Эротические рассказы

Эдэм (зборнік). Франц СіўкоЧитать онлайн книгу.

Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко


Скачать книгу
У адлігу сані вязлі, у мароз, наадварот, занадта слізгаліся, дадавалі і без таго здарожаным коням лішняе напругі. Аднойчы заспела замець, і доўга блукалі ў цемры, пакуль не ўзбіліся на нейкі хутар. Гаспадары, зусім бедныя людзі, паклалі спаць, але заснуць было немагчыма: даймалі вошы. Ды і пахі, якімі поўнілася жытло, сну не спрыялі. Знясіленая нязручнасцямі Пелагея запыталася, як называецца мясцовасць, і, атрымаўшы адказ, хутка адшукала яе на мапе.

      Да Дубраўкі заставалася вёрст семдзесят – нямала, але не так ужо і шмат. Яна асцярожна, каб не раструшчыць незнарок абгорнуты воўнаю флянец, паклала мапу ў валізу і загадала гаспадыні паставіць майно бліжэй да печы. Але заснуць, як ні намагалася, зноў не змагла. Забалела галава – так моцна, што яна ўстала, баючыся, каб не пачаўся прыпадак, намазала скроні лекамі. І толькі пасля гэтага, прыгрэўшыся ля цёплае печы, прыснула на кароткі – да дасвецця – час.

      Дым паволі ўзняўся ўгору, шчыльным шызым воблакам расплыўся над ложкам. Любаша выпрастала руку, сілячыся дацягнуцца да галавы немаўляці, зняможана адкінулася назад на падушку. Хукнула ў роспачы на дым, каб разагнаць яго, але сіл не хапіла. Дзіця варухнулася, дрыгнула акрываўленымі ножкамі, забілася ў крыку на прасціне. Зза шафы выйшаў Бронак, развеяў адною рукою дым, другую падаў дзяўчынцы. Яна па спрабавала ўхапіцца за яе і ўжо амаль ухапілася, як зза дзверыны з’явілася трэцяя, чужая постаць, стала між імі. Бронак развярнуўся, каб выйсці з пакоя, але не паспеў. Лёд пад ім хруснуў, распоўзся шчылінамі, пацягнуў пад сябе…

      Яна выняла флянец са шклянкі, агледзела з усіх бакоў. Карэньчыкі, куртатыя, ледзь заўважныя, танюсенькімі чарвячкамі ляпіліся да камля на надрэзе. На дзіва, і лісцікі ўжо былі – ажно тры, а па краях кожнага – дробненькая, з асотную, калючка.

      Году таксама, відаць было па ўсім, ажыло: пупырышкі надзьмуліся, зрабіліся мяккія і пульхныя, бы нарыў на пальцы.

      Пелагея разрэзала нажом кару на дрэве, акуратна, як вучыў садоўнік Зыгмусь, уставіла ў разрэз флянец і гэтаксама акуратна затуліла яго столкамі кары. Затым моцна перапавіла надрэз колькі разоў анучаю і завязала яе на тугі вузел.

      Усміхнулася сама сабе: соку шмат у дрэве, вунь як пацякло – значыць, прыжыве.

      Ад пакояў, з-за алеі, данёсся тупат – нехта ішоў. Яна хіснулася ўбок, шпурнула шклянку ў кустоўе, пайшла насустрач гукам.

      Андрэй Мікалаевіч, худы (пасля смерці жонкі ён вельмі падупаў), убачыў яе, паспяшаўся прывітацца:

      – Пелагея! Што тут робіш?

      – Ды вось, вырашыла цябе наведаць, дзядзечка, – адказала яна.

      – Вельмі добра. Лішні раз перад ад’ездам спаткацца не зашкодзіць.

      – Значыць, усё-такі ад’язджаеш?

      Ён дапаў да альтанкі, аддыхваючыся, увайшоў унутр, сеў.

      – Учора зноў атрымаў ад Тані ліст. Так ужо просіць вярнуцца.

      – А з пакоямі што?

      – Прадам. Гаспадара, што быў перада мною, Кандратовіча, сястра жадае набыць. Няхай купляе, як-ніяк роднае котлішча. Шкада мне: прывык, і людзі тут неблагія.

      – Ага,


Скачать книгу
Яндекс.Метрика