Эротические рассказы

Забойца анёла (зборнік). Вінцэсь МудроўЧитать онлайн книгу.

Забойца анёла (зборнік) - Вінцэсь Мудроў


Скачать книгу
ж хапаю том Жуля Верна і кладуся на канапу, піхнуўшы пад галаву падушку. Маці надоечы патушыла святло якраз у той момант, калі герой аповеду Аксель згубіўся ў падземным лабірынце, – і перад тым, як чытаць далей, перабіраю старонкі, каб пераканацца, што герой не загінуў у падземных лёхах.

      Аксель, на шчасце, знайшоў у цемры сваіх спадарожнікаў; удзельнікі экспедыцыі вылезлі з вузкага лабірынта на шырокі прасцяг, і перад імі зашумела хвалямі падземнае мора. Прачытаўшы з дзясятак старонак, адчайна пазяхаю. Так класна ўсё пачыналася: цыдулка з тайнапісам, тарфяныя балоты Ісландыі, жарало патухлага вулкана, спуск у падземны лабірынт… Цікава, а калі б хто прапанаваў Жулю Верну напісаць аповед пра палёты праз цэнтр Зямлі? Ухапіўся б ён за гэту ідэю? Праўда, адразу б узнікла пытанне: як пракапаць такі тунэль? Тут ніякай фантазіі не хопіць. Ды Жуль Верн бы выкруціўся. Згадаў які старажытны манускрыпт, дзе напісана, што Зямля ад часу стварэння навылёт працятая, і што адзін выхад знаходзіцца на Паўночным полюсе, а другі – на Паўднёвым. На поўдні свідравіны не відаць, бо лёдам пакрытая, а на поўначы Ледавітым акіянам прыхаваная. Так што прыкладна на сарака старонках героі будуць дабірацца да Паўднёвага полюса, потым пачнуць расчышчаць лёд. Ці тоўсты ён там, дарэчы? А як расчысцяць, дык тут і вада папрэ з Ледавітага акіяна. У нас аднойчы ў школьным двары пасля залевы таксама вада перла. З каналізацыйнага люка. Уся школа прыліпла тады да вокнаў. А можа, вада да Антарктыды і не дойдзе, спыніцца недзе пасярэдзіне? Так што, як скочыш у шахту, спачатку разагрэешся, а потым у халодную ваду бухнешся.

      У калідоры рыпаюць дзверы. Гэта Юрка вярнуўся з інстытута. Ні слова не сказаўшы, брат кідае ў кут тэчку з тубусам.

      – Ты што, нічога не еў? – гукае братан праз хвілю, бразнуўшы на кухні накрыўкай рандолі.

      – Юр! А калі пракапаць шахту…

      – Праз цэнтр Зямлі? – Юрка сёрбае дзеля спробы халодны суп.

      Я вытрымліваю паўзу.

      – Ну, так… і адзін канец выйдзе на мора. Вада што, папрэ на другі бок?

      – Папрэ, толькі не наперад, а назад, – Юрка чыркае запалкай. – Ужо ў мацерыковай корцы тэмпература сягае сямісот градусаў, таму…

      – Таму ўтворыцца вялізны гейзер? – перабіваю я, адарваўшы галаву ад падушкі.

      Юрка маўчыць, збіраючыся з думкамі, а потым, ужо незадаволена, азываецца:

      – Ды адчапіся ты, далібог… дай паесці.

      Не, з Юркі пісьменніка не атрымаецца. Ані каліва фантазіі. Цікава, ці зменіцца клімат у Антарктыдзе, калі з дзіркі шугане гарачая пара?

      У кухні сквірчаць яйкі на патэльні, і Юрка загадна крычыць:

      – Есці ідзі! Два разы клікаць не буду.

      «Вандроўку да цэнтра Зямлі» дачытваю познім вечарам, у пасцелі. А дачытаўшы, кладу кніжку на грудзіну, летуценна паглядаю на столь і чую сцішаны вокліч:

      – Лёнь…

      Гэта Мішка гукае ў нішу электралічыльніка. Выходжу ў майцы і трусах на лесвічную пляцоўку.

      – Слухай, ты можаш збегчы з дому на гадзінку? – сябар, мяркуючы па голасе, прыкметна хвалюецца.

      – Магу… калі


Скачать книгу
Яндекс.Метрика