Эротические рассказы

Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер ВішнеўЧитать онлайн книгу.

Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў


Скачать книгу
думаючы пра нешта сваё. У задуменнасці ён круціў бутэльку партвейну, потым пачаў на ейнай этыкетцы нешта шукаць. Было ўражанне, што ў ягоных руках падзорная труба і ён спрабуе разгледзець у бязмежных марскіх прасторах непрыкметны востраў.

      – Што ты шукаеш? Няўжо рэцэпт вечнай маладосці?

      – Ды не – я доўга жыць не збіраюся. Нашто? Вечна цярпець усялякія праблемы. І жонку-дурніцу?.. Я гляджу колькасць працэнтаў – лічбы шчасця. На «сямёрках» яны бываюць розныя. Залежыць ад вытворцы… Тут васемнаццаць… Тое, што трэба…

      – Дык што, у цябе з Марынай зноўку праблемы? Пілуе? Штосьці мне ўяўляецца, як яна бегае за табой з сякеркай. Я колькі памятаю – у вашых адносінах былі вечныя рыфы. Разводзься і жыві сабе спакойна. Свая асобная будка, свая костка – што яшчэ трэба?

      [ды што тут думаць… жонку-дурніцу – на вогнішча… голас спяваў пахавальную песню… жонку-дурніцу пасадзіць на беларускую пенсію… жонку-дурніцу – на зупу закасцянелых ідыётаў… расцярушыць сямейны штамп у пашпарце… спаліць мост напярэдадні вайны… камашы грукалі… грукалі… грукалі… жонку-дурніцу – ператварыць у царэўну]

      – Ты ж ведаеш – гэта як на дэльтапланах… – Па твары Парабэлума хвалямі пабеглі зморшчыны. Здавалася, што сябра перасеў у адкрытае самалётнае крэсла, што ягоны магчымы аэраплан робіць віртуозную пілотную фігуру і таму скуру лётчыка штурхаюць похапы ветру…

      – Прызямляйся! – сказаў я.

      [лопасці раскручваліся агромністымі сняжынкамі… трафарэтамі – самалётныя акуляры… скураныя пальчаткі хрумсцяць… на шыі вішчыць зялёная вена…]

      Прынесенае я паставіў на часопісным століку. Мы селі як шахматысты – адзін супраць аднаго. І пачалі партыю. Ваш ход, сэр!

      – Тады не стагні. Налівай лепш.

      Пётра прафесійна адкаркаваў. Нават штопар, які ляжаў вяленай шрубай тут жа на століку, не спатрэбіўся. Корак ён прапіхнуў пальцам. Скруціў палец у гэткі рыбацкі кручок і праткнуў. Зазвычай малдаўскія віны так і адкаркоўваюцца. Не тое што французскія… палец зламаеш. А малдаўскія – нармальна.

      – Ну, што? За тваю паездку! – прамовіў урачыста Пётра.

      – За якую такую паездку? – я ледзь не папярхнуўся.

      – Ды ты не сіней. За добрую. Не на Калыму. Хаця і там цяпер някепска. У больш заходнія шыроты. Збірайся, хлопча, у Берлін. Да Брандэнбургскай брамы. Там цяпер ляжыць тваё натхненне.

      Я паглядзеў на Пётру Парабэлума. Ды не – не жартуе. Нават неяк пасур’ёзнеў. Пажаўцеў ад хвалявання, быццам цытрыны аб’еўся.

      Пётра наліў у шклянкі да залатога канта. Мы выпілі.

      Партвейн быў салодкі і даўкі. Я адчуў, як ён, нібы карабель, прапароў горла. Я закусіў і заўважыў:

      – І навошта? Я ж мовы не ведаю, ні англійскай, ні нямецкай. Буду поўным прыдуркам. Буду выглядаць як глуханямы. І дзе там працаваць? Давай выкладвай.

      Не марудзь… Нешта ты не дагаворваеш… [здавалася дзесьці за горным хрыбтом спяваюць мегрэлы… згадваўся традыцыйны беларускі тост: «будзьма»!.. нібы здароўе… нібы каханне… нібы


Скачать книгу
Яндекс.Метрика