Эротические рассказы

Ціша (зборнік). Андрэй ФедарэнкаЧитать онлайн книгу.

Ціша (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу

      Ціша

      Аповесць

      1

      У 1980-м Петрусю Двораку было шэсць гадоў, і жыў ён разам з маці і з бабуляй Домнай у белым цагляным доміку на гарадской ускраіне “Чэшская Слабада”.

      Маці працавала непадалёку – два прыпынкі аўтобусам – у прыгарадных цяпліцах, бабуля сядзела дома, атрымлівала пенсію, глядзела гаспадарку і ўнука.

      Што да Петрусёвага бацькі, малодшага сына бабы Домны – Марка, той быў “капітан дальняга плавання”, у Слабадзе аб’яўляўся рэдка, раз ці два на год, а ўвесь астатні час плаваў недзе па рэках далёкай Сібіры, зарабляў грошы, каб пабудаваць кааператыўную кватэру ў “мікрараёне”, – менавіта так слабадчане казалі – не горад, не мястэчка, не райцэнтр, а ўрачыста, спаважна: “Мікрараён!”, пры гэтым чамусьці падымалі вочы ўгору.

      Бабуля Домна лічылася “ўдавой франтавіка вайны”, а таксама “мнагадзетнай маці-гераіняй”. Яе муж, Петрыкаў дзед Андрэй, ляжаў пахаваны на мясцовых могілках. Вясною ўнук з бабуляй бралі бляшанку з фарбай і бутэльку аліфы і адпраўляліся паднаўляць магілку. Фарба была зялёнага колеру, а аліфа – жоўтая, цягучая, як мёд. Пакуль Петрык, у якога ад пахаў прыемна кружылася галава, боўтаў палачкай у бляшанцы, бабуля фарбавала. Зялёная агароджа паступова пачынала злівацца з колерам маладой травы і лісцем акацыяў, і нават стары дубовы крыж пад бабуліным пэндзлем маладзеў, распростваўся, нібы таксама сабраўся пускаць карані і выкідваць з сябе галінкі.

      Былі ў бабы Домны яшчэ два старэйшыя сыны, родныя Петрусёвы дзядзькі, таксама сямейныя. Звалі іх Стах і Стэфан. Стэфан жыў побач, у Слабадзе, а Стах – у тым самым чароўна-заманлівым, недасяжным мікрараёне. Усе тры браты мелі розную знешнасць: Стэфан – светлы, Стах – руды, Марк – чарнявы; затое былі аднолькавыя характарамі: упартыя, упёртыя, ганарыстыя і надта ж нядружныя, да таго, што за вочы іх празвалі “браты Карамазавы”, і гэтая дражнілка даўно гуляла па наваколлі як анекдот, як абазначэнне пустой крыўды: “Чаго надзьмуўся, як той Карамаз?”, ці “Вам яшчэ не хапала сварыцца, як тым Карамазавым!”

      Ніхто, у тым ліку і самі браты, не памятаў прычыны, з-за чаго ўсё пачалося, але гэтая варажнеча паміж імі цягнулася каторы ўжо год, і канца ёй не відаць было. Браты ўвесь час як бы пнуліся даказаць сабе і людзям, хто з іх траіх лепш жыве, прычым кожны быў упэўнены, што толькі ён адзін як трэба ў жыцці ўладкаваўся, самы разумны, удачлівы і гаспадарлівы, а тыя два – нікчэмныя шалапуты. Здаровыя дарослыя дзядзькі – Стэфану было 50, Стаху 45, Марку 40, а капрызнічалі горш за малых дзяцей: не віталіся, амаль не размаўлялі, не кажучы ўжо, каб сабрацца разам, як у іншых сем’ях, выпіць, пагаварыць, паабдымацца, паспяваць…

      Бабуля Домна вельмі перажывала за сыноў, старалася памірыць іх, але пакуль марна. І толькі малому Петрыку было ўсё роўна. У свае шэсць ён быў перакананы, што ён – самы шчаслівы чалавек на зямлі, людзі, якія яго акружаюць, самыя лепшыя, самыя добрыя, а выдумляюць яны нейкія праблемы проста так, ад няма чаго рабіць, каб яшчэ весялей жылося. Гэта ў іх як бы такая гульня.

      Іншае цікавіла Петрыка. Напрыклад, ён часта ўяўляў, як аднойчы расчыняцца дзверы, стане ў парозе бацька, стомлены, усмешлівы, з вялізным мехам грошай за плячыма, і тады яны пачнуць мітуслівы пераезд – як у фільмах пра навасёлаў ці на малюнках у кніжцы: грузавая машына з адкінутым бортам, на ёй трумо, вазон з фікусам, канапа і паласаты кот на руках хлопчыка ці дзяўчынкі, узбуджаных, расхлістаных, з круглымі ад радасці вачыма…

      Няўжо гэта праўда будзе? Што давядзецца адсюль з’язджаць? Але навошта? Калі і тут так здорава? Калі іхняя Чэшкая Слабада – самае прыгожае месца ў свеце? Хіба можа быць штосьці лепшае за іхні беленькі домік, за гэты ўтульны дворык з старым абрыкосавым дрэвам пад сцяной, якое распасцёрла галіны над дахам, пачарнелым ад часу і непагадзі, пазелянелым ад моху? Па шыферных жолабах яго ўлетку скочваліся і падалі ў траву спелыя аранжава-жоўтыя плады… Тры вішні раслі каля плота – невысокія, кусцістыя, але ўраджай ягад давалі такі, што не ведалі, куды іх дзяваць, і скармлівалі гусям: баба Домна брала граблі і біла па галінах, а гусі ўжо стаялі пад вішняй напагатове з выцягнутымі шыямі, чакалі, пакуль з неба насыплецца ім ласунак, а каторая яшчэ і спрабавала лавіць ягады ў паветры.

      Калі па драбіне залезці на дах, ці ўскараскацца на разгаліну абрыкосавага дрэва і азірнуцца, можна было з вышыні ўбачыць усю Слабаду. У цэнтры, як гістарычны помнік, узвышаецца недабудаваная воданапорная вежа. Ад яе вядуць роўныя вулічкі, дзеляць Слабаду на няправільныя, але ўсё адно акуратныя квадраты і прамакутнікі – з домікамі ў зеляніне садоў, з агародамі, што спускаюцца да безыменнай рачулкі. Адзін бераг у яе высокі, гэтак званы Вал, або Замчышча, хаця ніякага замка там няма ў паміне, а толькі сярод зараснікаў скрыпеня —іван-чаю, крапівы і дзікага малінніку – залежы старой чорнай клінковай цэглы, ды яшчэ калі патыркаць палкаю ці жалезным прэнтам, абавязкова ўпрэшся ў цвёрдыя парэшткі сцяны. А другі бераг – нізкі, балацяністы, які паступова пераходзіць у падлесак, а потым, па меры ўзвышэння, у сапраўдны густы казачны сасновы бор, рай для гарадскіх і мясцовых грыбнікоў-ягаднікаў.

      На поўнач ад недабудаванай вежы, далёка, кіламетры за тры, маленькі аэрадромчык


Скачать книгу
Яндекс.Метрика