Эдэм (зборнік). Франц СіўкоЧитать онлайн книгу.
Што яму – расцець. Трава каля яго клустая. Летась брат мой, Банэдак, мала ня беркавец[10] пошару ўзяў з двух укосаў. Гною многа ад ягад, во і родзіць. Густая трава, касы не сцягнуць. Паспробаваць сёлета пад жыта ягад растрасці. Цяперака сіла ў мяне, Антолька памагаець. Спрытная дзеўка, каб чалавека ей добрага. Вучанай цяжка найсці: мальцы простыя ўсюдых, а падпанак які сам глядзіць, каб багацейшую ўзяць. Кажу сваей: пашто было ўчыць, ні паня, ні мужычка цяпер.
Двор лоўкі, ку-уды! Лядоўню нанова адробілі, гонтай пакрылі. Унізе, дзе крукі для тушаў, дол выцамантавалі, аж блішчыць, хош таньч на ім. У капцільні пліта новая. Тым тыгоднем з Банэдакам комін чысцілі, дык паглядзелі. Ку-уды, гаспадар Мікалаевіч! Шкода будзець, як ад’едзець. Туфіля кажаць, чула, бытта да сястры збіраецца. А можа, чуткі тока. Каб жа ж і астаўся ўжо. А то неспакойна ўсюдых – крый божа чаго.
Што неспакойна? А халера яе ведаець. Рух нейкі, усе ездзіюць. Упярод цішэй было. Заўчора з мястэчка маршалак[11] былы з пісарам з нейкай паперчынай цягаліся. Бытта Польшч ізнова хочуць зробіць. Але нас не чапаюць, усё са шляхтай болі. Каб што й ня зробілася з гэнага цягання. А то будзець, як у вайну. Рабункі ўсякія і голад табе. За Антольку боязна.
Вясна дрэнь сёлета, слізкая. Гнілая, хорт яе: дажджы а дажджы. Чэрвец на носе, а ў гародзе як з восені – шэра.
Ага, давідзэня. Як што якое – захадзіцеся, не стыдайцеся. Можа, цяперака? Зраня курыцу засек, мая квашаніну[12] робіць – пачастуецеся. Не? Ну, як ведаеце…
9
1829
Помста
Яна выйшла са схову, нібыта ўсё яшчэ спадзеючыся на нейкі цуд, рашуча ступіла да ганка. І толькі сабралася з духам, каб пастукаць у шыбіну, як убачыла Людвіка. Ён сядзеў ля стала воддаль ад акна і размаўляў з нейкім мужчынам. Твары ў абодвух былі сур’ёзныя, перад абаімі клубіліся параю кубкі з гарбатай. Праз колькі хвілін яны паўставалі, накіраваліся да дзвярэй.
Пелагея хіснулася назад у схоў, стаілася ў прыцемку паміж плотам і зараснікамі бэзу.
Выйшаў адзін незнаёмец. Трымаючы рукі ў кішэнях і штосьці ціха насвістваючы сабе пад нос, прайшоў міма яе і знік у цемры.
Яна вярнулася да ганка, зазірнула ў акно.
Людвік сядзеў на ранейшым месцы. Ззаду стаяла Карольця, адной рукой абдымала яго за плечы, другою вадзіла па грудзях. І праз заімглёную шыбіну няцяжка было здагадацца, што яму гэта даспадобы. Сцэна, аднак, працягвалася нядоўга.
Карольця ўзяла лямпу, пасунулася ў спальню. Людвік увайшоў у спальню следам за ёю, не чакаючы, пакуль яна распранецца, дацягнуўся рукою да лямпы, выкруціў кнот.
Пелагея як здранцвелая застыла перад акном. Значыць, усё праўда, што ёй сказалі? Хацелася заплакаць, але слёз не было.
Яна рванулася з месца, пашыбавала паўз клумбы з кветкамі ў завулак, дзе, заўважыла яшчэ, калі ішла сюды, да Карольці, стаялі не распрэжаныя мужавы коні.
Яна падхапіла Любашу за плечы, Людвік – за ногі, і яны ўдваіх, тузаючы, пасунулі безуладнае цела на край
10
Мера вагі, роўная 10 пудам.
11
Тут: кіраўнік мясцовае шляхты.
12
Халадзец (разм.).