Эротические рассказы

Сэрца мармуровага анёла (зборнік). Людміла РублеўскаяЧитать онлайн книгу.

Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
не проста ў старым будынку, а ў склепе, за брамай на той свет, і страшна падумаць, што – пад нагамі…

      Кастусь стаў побач:

      – Не бойся…

      Раптам цемра выбухнула рогатам. І Магда інстынктыўна прыхінулася да Кастуся… Яны ўпершыню былі блізка адно да аднаго. Дзяўчына схавала твар у яго на грудзях. І страх знік.

      Побач гучалі анекдоты пра «вучылак». Напэўна, беспрытульнікі, што збіраліся на гэтых могілках паўстагоддзя таму, былі больш шчаслівыя, чым гэтыя падлеткі ў скуранках, – яны не мелі, на каго крыўдаваць. А ў гэтых былі жывыя бацькі…

      Агеньчык цыгарэты з дзіўным пахам пераплываў ад аднаго ценю да другога. Магда падумала, што і яны з Кастусём цяпер – цені… Плынь жыцця абцякала іх. Сэрца Кастуся білася моцна і хутка… І Магда адчула, што яе ўласнае сэрца зноў абрываецца і ляціць… Куды? Дзяўчына скаланулася…

      Рука Кастуся асцярожна кранула яе валасы… Пагладзіла… Затрымалася… Ён туліў яе галаву да сябе. Але ягоная рука дрыжэла… І Магда раптам зразумела, што ён адчувае тое самае, што і яна!…

      І зямля загайдалася пад яе нагамі – сапраўды бы донне Харонавага чоўна. І, каб не знікнуць назаўсёды ў краіне ценяў, Магда ўхапілася за таго, хто стаяў з ёй побач і чыё сэрца білася ўсё хутчэй, хутчэй – быццам ён даганяў сваё скрадзенае шчасце…

      – Нешта госці нашы прыціхлі… – Прамень ліхтарыка, як клінок, разануў па цемры. – Во, глянь, што робіцца! З кім жа тады дзяўчына заяву падавала? З гэтым хвастатым ці з тым дзядзькам?

      Калі яны адышлі адно ад аднаго, за расчыненымі дзвярыма скляпення дрэвы велічна змыкалі цёмныя шаты, між лістоты міргала першая зорка, фізіяноміі падлеткаў у скуранках крывіліся ўсмешкамі, а Цяпа гаварыў:

      – Та-ак… Недаглядзелі мы, хоць дзядзьку абяцалі. Трэба чырвонец саступіць.

      Агонь і жалеза

      Марк прынёс для Магды белую куртачку і клапатліва дапамагаў зашпіліцца. Чырвоная сукенка хавалася пад белым, быццам правіна. Бялявы хлапчыска пералічваў грошы. Сто семдзесят рублёў. Падлеткі задаволена загулі.

      – Ну што, у разліку?

      Цяпа зрабіў рукой шырокі жэст:

      – Арыведэрчы, Рома! Тупайце на ўсе чатыры.

      – А паперы з гільзы? – азваўся Кастусь.

      – А на паперы, я ж сказаў, цана спецыяльная. – Вочы Цяпы таксама ненатуральна блішчэлі. Відаць, «траўкі» Сева прынёс…

      – Вы ж атрымалі за тыя паперы сто рублёў…

      – А я фантазёр. – Магда адчула, што гэты чалавек на мяжы свядомасці.

      Марк цягнуў яе ў бок брамы, шэптам выказваючы ацэнку ейным разумовым здольнасцям, але яна марудзіла, прыслухоўваючыся да перамоў.

      – Што вы хочаце яшчэ атрымаць? – Кастусь стараўся быць спакойным.

      – А што трэба чалавеку для шчасця? Хлеба і відовішч! – голас смуглявага гучаў лена. – На хлеб мы ад вас атрымалі…

      Цяпер нам патрэбныя відовішчы.

      Падлеткі пачалі наперабой выказваць свае пажаданні, спрэс непрыстойныя.

      Цяпа спыніў іх:

      – Каханне і смерць… Што яшчэ можа разагнаць нуду


Скачать книгу
Яндекс.Метрика