Эротические рассказы

Ціша (зборнік). Андрэй ФедарэнкаЧитать онлайн книгу.

Ціша (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу
з сухімі грушамі, яблыкамі, абрыкосамі, вішнямі, слівамі; на глухой сцяне ў верандзе віселі на цвічках і давалі прыемны пах пучкі зёлак, усялякі зверабой, мята, меліса, чыстацел, каліна, рабіна; на кухні каля пліты, у кутку, прыкрытыя чыстай марляю, звісалі з жэрдачкі нізкі цыбулі, часнаку, сухіх белых грыбоў… Свае запасы яна трымала ў надзвычайнай акуратнасці, ведала месца кожнаму слоіку, але здаралася, што Стэфан, доўга што-небудзь шукаючы і не могучы знайсці, не вытрымліваў, ставіў на паліцу руку і змахваў за раз на ўсё падлогу. Ляцела, звінела, білася!.. Ён называў гэта – “грабянуць”. І калі ён, будучы не ў гуморы, памаўчаўшы, папярэджваў: – Зараз грабяну! – як толькі вымаўляў гэтае слова, Поля з усіх ног ляцела бараніць сваё дабро, целам яго закрывала. “Нервенны які, з характарам”, – шаптала яна, а ўголас сказаць баялася.

      Дзядзька Стэфан, калі прыбег да яго імяніннік, падграбаў пад яблынямі ў садзе лісце і складаў на тачку, каб вывезці потым на вуліцу на сметнік. Петрык увязаўся за ім. Дзядзька Стэфан ссыпаў лісце ў кучу. Закурыў.

      – Во-о-сь, – сказаў ён. – Капораў певень сюды панадзіўся хадзіць. У тым годзе. Я лісце выводжу, ворах насыпаю, а ён ходзіць і ходзіць. Чаго ты ходзіш? Неяк я сабраўся гэты ворах спаліць. Плюхнуў бензіну, ляп-ляп па кішэнях – сернікаў няма, толькі машынка. А з машынкаю ж не падступішся. Пайшоў па сернікі. Вяртаюся – а певень залез на кучу, стаіць і бензін нюхае. Мяне не бачыць. Я ззаду падкраўся – чырк запалку! кідзель! як ударыла полымя! як шуганула! як узвіўся певень! Во-ось.

      Ён дастаў з кішэні маленькія нажнічкі, адшчыкнуў чорны канец цыгарэты, паклаў недакурак назад у пачак. Паўза была неймаверна доўгая. – На дванаццаць метраў уверх! – сказаў нарэшце Стэфан. – Так, значыць, спалохаўся. Ён жа не чакаў! Капора потым пытае – што з маім пеўнем, не есць, пер’е пачало выпадаць? Я кажу, я ж не ведаю, што ў твайго пеўня ў галаве. Так пакрысе схуднеў, абліняў – і памёр, бедны. Ад стрэсу. Вядома, памрэш! А то ў гэтага Капоры яшчэ сабака вые дзень і ноч, – паскардзіўся дзядзька Стэфан, беручыся за тачку. – Смерць наклікае… Няма каму па губах надаваць. А вы куды ўчора ездзілі? Зноў да таго Меднага?

      Петрык, пад ўражаннем гісторыі з пеўнем, які перажыў стрэс, не адразу пачуў пытанне. – Да яго… А ў мяне імяніны сёння! – успомніў ён.

      – Колькі табе?

      – Восем.

      – Вялікі расці, – ветліва сказаў Стэфан.

      Вярнуліся ў двор. Дзядзька, крэкчучы, нагнуўся пад яблыню, падняў антон.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

/9j/4AAQSkZJRgABAQEASABIAAD/2wBDAAIBAQIBAQICAgICAgICAwUDAwMDAwYEBAMFBwYHBwcGBwcICQsJCAgKCAcHCg0KCgsMDAwMBwkODw0MDgsMDAz/2wBDAQICAgMDAwYDAwYMCAcIDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAz/wgARCAOQAlgDAREAAh
Скачать книгу
Яндекс.Метрика