Эротические рассказы

Неруш. Віктар КазькоЧитать онлайн книгу.

Неруш - Віктар Казько


Скачать книгу
памаўчаць: хай маладыя сябе ў словах паказваюць. Мо ў тым была іх і правіннасць, што яны саступілі ва ўсім маладым, мо таму і сам Мацвей, зачараваны сівой старажытнасцю, што так ушаноўвалі па чужыне, забываўся аб старажытнасці свайго краю, захапляўся чужой славай, забываўся пра славу сваіх дзядоў і прадзедаў, пра вытокі і карані, не толькі яго, Мацвея, вытокі і карані, але ўсёй белай і чорнай, вялікай і малой, Русі, пра некалі магутнае Турава-Пінскае яднанне, якое займела, здабыло сябе і сваю моц менавіта тут, на Палессі, што ён некалі ў дзяцінстве яшчэ гуляў татарскай стралой і знаходзіў у зямлі каля старадаўніх курганоў за вёскай шведскія і французскія манеты, а там, дзе тлелі ў зямлі касцякі, астанкі апошняга нашэсця фашысцкай зграі, пасвіў кароў і гуляў у жмуркі. Ён, княжборац Мацвей Роўда, разам са сваімі аднагодкамі – Барздыкамі, Роўдамі, Махахеямі – на дубах, адзін з якіх падтрымлівае хатку Ненене, а другі стаіць тут, каля могілак, шукаў кольца, за якое колісь Напалеон прывязваў свайго каня. Аб гэтым ім неяк расказаў настаўнік гісторыі. Гэта, канечне, быў жарт, але…

      Дубы макаўкамі падпіралі неба, былі яны сучаснікамі самога Івана Грознага. Хлопцы праглядзелі вочы, але кольца так і не паказалася ім.

      – Калі сонечна – трэба, – падахвочваў іх настаўнік, – і каб урокі пароблены ўжо былі, тады кольца само вас знойдзе, як толькі прамень сонечны на яго ляжа.

      Яны ішлі да дубоў, калі было сонечна, чакалі таго промня, а настаўнік расказваў ім пра Тураў, Пінск, пра крывічоў і дрыгавічоў, дрыгавічамі, як ні дзіўна, былі самі яны, а кольца ўсё аніяк не паказвалася ім. Яны спрабавалі залезці на дуб, але духу хапала толькі да сярэдзіны яго, далей кругам ішла галава.

      – А зарасло тое кольца, – супакойваў іх Махахей. – Было, было, калі я яшчэ не нарадзіўся. А я нарадзіўся – яно ўжо зарасло. Паглынуў дуб, дуб не трывае чужога па сваім целе, ён жа расце не толькі ў неба, але і ўшырыню, паглынуў, з'еў паганскую жалязяку.

      Мацвей забыўся пра гэтыя дубы, іх адметнасць і дзівоснасць, на Палессі ж дубоў і больш магутных вялікае мноства, сучаснікаў самога Дзмітрыя Данскога, і што з таго. Вось раслі б тут пальмы, баабабы – іншая справа. А што ў старых дубах, у старых людзях, Махахеях, Дзям'янах? Ну, прайшоў дзед Дзям'ян праз тры вайны – японскую і дзве сусветныя. Усе старыя Палесся прайшлі праз гэта, ніводнаму не выпала адлежацца на печы, грэючы старыя косці. На гэтай апошняй вайне па вачах дзеда Дзям'яна забілі яго сына, дзядзьку Мацвея. На коніку ехаў дзед Дзям'ян ад партызанскага лагера, вёз хворага сына, каб ён ці то паправіўся, ці то памёр у сваёй хаце, пры маці сваёй, калі наканавана яму смерць. Немцы перастрэлі Дзям'яна на дарозе, спынілі коніка.

      – Сын хворы на тыфус, на тыфус, – паспрабаваў адбіцца ад іх Дзям'ян. Тыфусу немцы баяліся, што тых партызан. Не сталі абшукваць падводу, пароцца ў сене, перакулілі яе – і на дарожны пыл разам з сынам Дзям'яна накацілася і яго вінтоўка. Сына кончылі на месцы. А дзеда Дзям'яна – у аглоблі і пугаю, дубцамі ўскач да Княжбора. У Княжборы ён упаў


Скачать книгу
Яндекс.Метрика