Эротические рассказы

Жанчына і леапард (зборнік). Таццяна БарысікЧитать онлайн книгу.

Жанчына і леапард (зборнік) - Таццяна Барысік


Скачать книгу
0-х гадоў і лекцыі прагрэсіўных выкладчыкаў у педкаледжы, колькі жыццёвыя назіранні і, на жаль, уласны досвед. Мажліва, мая гісторыя падасца вам тыповай і нецікавай, усё ж мушу яе распавесці. Бо ў нядзелю падчас рэлігійнай перадачы па тэлевізары святар сказаў, што закопванне талентаў у зямлю – вялікі грэх. Я ж у царкву не хаджу, таму хаця б і не перад Богам, дык перад людзьмі апраўдаюся. Мо лягчэй зробіцца.

      Завуць мяне Вольга Іванаўна. Мне 28 год. Вясковая настаўніца. Замужам, двое дзетак. Нарадзілася ў беднай сялянскай сям’і, у палескай вёсцы за дваццаць кіламетраў ад райцэнтра. Бацьку свайго не памятаю. Нас у маці пяцёра – усе ад розных бацькоў, я самая старэйшая. Маці працавала свінаркаю, не скажу, каб яна дужа піла ці была гультайкаю, але мела схільнасць да неразважлівых учынкаў і бязладнага жыцця. Магла звалачыся ў якія госці ці на бяседу, пакінуць неспарадкаваную гаспадарку і малых дзяцей, лазіць недзе па чужых дварах, пакуль па яе не прыходзілі.

      Пасля з патроенай сілай за працу бралася, і рабіла – ледзь ад стомы не падала. Або, атрымаўшы заробак, ехала ў горад і амаль усе грошы распускала на цюль для вокнаў, новую куртку чарговаму айчыму ці іншую дарагую непатрэбшчыну. Твары айчымаў змяняліся, бы шкельцы ў калейдаскопе, але карысці і дапамогі мы ад іх не мелі ніякай.

      Усім на дзіва вучылася я добра. Нават у прадметных алімпіядах удзельнічала. Асабліва падабалася пісаць зацемкі ў насценгазету і сачыненні. Хаця сачыненні мае неаднойчы на раённыя конкурсы настаўнікі дасылалі, аднак ні аб якім прыгожым пісьменстве я й марыць не марыла. Бо астатнія дзеці з бедных сялянскіх сем’яў, гэткіх жа, як і ў мяне, недагледжаныя, напаўгалодныя, у чужых абносках, таксама не йшлі ў пісьменнікі і артысты. Яны ўвогуле нікуды не йшлі. Хлопцы туляліся па вёсцы, пакуль іх не забіралі каго ў войска, каго ў турму, тут ужо як каму пашанцуе. Дзеўкі заставаліся дома, яшчэ ў школьныя гады нараджалі дзіця, гадавалі як давядзецца, прапіваючы мізэрную грашовую дапамогу разам з сужыцелем. Або знікалі ў невядомым кірунку, а праз колькі гадоў аб’яўляліся на бацькаўшчыне змучаныя, задрыпаныя, з плоймай мурзатых дзяцей.

      Я ж такой долі не хацела. І ўсё роўна чула ў спіну:

      – Гэта пакуль яна яшчэ малая, дык вучыцца добра і такая харошая ды правільная, а пабачыце: падрасце – будзе ўся ў маці.

      А я спадзявалася… Спадзявалася ў будучым стаць нармальнай. Такой, як дочкі агранома, як суседчыны гарадскія ўнукі. Пасля дзявятага класа паступіла ў педкаледж. Чым сталіся для мяне чатыры гады вучобы ў горадзе, успамінаць не хачу. Дзякуй мамінаму брату дзядзьку Паўлу – дапамагаў трохі ежай і грашыма, інакш уцякла б адтуль і не атрымалася б з мяне настаўніцы. На танцы і гулянкі не хадзіла, сяброў не займела. Каму патрэбна кепска апранутая, затурканая дзяўчына?

      На працу накіравалі ў суседнюю школу, жытла не далі. Давялося ездзіць штодня на прыгарадным аўтобусе, а жыць у роднай хаце. Там усё было па-старому – пустая лядоўня, вечны вэрхал ды лямант. Заробленыя грошы разыходзіліся ўмомант, часта без майго на тое дазволу. Меншыя браты ды сястра без догляду, самі па сабе. Апошняе матчына каханне – дзядзя Віця, калі п’яны – безупынку галаву дурыць, цвярозы соваецца па двары ў расхрыстанай кашулі.

      Аднойчы вярталася са школы дадому позна і не паспела на аўтобус. На шашы спыніўся, каб падвезці, шафёр мясцовай зверагадоўчай фермы. Пазнаёміліся, пачалі сустракацца, праз паўгода Дзяніс прапанаваў выйсці за яго замуж. Пагадзілася адразу, хоць галава ад кахання не кружылася. А хто яшчэ мяне тут узяў бы? Дома мне нічога не свяціла. А Дзяніс хлопец непітушчы, працавіты, адзіны сын у бацькоў. Сям’я прыстойная, не раўня маёй.

      Кожнай хацелася б у такую ўбіцца. Маці бухгалтар на звераферме, дом на дзве палавіны пабудавалі, гаспадарка вялікая.

      Згулялі вяселле. Праз год дачушка нарадзілася, пасля сын. Абжыліся. Свякруха абстаноўку дапамагла купіць. На падворку – свінчо, куры, качкі, дзесяць трусоў у клетках. Цяперака мясцовыя пляткаркі ўжо не прарочылі мне матчынай долі, а дзівіліся і зайздросцілі:

      – Бач ты! Вывучылася, вылюднела.

      Здавалася, ад мяне мінулай – смаркатай дзяўчынкі ў падраных калготках – не засталося й следу. Збылася дзіцячая мара. Вёска прызнала мяне нармальнай. Усё як у людзей. Па святах – бяседы ў Дзянісавай цёткі Лілі, праз тры хаты ад нашай. Гэта адзінае, што не выклікала захаплення. Але ж не бывае так, каб усё гладка. Не, шашлыкоў у яе, канечне, хапала – поўны тазік! А як жа інакш? Мужык заатэхнікам на звераферме рабіў. Сама ж Ліля да ўсіхніх штаноў гузік. Дае парады, выказвае свае думкі, нават калі й не цяміць зусім, пра што размова. А ўжо пра засолку агуркоў і мужаў гастрыт гадзінамі баяць можа. Рот не закрываецца. Як трохі падап’е, сыпле мацернымі показкамі, зацягвае нязменнае:

      «Ой, мароз, мароз, не марозь міня…» Праўда, на сярэдзіне песні змаўкае, так і не патрапіла да канца яе вывучыць. «Во, ізноў Лілька раве», – пасміхаюцца суседзі. «Наша Ліля малайчына – што выпіць, што пагуляць!» – падхвальваюць сваякі. «Канечне, бо нашто такая жызня! – рагоча Лілька, піхаючы мяне ў бок: – А ты чаго такая неапшчыцельная?» Маўчу, каб радню не ўгнявіць. Мне ж яе «апшчыцельнасць» бы стрэмка ў пяце.

      А ў астатнім усё няблага ішло. У дзевяноста восьмым пасля


Скачать книгу
Яндекс.Метрика