Эротические рассказы

Неруш. Віктар КазькоЧитать онлайн книгу.

Неруш - Віктар Казько


Скачать книгу
Мацвея, як і тады, каля Чорнай прорвы. Але тады яму падалося: старая Махахеіха падышла да яго, пагладзіла яго, як распаленымі граблямі прайшлася па галаве. I голас яе ён пачуў тады:

      – Прабач мне, дзіцятка, не хацела я цябе папужаць. Жывая я, як бачыш, і не вядзьмарка. I ты жывы, і нічога не бачыў, не бяры ў галаву, што людзі сплятаюць. Слабая ў цябе галава, сэрца мяккае. Прымеш ты мук праз такое сэрца. Трымай яго ў кулаку, не падыходзь, дзіцятка, да прорвы, грахі нашы цяжкія ў гэтай прорве жывуць. Мае грахі і твае ўжо ў ёй пахаваны. Суціш, суціш сваё сэрца… – А сэрца, ён адчуваў гэта, не хацела суцішацца. Яно білася ў зямлю і аб зямлю, аб прорву тую Чортаву, білася, як білася зараз у дуб. I дуб ажываў, застукала раптам і ў дубе сэрца, закалацілася як аб браню, загаласіла, заплакала, сціснутае мёртвай, задубелай, гадамі назапашанай карою. I ўпала з дуба на ягоны адзервянелы мёртвы твар сляза, яму падалося – сляза, а на самай справе скацілася з вецця, з ліста расінка, а мо й не расінка, мо сапраўды заплакаў разам з ім стары дуб. Мацвей кінуўся ад дуба прэч, у кусты, як кінуўся колісь прэч ад Махахеіхі. Не даўшы нікому і знаку, што ён быў у Княжборы, паехаў у белы свет як у капеечку: пакляўся вярнуцца сюды, калі забудзе Алену, Але ён, Мацвей Роўда, нічога не забыў. Не забыў, а вяртаецца ў Княжбор. I збегчы цяпер няма куды, хоць дуб, які колісь схаваў яго ад Алены, аднагодак Івана Грознага, стаіць, дзе і стаяў…

      – Што засумаваў, дружа? – тузануў яго Шахрай, – Гэта і ёсць твой Княжбор… Княжыць табе тут…

      Выбар. Агледзіны

      Шахрай не паспеў яшчэ і настроіцца на дарогу, толькі праскочылі ніцыя кусцікі лазы, чэзлы алешнік, што пачынаўся адразу за вёскай, дрогкае поле, занятае кукурузай, дарога вільганула і прыціснулася да рэчкі. I Дзям'ян запатрабаваў спыніцца.

      – Свілёва, – сказаў ён, калі яны выйшлі на высокі стромы бераг рэчкі, абапёрся плячыма да пахіленага над рэчкаю дуба, зашоргаў ботамі, нібы закопваўся ў зямлю. Закапаўся і сціх. I здавалася, стары і дуб, да якога ён датыкаўся, з аднаго рэчыва, адной пароды, толькі дуб хіліўся да вады, а дзед стаяў праменька, і нейкі выклік адчуваўся ў гэтай яго нерухомай прамізне, у абвіслых, але дужых руках, што кожную хвіліну здольныя яшчэ і ўскінуць на плечы мех, і папрацаваць сякерай. Задзірліва спакойным быў і застыглы твар ягоны, буйны, усё яшчэ шырокі, хаця і з адбіткам ужо зямлі па ім. Мацвей з Шахраем мімаволі, але таксама паддаліся таму спакою і ўпэўненасці, што сыходзілі ад дзеда, сталі побач з ім на той жа круты бераг, пачалі ўзірацца туды, куды ўзіраўся і ён, хаця, здаецца, нічога цікавага там не было.

      Трава, трава, а сярод гэтай травы, што так прагна піла і дыхала сонцам, чорныя дубовыя пні. Дзе-нідзе між гэтых пнёў – круглыя і зялёныя кусты лазы і зрэдку згубленыя на адзіноце дубы.

      – Махахеева дуброва, – нібыта вёў іх вочы па гэтым аблогу і абшары, сказаў Дзям'ян. За дубамі, скрушліва раскіданымі вакол, за шарамі лазняку, далёка, кіламетры за два-тры, праглядвалася сенажаць.

      – Балонь, – зноў


Скачать книгу
Яндекс.Метрика