладна табе, – адмахнуўся Фарш ад Зінкі, нібы ад казюлькі. – Яму можна. Чалавек, разумееш, стаяў за лапаць ад смерці… А ты…
– А што той мілы плюгавенькі лекар казаў пра маё здароўе? – ляпнуў я і насцярожыўся.
Фарш надзьмуў шчокі, пачырванеў, зморшчыў лоб, напружана згадваючы таемны дыягназ:
– Нешта кшталту: часовая шызафрэнія… Зіна перапыніла Фарша:
– Не! Ён сказаў – маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз!.. Часовы! Але што крызіс мінуў і ты мусіш выконваць нейкую місію! Во!
У купэ пастукалі.
– Так, прашу! – сказаў я.
Хаця стук быў хутчэй для выгляду. Дзверы і так ужо расчыніліся… Узнікла правадніца. Гэта можна было зразумець па характэрнай сіняй уніформе. А яшчэ правадніца дужа нагадвала ляльку Барбі.
– Праз дзесяць хвілінаў Брэст, – абвясціла яна. – Як вы пачуваецеся, малады чалавек? Можа, гарбаткі прынесці? Ёсць у нас булачкі, чыпсы, піва…
– І? – я шматзначна, з намёкам паглядзеў на правадніцу, укладваючы ў гэты гук «і» ўсю моц свайго жадання… – «І»… гарэлка? Гарэ-э-эліца… Ёсць?..
– Вам гэтага нельга. Лекар забараніў. Дарэчы, вашыя квіткі і пашпарт у мяне. Буду раздаваць дэкларацыі – вярну…
– Ну, хоць піва можна? – папрасіў я.
Правадніца неяк замест смеху заікала, закруціла, нібы пелікан, галавой і рашуча паведаміла:
– Можна!
Фарш завурчэў, быццам кот, з надзеяй пазіраючы на Зіну. Тая адрэагавала імгненна і ласкава паляпала мужа па трактарных руках. Фарш зразумеў дазвол:
– Яшчэ два!
21
Толькі я паставіў клічнік пасля слова «два»… як да мяне пад’ехала на інваліднай калясцы суседская замарожаная бабулька.
– Ну, што табе яшчэ? – абурыўся я. – Я і так выканаў твае пажаданні. Алкаголь звёў да мінімуму. Цыгараў ніхто не паліць… Героя пераследуюць цьмяныя асобы… Што ты яшчэ ад мяне хочаш?!!
Бабулька выцягнула з кішэні кофты грабеньчык і пачала расчэсваць сівыя валасы. Яна не адказвала, а толькі пільна пазірала мне ў вочы і расчэсвала… Расчэсвала… І глядзела… Такім пустым бясколерным позіркам. Мне стала ажно халодна. Я прастагнаў:
– Што ты хочаш?
– Я разумею, што алкаголю стала значна меней, ты ж не Венічка