Эротические рассказы

Неруш. Віктар КазькоЧитать онлайн книгу.

Неруш - Віктар Казько


Скачать книгу
не ў адчуваннях. I само гэтае імкненне да завершанасці не было чымсьці толькі яе, асабістым, яно перадалося ёй ад той жа зямлі, на якой ёй выпаў талан парадзіцца, ад той працы, якую яна рабіла. На зямлі ўсё ж было завершаным, прадугледжаным. Хто прадугледзеў гэта – невядома, але ён усё разлічыў, усё так разумна прыстасаваў: вясну да лета, восень да зімы, снег да вады, ваду да людзей, кожнай істоце ўстанавіў месца і прызначэнне. Тое ж самае было і з працай: сяўба, збор і ўдабрэнне. Разумнае ўдабрэнне ўсяго, што акружала чалавека, яе, Ненене, яе мужыка, іх дачку.

      I ёй стала радасна ад таго, што ўсё так разумна на свеце. Ноч, што так палохала яе, усё ж прыйшла, а гэта значыць – і пройдзе. I да новай ночы, пакуль яшчэ не скончылася гэтая, ой, як яшчэ далёка, яшчэ ж нават і не развіднела. А развіднее, уднее – яе, што дзеці, абступяць клопаты. Сена трошкі, але яшчэ ёсць, яна дасць яго Мілцы, спачатку надыхаецца ім сама, як духам новага дня, потым накорміць Мілку, напоіць яе. Паспее – расчыніць капец з бульбай. А не – потым паспеецца – збегае па нарад. Брыгадзір скажа, што ёй сёння рабіць, каб і не цяжка па яе гадах, і на людзях. Мо на тыя ж капцы з бульбай паставіць, а мо загадае збожжа на насенне веяць. Ёй і гэта рабіць будзе радасцю, не сама работа, а тое, што яна яшчэ такая спрытная, што цела яе і рукі звычныя і спраўныя рабіць, і, канечне, тое, што яна на людзях, і накпіць з каго можа, і. з яе таксама могуць пакпіць. Не- не-не, яна яшчэ хоць куды. I Ненене засмяялася сама з сябе і спахапілася: гэта ж чалавек сядзіць у хаце, а яна пра яго ўжо і не памятае.

      Але ў хаце ўжо нікога не было. Пайшоў Іван, яна і не прыкмеціла калі. I ў жыцці ён быў такі ж непрыкметны. Збяруцца на вячоркі дзеўкі, прыйдуць хлопцы і пачнуць – зубы ўвесь час сушаць, а ён хоць бы рот раскрыў, хоць бы слова прамовіў. I з вайны вярнуўся – як у суседняе сяло схадзіў.

      Хаця пасля вайны ім і некалі было адно аднаму нейкія там словы гаварыць. Тры-чатыры гадзіны ноччу толькі і бачыліся. Мо ён і ходзіць зараз таму, што не выгаварыўся тут, на белым свеце, ходзіць з таго свету, але і з таго свету слова ёй не прыносіць.

      Дуб за сцяной, калі знік Іван, ужо не прасіўся ўвайсці ў хату, ён, здавалася, патрабаваў, каб усе жывыя выйшлі з гэтай хаты. Ненене за думкамі, клопатамі і не прыкмеціла, калі і пачалася такая бура. Хісталася і дрыжала старая хатка, хатка, якая ўвогуле ніколі не была новаю, не пабудаваная нават, хутчэй вырасла, як расце грыб, з зямлі; так і яна пачала расці з зямлянкі-закапухі, крытай зялёным мохам. Зямлянку гэтую капала сама Ненене, калі старая хата ўжо развальвалася. Прыйшоў Іван, паставіў закапуху, нешта дагэтуль неверагоднае ні ў якім краі, з жэрдак, што ў два рады былі забітыя ў зямлю, паміж імі палажылі моху, угнялі, уціснулі яго і самі сабе сказалі: будзем жыць. У музей бы такую хатку, дык ніхто б і не паверыў, што ў ёй можна жыць. Ні падлогі, ні даху. Жылі. I вецер жыў разам з імі ў той хаце, усе скразнякі былі іх: і як спявалі ім жэрдкі, кожная мела свой матыў і свой голас. I сёння такі ж вецер і такі ж стогн у хаце. Тупае і тупае карова ў сваім куце, калі б не чула гаспадыні, пэўна, роўма раўла б.

      Ненене ўстала, у цемры знайшла,


Скачать книгу
Яндекс.Метрика