Эротические рассказы

Эдэм (зборнік). Франц СіўкоЧитать онлайн книгу.

Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко


Скачать книгу
не стала – занадта ж жаданай была гэтая хвіліна.

      – Хадзем на галерэю.

      Нешырокая, ледзь дваім змясціцца, галерэйка была мокрая ад нядаўняга дажджу. Пелагея адхінулася спінаю да парэнчы, гледзячы ў густую, з водарам прэлае травы цямрэчу, гучна засмяялася. «Шчасце на краі сусвету – які цуд!» – падумала і зняможана асела на падлогу пад цяжарам Людвікавага цела.

      Андрэй Мікалаевіч увайшоў у пакой, знарок, як заўжды, калі хацеў выказаць незадаволенасць, грукнуў ботамі, грузна апусціўся ў фатэль ля акна.

      – Што ж Браніслава крыўдзіш, пляменніца?

      – Я? Крыўджу? – Пелагея зрабіла круглыя вочы. – Што вы, дзядзечка?

      Граф колькі хвілін моўчкі глядзеў на яе.

      – Ад’язджае ён, вось што.

      – Ад’язджае? Куды?

      – У Крайну. Будзе там Тацяне і Валодзю памагаць. Нядобра атрымалася.

      – Маёй віны няма ў тым, – ціха, але ўпэўнена сказала яна.

      – Такое судзіць цяжка, – устаючы, сказаў Андрэй Мікалаевіч. – Тут кожны сам сабе суддзя. Адно прашу: развітайся па-чалавечы. Ён любіць цябе.

      – Любіць! – Пелагея ўздыхнула. – Любiць – гэта добра, але так мала, дзядзечка.

      8

      1827–1828

      Школа

      Марыя Іпатаўна памерла лёгка, суботнім надвячоркам, пад пошум кароткага – узляцеў і тут жа аціх – дажджу. Яшчэ на пачатку лета ў яе распухлі ногі, пухліна паступова паднялася вышэй, спаралізавала сэрца. Так сказаў лекар, і нічога не заставалася, як яму паверыць.

      Напярэдадні, калі жонцы стала зусім кепска, Андрэй Мікалаевіч выправіў фурмана ў мястэчка па папа. Але было запозна, калі той прыехаў, графіня ўжо не дыхала. Туфіля з дзеўкамі ўзяліся мыць нябожчыцу, Антольку выправілі ў Станулі паведаміць Лазоўскім.

      Прыехала адна Пелагея. Нервова прайшла на покуць, схілілася над цёткай.

      – Людвік яшчэ не вярнуўся? – глытаючы слёзы, спытаў граф.

      – Мабыць, заўтра вернецца, – адказала яна спакойна. Злосць на мужа, што не ўзяў яе з сабою ў Дынабург на хрэсьбіны Валентавага першынца, яшчэ не прайшла, але паказваць яе тут, пры нябожчыцы, было недарэчы.

      – Што рабіць мне цяпер? – усхліпнуў Андрэй Мікалаевіч. – Такі год нядобры… Бяда адна не ходзіць. Там ліст у вітальні, пачытай.

      Пелагея выцерла далонню мокрую шчаку, перайшла ў вітальню.

      Ліст быў з Крайны, ад Тацяны Мікалаеўны. Яе Валодзю два гады таму за ўдзел у снежаньскім паўстанні саслалі ў Сібір, і днямі ён там загінуў пры пераправе праз таёжную раку. Цяпер яна зусім адна і не ведае, што рабіць з маёнткам.

      Андрэй Мікалаевіч увайшоў у вітальню, стомлена апусціўся на канапу.

      – Труну добрую зрабілі,– сказаў неўпапад. – А вось дзе пахаваем Марыю Іпатаўну?

      – У мястэчку, пры царкве, дзе яшчэ. Не на гэтым жа вясковым, дзе адны каталікі.– Пелагея склала ліст, аддала графу. – А наконт Крайны таксама вельмі не турбуйцеся. Я, можа, хутка туды паеду, дык даведаюся, што ды як.

      Лямпа калыхнулася, слізганула па падстаўцы, па вольна спаўзла ва ўзгалоўе.


Скачать книгу
Books sex-story
Яндекс.Метрика