Берлінская мазаіка. Алесь ТарановічЧитать онлайн книгу.
з тымі, хто іх не задавальняе. У Берліне распадаюцца тры з чатырох шлюбаў.
Адышлі ў нябыт часы, калі сям'я была ячэйка грамадства, а жанчына была захавальніцай сямейнага агменю. Берлiнка можа змяніць працу, мужа сябра, горад, краіну. Гэта цяпер у парадку рэчаў. Спрабуючы ашукаць прыроду, мацярынства часта адкладаецца на нявызначаны тэрмін…
Берлiнкi моцна адрозніваюцца ад парыжанак, 57 адсоткаў якіх лічаць, што паспяховая жанчына – тая, якая жыве з каханым мужчынам.
Ці бываюць іншыя берлiнкi? Колькі заўгодна, але я пішу пра тыповую…
LOVE – PARADE
Маленькія злыя верталёты
Кружаць над горадам
Маленькія злыя верталёты
Кружаць над зялёным паркам
Маленькія злыя шрубалёты
Кружаць над залатой Эльзай
Маленькія злыя верталёты
Кружаць над мільённым натоўпам
I не сыходзяць з месца
Мільённы натоўп
Складаецца:
з немцаў і палякаў
з французаў і аўстрыйцаў
з чэхаў і галандцаў
з датчан і туркаў
з лесбіянак, галубцоў
і проста закаханых
Мільённы натоўп паліць:
гашыш і марыхуану глытае:
экстазі і «колы»
Мільённы натоўп выпівае:
піва і колы
Мільён бляшанак
Натоўп гэта:
дзіка расхрыстанае мора
скапанае скокамі бурунаў
агонь лашчыць целы, абмытыя бензiнам
Натоўп гэта:
пена салодкай рызыкі
з выгнутаабцягнутай пачуццёвасцю
якая спрабуе лёс на смак
Натоўп гэта:
гульня зiхоткіх целаў
многанапеўная гаворка анархісцкай вясны
якая глытае паветра запоем
Натоўп ходзiць:
каменнымі валунамі
Натоўп хвошча:
уздоўж вуліц
Натоўп палохае:
шматтысячнасцю
Натоўп велічна рухае
сваю вялікую цеснату
Стотонныя грузавікі
Вязуць соценныя калектывы
Сто мужчын і жанчын
Белых, чорных і рудых
Каляровых, бліскучых і шумных
Стоватную музыку ў кожным
Абвалілася музыка з дынамікаў
Заклала вушы
Рэйв азануе паветра
Жалезны аркестр
Спеваў і грукату
Трэйлеры зверам
Прадзіраюцца скрозь натоўпы
Усё змяшалася і цешыцца
Зрывае плады шчасця
Ступае па асколках
Разбiтых шклянак кахання
Выцягвае за хвасты напевы
З глыбiнi сэрцаў
Твары, целы і гукі
Песні і танцы
Персаналii Босха —
Нагастыя рыбы
Птэрадактылi ў ботах
Латэнтныя «пэдэ»
Чэ Гевары малых галубятняў І толькі вочы
Жывуць асобна
Кожны кажа:
Я жадаю рабіць тое, што я жадаю рабіць!
Ты