Эротические рассказы

Нічые (зборнік). Андрэй ФедарэнкаЧитать онлайн книгу.

Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу
па самы лоб абвязаную хусткай«канаплянкаю», як бы ўжо яна была дарослай маладзіцаю. – Праўда ж, Лізка? Ну, скажы!

      У яго звонкім, дрыготкім ад уласнае смеласці голасе былі і дзіцячая неразумная пахвальба, і нецярпячка, і боязь, страх нават, што яму не павераць, смяяцца пачнуць або яшчэ прагоняць адсюль…

      – Далібог, не хлушу! – сцягваў шапку і жагнаўся з наіўнай шчырасцю, як і ўсе бязгрэшныя дзеці. – Дзядзька Мікола, дзядзька Гнат – ну, скажэце!.. Праўда ж?

      – Праўда, праўда, – пацвердзіў дзядзька Мікола, чамусьці без заўсёднага свайго смеху. Як і Гнат, як і абодва Карпавы сыны, ён быў мясцовы і добра ўсіх ведаў. – Ты ў нас гірой, Васілько, – няўмела пахваліў малога, – сапраўдны гірой!..

      Крэпенькая зграбная дзяўчынка, яшчэ больш чырванеючы, не падымаючы вачэй, ціха ўсчувала “гіроя”:

      – Маўчы, тут жа людзі стаяць… Бяжы дамоў ужо, пагрэйся на печы – вунь смаркачы папусціў!..

      Але дзе там, акрылены Міколавай пахвальбою малы нічога і слухаць не хацеў.

      – Я прама гародамі – отамаво, пабег, крычу: дзед Карпа, Дзяніс, дзядзька Гнат, дзядзька Мікола – там, крычу, бальшавікі ездзяць, отото каля вашай хаты будуць!..

      Худзенькі Мікіцін, яшчэ больш змізарнелы, скундзёблены ад холаду і страху, падняў галаву, на міг сустрэўся з Васількам вачыма і толькі цяпер яму прыйшло на памяць і ён з панылай абыякавасцю ўспомніў, як даўнодаўно (на самай справе менш, чым паўгадзіны назад) гэты самы хлапчук даваў стракача агародамі ад хаты, а ён, Мікіцін, стаяў, як ёлуп, і мачыўся на кола, марыў пра кашу з салам, пра вызнянскую цёплую казарму, пра земляка Чувалава, які напіша на радзіму, што ўсё ў іх тут у парадку і ваююць яны дзякаваць Богу…

      Мікіцін патупіўся, з тою ж панылай абыякавасцю адзначыў, што халадае, і сняжок не перастае, пад заднім колам няма ўжо жоўтай пляміны… Вось так сама замяце і кроў, і ўсе сляды іхнія, ніякага знаку па іх не астанецца, ніхто іх не знойдзе, ды і шукаць ніхто не будзе!.. Каму ён трэба, слабасільны, неабстрэляны, непісьменны чырвонаармейчык славутай шаснаццацатай арміі дваццаць другога палка дзевятнаццатага асобага ўзвода, баец, які нават «памначкамузвода» так і не навучыўся вымаўляць, які і ў бальшавіцкую армію пайшоў ні па якаму не «зову сердца», як выдумляе ў сваіх пісьмах дурны, дарма што грамацей, Чувалаў, а ад таго, што ў іхняй мнагадзетнай сям’і паелі нават беражоную семянную бульбу і проста пухлі з голаду, а ён, Мікіцін, перад тым, як запісацца служыць, абышоў па хатах усіх дэзерціраў і камісаваных ды распытаў добра: дзе лепш кормяць, дзе адзёўка прыгажэйшая – у чырвоных, ці, скажам, у белых… Вось такое «веление сердца»…

      Усё было скончана, і цяпер толькі брызент у задку падводы, тапырачыся, абазначаў схаваную пад ім паклажу. Ды яшчэ коні, акурат бы той Карпаў сабака, чуючы людскую кроў, пужліва стрыглі вушамі, касавурыліся, раздзьмухвалі шырокія ноздры і штораз беспрычынна ўсім целам уздрыгвалі, як робяць гэта душным летнім днём, калі дакучае гнус. Гнат павярнуўся да Кецкі, рыкнуў: «Ну, давай!..» – і да таго не адразу дайшло, што гэта


Скачать книгу
Яндекс.Метрика