Эротические рассказы

Берлінская мазаіка. Алесь ТарановічЧитать онлайн книгу.

Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч


Скачать книгу
таямнічая прыцягальнасць мінулага часу, які прыносіць разбурэнні. Але й надае вартасць усяму таму, што выстаяла.

      Стагоддзі наплываюць з глыбокага сну Шпрэе… Люблю сустракаць свiтанак на беразе канала ля бухты «Урбан Хафэн», калi нясмелыя промнi сонца толькi прабiваюцца скрозь музыку лiстоты стогадовых платанаў, i нават рэў палiцэйскай сiрэны не прабiраецца сюды.

      Люблю глядзець, як прачынаюцца яхтыпадарожнiцы, на палубу вылазяць сонныя дзецi i сабакi, а бацькi ў цяльняшках гатуюць каву. Побач з iмi ужо з’явiлiся ранiшнiя бегуны, i сярод iх турчанкi ў хустках i палiто да зямлi…

      Кройцберг – адзін з найстарэйшых раёнаў Берліна. Ён існаваў ужо тады, калі яшчэ не было Neukolln, Tempelhof, Schоneberg і інш.

      Яго будавалі надзейна і грунтоўна з каменю і бетону дужыя вусатыя нямецкія дзецюкі, якія глядзяць на нас са старых фатаздымкаў.

      А пабудаваўшы, сышлі ваяваць за справу кайзера… І не вярнуліся.

      Не вярнуліся таксама іх дзеці і ўнукі ўжо з наступнай вайны, склаўшы галовы за справу фюрэра.

      І цяпер у іх дамах жывуць аўслэндэры (іншаземцы). У Кройцбергу ёсць вуліцы са стоадсоткава ненямецкім насельніцтвам. Калі б даведаўся пра гэта Гітлер, ён бы перавярнуўся ў труне…

      Кройцберг – гэта эклектыка ў архітэктуры, дзе сарамлівая старадаўнасць часта суседзіць з навязлівым мадэрнам. Калі ідзеш старымі вулкамі, так і хочацца параспіхаць дамы, пабачыць, што ў іх там унутры. Шкада толькі, што Potsdamer Platz, гэтая лабараторыя сучаснай архітэктуры, сёння не ўваходзіць ужо, як і Tiergarten, у Кройцберг.

      Раён моцна пацярпеў падчас апошняй вайны. Толькі 3 лютага 1945 году 958 амерыканскіх бамбавікоў скінулі на раёны Mitte і Kreuzberg 2270 тон бомбаў.

      Вуліцы стаяць нібыта са шчарбінамі: шчыльны шэраг дамоў і раптам – пляцоўка для гульняў ці зялёны аазіс між імі…

      Дасталося і кірхам. Некаторыя так і стаяць напаўразбураныя, некаторыя без купалоў.

      Некаторыя цудоўныя гмахi знiклi назаўсёды. Што зробiш, бамбардзiровачная авiяцыя не заглядвала ў падручнiк па гiсторыi мастацтва.

      Але кірхі паміраюць не толькі ад бомбаў. Жыццё сыходзіць адтуль, калі няма адказу на актуальныя пытанні сучаснасці.

      І званы тады звоняць дарэмна…

      Кавярнi Кройцберга.

      Яны поўныя скарбаў, як джунглі і пячоры Эльдара да, і да іх можна дакрануцца, варта толькі працягнуць руку. Яны як старажытныя студні, з пакрытымі мохам сценамі, у цёплую ваду якіх, Парацэльс апускаў сваіх хворых у рыбацкіх сетках…

      Прыглушана цярусіць джазавая мелодыя, можна палюбавацца пальцамі саксафаніста ці кантрабасіста, прыняць запрашэнне мастака (гібрыд шамана з мене джарам), наведаць яго майстэрню, паслухаць аповяд крышнаiта пра вандроўкі па акультных дарогах, пракрасціся ў таямніцы афрыканскіх вудуiстаў, панаглядаць за медытуючым філосафам, паслухаць паэта, прагледзець кнігу, пачуць суфле захаплення, перадсмяротныя хрыпы наркамана, ці гісторыю байцоў RAF… рэкі слоў… лясы канструкцыяў… велізарныя піраміды чалавечых асобаў на верхніх паверхах прыдуманага «я»…

      Тут жаночыя целы прымаюць форму віяланчэлі і наладжваюцца


Скачать книгу
Яндекс.Метрика