Эротические рассказы

Забойца анёла (зборнік). Вінцэсь МудроўЧитать онлайн книгу.

Забойца анёла (зборнік) - Вінцэсь Мудроў


Скачать книгу
голасам прамаўляе Капіталіна Іванаўна, але гучыць званок, і мы падхопліваемся на ногі.

      Наступны ўрок – геаграфія. Хоць я і не дзяжурны, але іду ў настаўніцкую, прачыняю дзверы і адшукваю вачыма геаграфічку Ксенію Спірыдонаўну. Тая, стаўшы рукі ў бокі, штосьці распавядае дырэктарцы.

      – Я ёй, Наталля Леанідаўна, кажу: як табе не сорамна, васьмікласніцы, так фарбавацца. А яна рукі вось так… у бокі, узяла і скрозь зубы адказвае: а для чаго тады макіяж прыдумалі? Што яшчэ за макіяж? Я і слова такога не ведаю…

      Кашляю ў далонь, і Ксенія Спірыдонаўна, азірнуўшыся, паказвае рукой на парэпаны шыфаньер.

      – Вазьмі, Каролік, фізічную мапу СССР. Вунь яна, у трубку скручаная. І схему артэзіянскага калодзежа.

      – А глобус браць? – пытаюся я.

      – Вазьмі, – прамаўляе, не гледзячы на мяне, дырэктарка Наталля Леанідаўна. Ёй відавочна карціць пачуць, што было далей.

      З глобусам у руках і з фізічнай мапай пад пахай выходжу ў калідор і сутыкаюся з Мішкам Зылём.

      – Чаго гэты ты ўсхапіўся? Сёння ж я дзяжуру, – Мішка вінавата адводзіць вочы.

      – Не, нездарма цябе кампазітарам Падкавыравым завуць, – я даю Мішку несці фізічную мапу і, пазіраючы на глобус, прыкідваю – дзе можа выйсці шахта, калі яе пачаць капаць у нашых мясцінах.

      – А што я такога сказаў? – Мішка бяжыць поруч, спрабуючы зазірнуць мне ў вочы. – Ты ж сапраўды марыш патрапіць у цэнтр Зямлі.

      – Я не мару, а даследую праблему, – папраўляю сябра: гэты мудрагелісты выраз я пачуў аднойчы з вуснаў Мішкавага бацькі, і ён мне вельмі спадабаўся.

      У класе стаўлю глобус на стол і, прыціснуўшы палец да цэнтра Еўропы, пераконваюся, што другі канец шахты губляецца ў бязмежных акіянскіх прасторах. А вось праз полюсы ніякай шахты і капаць не трэба. Зямная куля працятая там бліскучым стрыжнем.

      Вакол мяне збіраецца купка аднакласнікаў.

      – Чаго, Лёня, глобус торгаеш? – пытаецца Пецька Мацапура. Пецьку я недалюбліваю, бо той задавака і хлус.

      – Вывучае праблему падарожжа да цэнтра Зямлі, – тлумачыць Мішка Зыль, але ўжо голасам спакойным і разважлівым.

      – Як гэта? – Пецька дробна міргае вачыма.

      – А вось так… Пракопваем праз цэнтр Зямлі шахту…

      – Чым, рыдлёўкай? – перабівае мяне Мацапура, і я не ведаю, як адказаць задаваку.

      – Мы разглядаем не практычны, а тэарэтычны бок праблемы, – прыходзіць на выручку Мішка. Слоў такіх Мішка, вядома, нахапаўся ад бацькі. – Ты вось, Мацапура, адкажы… Калі скочыць у такую шахту – ці вылеціш на другім канцы?

      – Вылеціш, – без вагання адказвае Мацапура, – і не проста так, а наперад нагамі.

      – Вось гэта нумар! – захоплена выдыхае другагоднік Васька Хвошч. – Скочыў у трубу – і адразу ў Амерыцы!

      – Слухайце сюды, – кажа Мішка Зыль і малюе крэйдай на дошцы вялікае кола. – Вось гэта Зямля, вось тут… – Мішка перацінае кола пункцірнай лініяй, – мы прабіваем шахту і скочым у яе наперад нагамі. Дык вось, мы да Амерыкі не даляцім. Будзем лётаць туды-сюды, пакуль не захраснем у цэнтры Зямлі. – Сябрук, няйначай, паўтарае тое, што


Скачать книгу
Яндекс.Метрика