Эротические рассказы

Эдэм (зборнік). Франц СіўкоЧитать онлайн книгу.

Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко


Скачать книгу
падаў клей.

      Пелагея намазала іспод мапы клеем, прыціснула да сцяны.

      – Зацяжкая, не хоча трымацца. Ці, можа, клей благі. Памажы мне.

      Хлопец стаў ззаду, дыхнуў ёй у шыю, прыклаў далонь да мапы.

      Пелагея рэзка павярнулася да яго, парывіста абняла.

      – Каханне маё…

      – А ты – маё, – вызваляючы галаву, каб паглядзець, ці зашчэпленыя дзверы, сказала Пелагея і ціха засмяялася.

      – Пелагея, адчыні, чуеш? – Голас Марыі Іпатаўны дрыжэў ад абурэння. – Адчыні!

      – Наўрэлі![8] Хутчэй ты! – Пелагея паправіла сукенку, пайшла да дзвярэй.

      Графіня ўвайшла ў пакой, падазрона бліснула вачыма ў Бронакаў бок.

      – Я прасіла, здаецца, вас, пан Дыба, сюды не прыходзіць. Вы забыліся?

      – Я… даруйце, графіня.

      – Пан Браніслаў толькі памог мне павесіць мапу. – У Пелагеіным голасе чулася знаёмая Марыі Іпатаўне цвёрдасць.

      – Мапу! – усклікнула яна, з жахам глянула на свежазаклееную частку сцяны.

      І, не чакаючы, пакуль Бронак падымецца, пакіравала да дзвярэй. Па дарозе, аднак, не ўтрымалася, азірнулася зноў.

      – Гэта апошні раз, пан Дыба, чуеце?

      – Гэта апошні раз! – Пелагея рынулася на ложак, уткнулася тварам у падушку.

      Бронак пайшоў ужо, але пах ягоных валасоў з наўлечкі яшчэ не выпетрыўся. Які ён прыгожы, яе Бронак! Аднаго ягонага дотыку ёй дастаткова, каб страціць галаву. І іх хочуць разлучыць! Не, не будзе гэтага! Калі праўда, што графу дораць скарбовы маёнтак у Дубраўцы, яны з Бронакам таксама туды паедуць. А перад тым… О, яна ведае, што перад тым. Толькі кабету тую ў сукні, што прымроілася падчас апошняга прыпадку, зноў пабачыць…

      – Пелагея!

      Марыя Іпатаўна, бледная і нейкая нязвыкла высокая ў сваёй чорнай аксамітавай сукенцы, зноў стаяла ў дзвярах і гняўліва ссоўвала бровы на аздобленае з абодвух бакоў радзімкамі пераноссе.

      Пелагея падхапілася з ложка.

      – Пелагея, я прасіла цябе не пускаць сюды гэтага мужыка? Скажы, прасіла?

      – Прасілі, цёцечка.

      – Дык што ж у рожкі са мною бярэшся, неслух? – Графіня падышла бліжэй, рэзкім штуршком адарвала руку дзяўчыны ад мапы. – Ён што, падабаецца табе?

      – Падабаецца.

      – Вось яно што. – Голас Марыі Іпатаўны памякчэў.– Ну, мала што! Мне таксама ў маладосці шмат хто падабаўся. Дык глядзі – больш каб ён сюды ні нагой!

      Галоўка паволі высунулася вонкі, лыпнула вейкамі, гучна, быццам просячы як хутчэй вызваліць з абрыдла га схрону, заквіліла.

      «Да мяне, сюды!» – Жанчына ў чорнай сукні схапіла немаўля, хуценька павяла за руку з памяшкання.

      У доўгім, абвешаным з абодвух бакоў мапамі калідоры акно было расчынена, і праз яго бачнае было нейкае дрэва. Яно ўсё было абсыпанае ягадамі і вельмі нагад вала тое, што расло пад акном у Любашы. «Яно», – сказала жанчына, затуліла целам малую ад скразняку, панесла ў наступны пакой.

      У вялікім памяшканні з размаляванымі сценамі і столлю два мужчыны: адзін барадаты, з акрываўленымі па локці рукамі і ў высокай баярскай шапцы,


Скачать книгу

<p>8</p>

Папаліся, трапілі ў непрыемнае становішча (дыял.).

Books sex-story
Яндекс.Метрика