Эротические рассказы

Ланцуг (зборнік). Андрэй ФедарэнкаЧитать онлайн книгу.

Ланцуг (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу
жыцці каля труны бываюць прамовы з банальнымі словамі: «Вось і пайшоў ад нас…», галашэнні і развітанні, калі блізкія, перад тым як закрыць века, нагінаюцца і цалуюць нябожчыка ў лоб… Яму здавалася, што ўсё гэта адбываецца неяк прасцей, хутчэй, проста пастаяць трохі людзі каля труны, памаўчаць, закапаюць яе і разыдуцца.

      Але была і прамова – Сцяпанаў, трымаючы ў руцэ мокры капялюш і гледзячы чамусьці не на нябожчыка, а ў яму, доўга гаварыў, што «коллектив клиники скорбит… и от лица всех тех, которых вернул к нормальной жизни Иван Дмитриевич…»; было развітанне – і ўдава, укленчыўшы над труною, доўга галасіла і не хацела ўставаць, і яшчэ людзі падыходзілі і схіляліся над тварам і складзенымі рукамі нябожчыка; і падобная на чарапаху вахцёрка, якая адчыняла Вінярскаму дзверы клінікі ў той вечар, гучна сказала: «Дай Бог кожнаму так жыць і так памерці!..»

      Раптам Вінярскі насцярожыўся. Да труны ступіла маладая дзяўчына, таксама, як і ўдава, уся ў чорным, падобная на манашку з фільмаў, апусцілася на адно калена і ўпала тварам на нябожчыка, абхапіла рукамі труну, быццам хацела адцягнуць яе ад краю ямы… У той жа момант з натоўпу вылучыўся малады чалавек, падышоў да дзяўчыны, абняў за плечы, ледзь не сілаю адарваў ад труны і адвёў убок. «Тая самая, Міла», – падумаў Вінярскі, чамусьці злуючы на сябе, што так і не паспеў разгледзець дзяўчыну ў твар. Затое хлопца ён разгледзеў добра. Хлопец быў высокі, з белымі доўгімі валасамі, якія, мокрыя, скручаныя, віселі ледзь не да плячэй і нагадвалі знарок завітыя буклі; ён быў у светлым касцюме, у стракатым гальштуку і, як для пахавання, выгляд меў даволі франтавы. Вінярскаму хлопец падаўся ганарыстым і самаўпэўненым. «А гэта жаніх, той самы, Васіль, паэт… Усё, я ўспомніў яго!»

      Апошняю развітвалася дзяўчынка гадоў чатырнаццаці, у накінутай на плечы хустцы. «Міла, старэйшая мая, – прыгадаліся Вінярскаму словы Стэльмаха. – А гэта, значыць, меншая». Ён адступіў трохі ўбок, каб лепш разгледзець дзяўчынку, і незнарок стукнуўся аб акацыю. Халодныя кроплі пасыпаліся на галаву, за каўнер, і Вінярскі здрыгануўся – але невядома ад чаго: ад кропель ці ад таго, што ўбачыў твар дзяўчынкі. Абрамлены чорнай хусткай, белы тварык яе быў прыгожы да ненатуральнасці, як у анёлаў на маляваных абразках. «Хацеў бы я паглядзець, хто ён, каму такія жонкі дастаюцца», – падумаў Вінярскі і зараз жа зноў падумаў, што і старэйшая, Міла, відаць, такая ж, калі не большая, красуня, а дастаецца яна ў жонкі вось гэтаму, бяляваму. Так што глядзі, каму такія дастаюцца…

      Між тым малады чалавек і дзяўчынку прыабняў за плечы і адвёў убок, да маці з сястрою. Было відаць, што ён у гэтай сям’і чалавек свой. Паводзіўся ён смела, упэўнена, увогуле было адчуванне, што ён на гэтым пахаванні – галоўны, адзін ведае, як, што і калі трэба рабіць. Вось ён шапнуў штосьці ўдаве, і тая закрыла твар рукамі, потым падышоў і шапнуў штосьці Сцяпанаву. Сцяпанаў махнуў рукою – і каля труны аднекуль з’явіліся рабочыя ў спяцоўках, хуценька наклалі века, застукалі малаткамі… Ударыў бубен, зазвінелі адна аб адну талеркі, і першы рэзкі гук трубы


Скачать книгу
Яндекс.Метрика