Берлінская мазаіка. Алесь ТарановічЧитать онлайн книгу.
трапіце ў маю прорву…» Каго толькі ні сустрэнуць у гэтых прытонах тыя, хто ўцякае ад нуднага правінцыйнага й сямейнага побыту, дзе жыццё страціла сюжэт…
Ёсць і другая катэгорыя насельнікаў багемнага Кройцбергу. Ранкамі на вохэнэдэ (па-нямецку «ўік-энд») каля скульптурнага комплексу на Wrangelstrasse часта мільдуецца (тусуецца) яшчэ адна вычварная кодла.
Бабы, якім за 60, але ў мініспадніцах, прыталеных расклёшаных нагавіцах, з глыбокім дэкальтэ, дзядкі з белымі бародамі, хто ў белай тройцы і белых ботах на высокім абцасе, хто ў скураным прыкідзе з клёпкамі. Стаптаныя капыты ў пыле, шыя заплыла ў галаву, але на «Харлі Дэвідсанах»… Ветэраны хіпі і «Вудстаку», першыя нямецкія рокеры, а можа, і былыя сябры RAF.
Першы і апошні рудымент свабоды, як яны сябе называюць…
Няма нічога больш забаўнага, чымсьці назіранне за рознага кшталту палітычнымі дэманстрацыямі ў Кройцбергу.
Вось тыповы Першамай.
На Oranien Platz зранку ўжо хоць гаць гаці паліцэйскіх машынаў.
Cэкс-шопы заклееныя плакатамi з сярпамi i молатамi i заклiкамi да пралетарскай рэвалюцыi.
Каля iх кучкуюцца пацыфiсты у жудаснай мiлiтарыскай унiформе.
Polizei, маладыя хлопцы з завушніцамі, некаторыя з бародкамі і ў акулярах, какетнічаюць з будучымі дэманстранткамі. Лысымі, з бугрыстымі галовамі, нібыта з фільму «Марс атакуе», татуяванымі так, што нашым паханам і не снілася, і строгімі. Худзенькія дзяўчыняткі палiцайкi – на галаве коскі, за пасам – вялікія пісталеты – у сваю чаргу какетнічаюць з паважнымі панкамі ў савецкіх вайсковых ботах i чырвоных iракезах…
Дзесьці ў абед з'яўляецца мноства плакатаў кшталту: «Далоў капіталізм!», «No pasaran!», «Далоў эксплуатацыю» – з сярпамі і молатамі, чамусьцi рагаткамi, элементамі савецкай агітацыйнай графікі 2030х гадоў і тройцай у выглядзе Маркса, Маа і Леніна.
Кожную хвiлiну гучыць слова «Рэвалюцыя», кожныя 5 хвiлiнаў – «Без барацьбы няма вызвалення!», кожныя 10 хвiлiнаў «Разам супраць капiталiзма i патрыярхата(!?)
Далей суровыя феміністкі з байранічнай бледнасцю, жывы сімвал гатоўнасці пайсці за ідэю хоць на край свету, пачынаюць лекцыю. Магутныя дынамікі перадаюць слухачам гнеўны пафас іхніх прамоваў аб загнілым капіталізме, які бязлітасна гнобіць працоўных, прыпудраных і падрумяненых з іх падачы.
А ў гэты час самі працоўныя, а дакладней непрацоўныя – сацыяльнікі – напампоўваюцца півам і танчаць «рэп». Бліжэй да вечара жарсці распальваюцца… і пайшла пісаць губерня…
Пачынаецца ўвярцюра да «Тангейзера» Вагнера. Камуністы – панкі і анархісты з рознакаляровымі іракезамі на галовах – скандуюць лозунгі, у тым ліку і ўлюбёны: «Die Arbeit ist Scheise!» (Праца – гэта дзярмо!).
Носяцца з чырвонымі сцягамі, сікаюць мінакам пад ногі і правакуюць паліцыю на сутычкі.
Як і мае быць, сутычкі адбываюцца, ляцяць камянi, гараць аўто, самых буйных грузяць у фургоны, і абодва бакі разыходзяцца з пачуццём выкананага абавязку. Ім, як і нашым «дафіністам», неістотна, супраць каго і як бунтаваць, абы бунтаваць. Сёння ён з чырвоным сцягам,