Эротические рассказы

Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер ВішнеўЧитать онлайн книгу.

Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў


Скачать книгу
горад, а склеп з жалезнымі прывідамі! Ды яшчэ чытаюць гэтых, як іх… – ён на хвіліну задумаўся. – Інтэлектуалаў гробаных! Пупкіных і Бабкіных! Якія насамрэч анічога не могуць! Толькі версіфікатарствам займаюцца!

      [вугальны помнік выцягваў руку на захад… крумкач нібы рабочы махаў мятлой з пабелкай… белы дождж… рука… гучныя прамовы… помнікі – нібы фасцыёлапсідоз… распаўзаецца… па люстэрках і тэлевізійных экранах – пурпуровыя пляўкі…]

      Пётра разышоўся… Замахаў рукамі.

      – Карацей, – Пётра паглядзеў мне ў вочы. – Я па сваіх каналах дамовіўся з гэтымі дзяўбанымі нямецкімі куратарамі з мастацкага дома «Tacheles». Яны цябе чакаюць. Табе даюць персанальную майстэрню. Харчуешся на падножным корме… Сам зарабляеш на сваіх апупенных шэдэўрах. Вось і паглядзім, чаго вартыя твае маляваныя мандавошкі-піянеры…

      Пра блышчыц ён, вядома, загнуў. Я нервова ператраўліваў інфармацыю. Праца на шпалерным камбінаце кацілася ў тартарары. Я ўжо ўяўляў злосную рудую морду начальніка цэха, які грызе ад бездапаможнасці маю заяву аб звальненні. Я моўчкі наліў сабе і выпіў.

      Пётра Парабэлум выцягнуў з кішэні пінжака складзеную паперу:

      – Вось тваё запрашэнне. Праз месяц ты мусіш быць на Фрыдрыхштрасе. За гэта хачу ад цябе ў падарунак карціну! Раблю з карысцю! Станеш знакамітым – заганю буржуям за вялікае бабло!

      [Фрыдрыхштрасе – гэта нібы менская вуліца Карла Маркса… толькі мазгі ўпрыгожаныя асфальтам… толькі ром перакачаны на атрамант… толькі студэнтка замест…]

      Партвейн мы дапілі, а вось самурая не дагрызлі. Праўда, самурай цяпер стаў больш падобным да недаедзенай курыцы. Лапы абламаныя, шыя выкручаная – быццам бы мясілі ахвяру гільяцінай. І мне падалося, што аднекуль на нейкае імгненне выплыла сплюшчанае вока і бліснуў месяцам меч. На сценах распускаліся жоўтымі кветкамі расціснутыя яйкі і гарэў крык ненароджаных птушанятаў. Замест снегу паволі падалі белыя пухнатыя пёркі. «Напэўна, на мяне насылаюць праклёны вегетарыянцы», – падумаў я.

      5

      Парабэлум сыходзіў. З балкона дома я бачыў, як ягоныя валасы тузае вецер, пад пахай ён трымаў мой падарунак – маляванага піянера. А я стаяў, паліў цыгару – выпускаў дым. Многа. Выпускаў паветраныя кольцы і паветраныя караблі, цягнікі і дырыжаблі. Вакол пульсаваў новаўтвораны туманны горад. Вось ужо і Парабэлум ператвараўся ў туман. Я думаў пра тое, адкуль у старога сябры такія сувязі ў Берліне. Не, не ведаем часам мы сваіх блізкіх. І пяць гадоў тут не падстава…

      6

      Зрэшты, усё было не так. Я не хацеў вас палохаць. Думаў, абыдзецца. Распачну ціхенька… Незаўважна накручу… Завяжу традыцыйна, без выкрунтасаў… глядзіш, і зацягну пару разявакаў у мех… (Ага!.. Ды дзе там!..)

      Я перачытваў ужо пра знікненне Парабэлума і дым цыгары, калі з’явілася суседская замарожаная бабулька:

      – Колькі разоў ты пісаў пра цыгары? Дзевяць тысячаў ці пяць? І што за пачатак? Нейкі Парабэлум? Ці бываюць такія прозвішчы? А што за імя ў ягонай дзяўчыны? Такое светлае імя і так запаганіў. І дзе інтрыга? Берлін? Знайшоў арыгінальнасць.


Скачать книгу
Яндекс.Метрика