Эротические рассказы

Неруш. Віктар КазькоЧитать онлайн книгу.

Неруш - Віктар Казько


Скачать книгу
такое, здаецца, нетрывалае зараз павуцінне дратоў, цьмяна вылучаўся адзіны толькі ўзгорбак – астравок зямлі.

      Могілкі вада не кранула, не паднялася да могілак, а мо й пашкадавала, спынілася каля плота, ля капліцы. Пашкадавала не толькі іх вясковыя могілкі, але і тыя магілы, што належалі невядома каму, магілкі, якія насыпамі белага пяску спакон веку ўзвышаліся над вёскай. Да могілак і кінуліся людзі. Першую лодку, човен, гнала старая Махахеіха. Веславаў, праўда, сам Цімох Махахей, але Махахеіха сядзела наперадзе і сваім чорным носам-дзюбай як бы кіравала ім, і ў тым, як яна сядзела ў гэтым чоўне, як рашуча гнулася і распрамлялася, і нават у паглядзе, было нешта вельмі нядобрае. Да таго нібыта прывязаныя да родных селішчаў і не ланцугамі і вяроўкамі, а нечым больш трывалым, непарыўным, следам за Махахеем паплылі і іншыя лодкі. Барздыкі, Махахеі, Роўды прыставалі да берага, падцягвалі лодкі і чаўны і спяшаліся кожны да свайго блізкага. Тое, што належала не ім, з чым яны былі ніяк не звязаны – старажытныя насыпы з жоўтага пяску, – абыходзілі, не краналі, не трывожылі спакою чужых нават у ліхую для сябе часіну. Мо і грэбавалі, захоўвалі сябе, чысціню сваю, імкнуліся да сваіх, хай і мёртвых, але сваіх.

      – Ты прабач, прабач, Іване, – ціха прамовіла Ненене, пакланілася ў пояс роднай магілцы, потым яшчэ двойчы пакланілася і астатнім. – Я яшчэ не па вечнае карыстанне ў зямельку. Ноччу ты ў мяне гасцяваў, удзень я да цябе прыйшла. Не ад дабра да цябе, ад ліха.

      – Ой, ліха-лішанька, – завыла, успляснула рукамі Барздычыха.

      – Памаўчы, – сурова спыніла яе старая Махахеіха. – Не той час, самі. бачаць… Не крыўдуй, Сцяпане, паціснісь тут, нам месца дай, не праклінай…

      – Ратуй, мама…

      Хто гэта выгукнуў, хто ўзмаліўся, па голасу Ненене не паспела пазнаць, зноў залямантавала Барздычыха:

      – А татачку мой, а мамачка родненькая, а ці думалі-гадалі, што вашы дзеткі на магілках вашых хавацца будуць. Прабачце вы мне, прабачце, людцы добрыя.

      I адразу, не паспела Ненене падумаць, што тут адбываецца, ці не вайна зноў пачалася і таму жывыя зноў прыйшлі і звярнуліся да мёртвых, усталявалася цішыня. Ні галашэння, ні ляманту, ні ўздыхаў. Жывыя аддалі ці палічылі, што аддалі ўсё, што трэба, мёртвым. Пачалася праца. Захлынулася на паўслове, перакуліла вядро з бульбай Барздычыха, і бульба мякка, амаль бязгучна пасыпалася на магілку. I на іншыя магілкі сыпалася ўжо яна, вылежалая, прыгатаваная для зямлі і лунатая, таму што чула ўжо вясну і зямлю, чула і рыхтавалася ўжо выбухнуць у вясну і зямлю гэтым сваім лупатым вокам, прастрэліць зямлю і вясну вострым верацяном-парасткам.

      Суровымі цёмнымі мачтамі ўзвышаліся над могілкамі, пад тымі, хто даўно ўжо выправіўся ў апошні свой шлях, і над тымі, хто з'явіўся сюды, каб знайсці тут паратунак, крыжы, патрэсканыя ад часу і ад няспыннай працы, дзе самым руплівым працаўніком быў той жа самы час, паўсюдным працаўніком – і на зямлі і пад зямлёй. Па завядзёнцы, па першым, пэўна, яшчэ нябожчыку, крыжы тут ставіліся вялізныя,


Скачать книгу
Яндекс.Метрика