Эротические рассказы

Нічые (зборнік). Андрэй ФедарэнкаЧитать онлайн книгу.

Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу
становішчы, могуць мець, да прыкладу, пункт чацвёрты, пяты, а таксама сёмы – васьмігадзінны рабочы дзень, развіццё кааперацыі і агульнае абучэнне ў самых шырокіх маштабах…

      Умомант адчуўшы гэты настрой, Жаўрыд зразумеў, што не хапае апошняга, больш «даступнага масам» акорду, і ўзяў яго:

      – Грамада! Будзьма помніць, што за намі – не адно родныя загоны Случчыны, а ўся Беларусь, уся нашая дарагая Рэспубліка, народжаная, выпакутаваная і выняньчаная намі, аплочаная рэкамі крыві і тысячамі жыццяў! Бог бласлаўляе нас на святую справу, і мы пераможам, пераможам і польскага пана, і маскоўскага камісара!

      (Ізноў скрывіўся Паўлюкевіч; пераглянуўся з Мацэляю і прамармытаў гучна: «Пачынаецца… няўжо нельга без крайнасцяў?..»)

      Жаўрыд сціснуў руку ў кулак:

      – Жыве незалежная Беларусь!!!

      І хоць вокліч гэты быў яшчэ новы, нязвыклы, хоць мала хто яшчэ ведаў, як трэба рэагаваць на яго, – але з’яднаныя папярэднімі словамі, знітаваныя Жаўрыдавым гіпнатызмам людзі патрапілі адказаць. Паляцелі ўгару шапкі, ускінуліся над галовамі тысячы кулакоў, вінтовак, карабінаў і стрэльбаў, з тысячы глотак ірванулася радасным:

      – Жыве!!! – і нібы зліліся на гэты міг усе ў аднаго аграмаднага чалавека, з адным грамавым голасам, – чалавека, што паміма волі змог угадаць гэтае слова як адзіна правільнае.

      VІІІ

      Камандзіры скамандавалі: «Вольна, разыдзіся!», Жаўрыд склаў лісткі, павярнуўся ўжо, каб ісці ў штаб. Але ажыўленне на плошчы не ўнімалася, галасы не сціхалі, хоць сюды, на «штабны» ганак, ніхто не глядзеў, наадварот, у другі бок усе паварочвалі галовы і спяшаліся ў той канец плошчы, дзе царква.

      Незадаволены, непрывычны, калі ўвага скіраваная не на яго, Жаўрыд збег з ганка: паглядзець, што там. Мірановіч таксама пайшоў за ім.

      Вайскоўцы расступаліся, даючы начальству дарогу:

      – Перабежчыкі! – паведамлялі загадзя, радасна. – Кітаец нават ёсць!..

      – Перабежчыкаў прывяла разведка!..

      – І камандзера нават у палон узялі!..

      Пры самай царкве, з краю плошчы, акружаныя вайскоўцамі і мясцовымі, пераміналіся з нагі на нагу тры чалавекі – у чырвонаармейскай форме, з вінтоўкамі; адзін, крываногі і нізкарослы, з выпукластымі скуламі і вузкавокі і праўда падобны быў на кітайца. Збоку гарцаваў на крутазадым коніку, белазуба пасміхаючыся, Мірончык – балаховец, потым слуцкі міліцыянер, а цяпер старшы разведкі, якая і прывяла перабежчыкаў. Палонены імі чырвоны «камандзер», таксама ў акружэнні людзей, з закручанымі назад і звязанымі рукамі, з падбітым вокам, якое ўсё заплыло сінюшнай пухлінаю, высокі, у караткаватай яму скуранцы, стаяў, прыхінуўшыся плячом да царкоўнае сцяны і здзіўлена азіраўся вакол. На галаве яго была нейкая дзіўная, нябачаная дасюль шапка, з доўгімі вушамі, з высокай, звужанай на канцы піпкаю, падобная крыху на старадаўні славянскі шлем – шапка гэтая, мабыць, больш за ўсё і цікавіла разявакаў.

      – Дагадаўся дык дагадаўся, што на галаву ўсперці!..

      – А што ты хочаш? Царскае


Скачать книгу
Яндекс.Метрика