Эротические рассказы

Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла РублеўскаяЧитать онлайн книгу.

Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
валасы плойкай, каб атрымалася прычоска «а-ля паж», піліла на прыпынак – тралейбус – метро – прахадная – другі паверх – кабінет – і ў рукапіс «Сборника уточнений и дополнений к указу блабла-бла». Здаць у карэктуру да абеду.

      Людзі лічаць, што шэры – гэта пераходны паміж белым і чорным, іхняя сумесь. Колер ніякі, аморфны, дэпрэсіўны. Але насамрэч ён складаецца з роўнай долі трох яркіх фарбаў – чырвонай, зялёнай і сіняй.

      Праўда, чалавек, які выбірае шэры, па меркаванні псіхолагаў, ніколі не будзе першым. Затое гэты колер дае моц слабым і датклівым.

      Шэры – колер пакарання.

      Можа, таму за савецкім часам наш горад быў цалкам шэры?

      Колер пакарання не адпускаў Асю. І ўсё часцей здавалася, што ў ёй жывуць два чалавекі. Славутыя «дзве душы» беларуса, пра якія пісалі Ігнат Абдзіраловіч і Максім Гарэцкі. Вядома, трэба нешта мяняць, так далей нельга – кажа адна твая палова. Але ці не стане горш? Усё-ткі ўжо прыцярпеліся… – адразу палохаецца другая.

      Арсенія ўсё больш упэўнівалася, што не адна жадае смерці Шэрай Будыніны. А што, калі ўсе-ўсе, хто разам з ёю соўгаецца праз гэтую прахадную і спрыяе выпуску ў свет джамалунгмаў правільных брашурак, у душы ненавідзяць Будыніну не менш чым яна, Ася, і гэтаксама кожную раніцу спадзяюцца ўбачыць замест яе кучу друзу?.. І чаго тады варты Асін унутраны пратэст, гэты ганарлівы метраном «я-не-такая-як-вы», які толькі і дае моцы выжываць?

      Але сёння давялося ў чарговы раз сунуць у металёвую шчыліну прахадной пластыкавую картку колеру замерзлай жабы і дазволіць паралелепіпеднаму цмоку паглынуць сябе на дзевяць гадзінаў.

      Праз дзевяць гадзінаў яго табою званітуе. І ты пацягнешся дадому. І нібыта наяве пабачыш за сабою след шэрай слізі…

      Раздзел 2. Партрэт і шкілет

      Калі маленькая птушачка бачыць побач з сабой вялікую, драпежную, якая задумліва пазірае жоўтымі круглымі вачыма і невядома, ці нападзе, ці ўжо наелася іншымі маленькімі птушачкамі, але ўцякаць па-любому позна, – у маленькай пачынаецца эфект замяшчэння.

      Ну, тыпу, яна не заўважае пачварыны, смерці сваёй патэнцыйнай.

      Птушачка адварочваецца, пачынае старанна дзяўбці каменьчыкі, шчыкаць дзюбай зусім непатрэбныя сухія травінкі. Удаваць пільны клопат…

      Гэтак і Ася, каля сядала ўранку на працоўнае месца, пачынала, пагрукваючы бранзалетамі, перастаўляць на стале «фенечкі» – так яна для зручнасці называла ўсе гэтыя аловачніцы-каляндарыкі-візітоўніцы, канцылярскае начынне. Бралася рапараваць якую-небудзь старую паламаную дыскету, якая незразумела адкуль узялася, ці ішла перамываць кубкі для гарбаты. Пасля падыходзіла чарга Інтэрнэту. Праверыць паштовыя скрынкі – адну, другую, трэцюю (хіба гэта можна параўнаць з адчуваннем у руках сапраўдных канвертаў?). Прагледзець сайты навінаў («Пасмяротнае адкрыццё Вангі: іншапланецяне рыхтуюць вялікую падзею!», «У шасі расійскага самалёта знайшлі труп!»). Хуценька, каб не заўважылі супрацоўнікі, зазірнуць на ўлюбёны сайт фэнтэзі


Скачать книгу
Яндекс.Метрика