Эротические рассказы

Неруш. Віктар КазькоЧитать онлайн книгу.

Неруш - Віктар Казько


Скачать книгу
партыйным, і беспартыйным. – I, ці то імкнучыся перамяніць гаворку, ці то пацвельваючы Шахрая, павярнуўся да рэчкі:

      – Вось яшчэ непарадак у нас: западзеншчына крадзе нашу зямлю. А зямелькі той у нас…

      – З табою, дзед, не засумуеш, – паглядзеў на рэчку, на процілеглы бераг і Шахрай. – Як гэта западзеншчына крадзе ў вас зямлю?

      – Проста, прынаровілася. Вось я стаю на сваёй зямлі, а па другі бок рэчкі ўжо другая вобласць, западняя. Дык што западнікі тыя твораць? Рэчка іх бераг не кранае, а наш рушыць, падмывае. Вось дуб, глядзі, пахіліўся. Сам бачыш: упадзе хутка дуб у ваду – і зямелькі ў нас меней будзе, і на адно дрэва меней. Зладзеі на тым беразе жывуць.

      – Зладзеі,– пагадзіўся Шахрай. – Навядзём парадак, дзед, і тут. Шакараем злодзея, пакараем рэчку. Паганяем далей, паказвай далей, дзе ў вас тут яшчэ непарадак. – I пацягнуў дзеда да машыны.

      – А што табе наш непарадак, – занатурыўся дзед, як бы не жадаючы зноў у машыну, не жадаючы куды б там ні было ехаць.

      – А каб усё добра было, гожа каб усё, і ніякіх злачынцаў, і ніякага крадзяжу.

      – Гэта як жа?

      – А вось так, гах – і пад корань, і з коранем.

      Мацвею падалося, што дзед Дзям'ян глядзіць на Шахрая з нейкім жалем.

      – Адразу – і гах пад корань? – перапытаў ён Шахрая. – Гэта што ж атрымоўваецца, калі я яшчэ не зусім з глузду з'ехаў – разам з чалавекам?

      – А чалавек прыйдзе новы.

      – А старога куды?

      – На печ.

      – Ну-ну, гэта добра, каб на печ, а не над печ, дай бог і нашаму цяляці воўка з'есці.

      I ад гэтых слоў заныла сэрца ў Мацвея, нават у зубы нешта ўступіла, нібы ён, распалены, хапіў халоднай вады, нешта вельмі нядобрае і халоднае адчуў ён у гэтай размове, у тым, як яны калясілі па Палессі, як нявесту ўсё роўна шукалі і цяпер вось знайшлі, цяпер гэта былі ўжо, як заведзена, агледзіны нявесты: нявесту выпрабоўвалі, як яна на працу, ці няма ў ёй якой-небудзь заганы, ці спраўна яна рабіць сваю галоўную жаночую справу – раджаць дзяцей, ці паслухмяная свёкру і свякрусе і як на твар. Ішла купля-продаж, і трэба было хваліць дзеўку, мясціны, па якіх яны ехалі. А Мацвей не хацеў ні ганіць, ні хваліць: боль быў у ім за ўбоства і прыгажосць свайго краю.

      Яны ехалі ўсё тым жа берагам рэчкі. Дарога была жудасная, горш і не прыдумаць, калі ты ў машыне, і лепей не трэба, цуд, казка, калі ты пешшу, калі цябе не чакае праца, калі ты прыехаў адпачыць, пабадзяжыць на адзіноце ці прыгадаць былое – сваё дзяцінства, як хадзіў і бегаў тут на пачатку жыцця. I не прыкмячаў, нічога не прыкмячаў: ні пчалы, што спяшалася да жоўтых і духмяных балотных ірысаў, ні борцаў, што невядома як, калі хто паставіў, таму што яны прыраслі ўжо да векавых дубоў, больш дубу, дрэву, чым чалавеку, належалі, не кідаліся ў вочы спавітая лазою рэчка, што віляла, як і дарога, і старыцы, якія ўжо адвілялі сваё, а цяпер зарасталі лотаццю і белымі гарлачыкамі, і не здзіўлялі волаты-ясакары, піто глядзелі на цябе сваім змрочным вокам-дуплом, каля якога палётвалі вялізныя і злыя шэршні. Здавалася, усё і павінна так быць, так і было і будзе вечна. I паўсюдна толькі так, а не інакш. Інакш не бывае, таму што гэта першае, што ўбачылі


Скачать книгу
Яндекс.Метрика