Берлінская мазаіка. Алесь ТарановічЧитать онлайн книгу.
за жывое, але пры гэтым ён і сам каго заўгодна гатовы зачапіць. У барацьбе за выжыванне ў велізарным горадзе маюць ролю такія якасці як хуткасць, знаходлівасць, здольнасць правільна ацаніць сітуацыю. Адгэтуль і шурпатая мова яго вуліц. Адгэтуль легендарны тэмп Берліна, «небяспечны для жыцця», якому дзівяцца прыезджыя…
Жыццё ў Берліне – гэта сталы выклік: хто не жадае застацца ўбаку, павінен вытрымліваць гэту гонку. А ўжо каб дамагчыся поспеху ашаламляльнага дзейства, трэба вылезцi з уласнай скуры…
Берлiнка.
Калі збіраешся пісаць на гэту тэму, хочацца перавесці дух. Немкі наогул заслугоўваюць таго, каб пра іх казалі шмат. Пачну з паходжання тыповай берлiнкi. Калі вы сустрэнеце дзяўчыну з прозвішчам Pankow, Platow, Rackow, а такіх нямала ў горадзе, то ведайце, што ў ёй прысутнічае ментальнасць двух народаў – немцаў і славян. Навукоўцы дагэтуль спрачаюцца, хто заснаваў Берлін – заходнія славяне сорбы і лужычы, паселішчы якіх раскіданы вакол горада (дзенідзе там і сёння сустракаюцца надпісы на дзвюх мовах), ці ўсё ж паўночнагерманскія плямёны.
Берлiнкi дзівосна прыгожыя.
Калі я распавядаю пра гэта маім суайчыннікам, нязменна выклікаю прыступ смеху.
Але я бяруся гэта даказваць з пенай у роце… І дакажу, насуперак ходкаму меркаванню, што Бог адпачываў, калі ствараў немак, ці што ўсіх прыгажунь тут спалілі на вогнішчах падчас «палявання на ведзьмаў».
Разгадаць сакрэт прыгажосці берлiнак нескладана. Берлін заўсёды прыцягваў прыгажунь з прускіх земляў. Асабліва гэта выявілася ў 20я гады ХХ стагоддзя, калі Берлін быў культурнай сталіцай Еўропы. Калі глядзіш на фотаздымкі тых гадоў, разумееш, адкуль iдзе прыгажосць сённяшніх берлiнак.
У кожным народзе ёсць прыгожыя людзі. Прыгожая берлiнка – эталон еўрапейскай прыгажосці. Як выглядае тыповая берлiнка? Высокая, блакітнавокая бландынка ці шатэнка – ну, гэта само сабой зразумела. Моцная, спартыўная, стройная, як маладая бяроза.
Галоўнае – гэта твар. Усе рысы твару правільныя, і галоўнае – ідэальна правільны носік, не кірпаты і без намёку на гарбінку. Назваць вам тых, хто, на мой погляд, з'яўляецца тыповай берлiнкай?
Клаўдзiя Шыффер… Не… Яна, хутчэй, цягне на шведку ці фінку. Падыходзіць Соня Краўзе, вядомая тэлевядучая. Калі жадаеце, з яшчэ больш вядомых – Кім Бессiнгер і Шарон Стоўн, усё роўна, берлiнкi яны ці не.
Я лічу, што лялькі Барбi зробленыя з берлiнак. А паглядзіце на нямецкія старадаўнія калядныя паштоўкі…
Усе гэтыя бялявыя прыгажуні з іх ідэальна правільнымі рысамі твару, яны і сёння ёсць у Берліне. Іншая справа, што яны робяць са сваёй прыгажосцю і знешнасцю…
У кожнай берлiнкi, заўсёды ёсць свой персанальны мадэльер – яе свядомасць. Менш усяго яе цікавіць мода ў горадзе, краіне ці ў свеце. Яна апранаецца так, як зручна і падабаецца ёй, а не яе сябру, мужу, асяроддзю i г. д.
Мода на ўнiсэкс нарадзілася ў Амерыцы.
У Расіі ці Францыі яна практычна не прыжылася, а вось у Нямеччыне і, тым больш, Берліне, прыжылася грунтоўна. Тут