Эротические рассказы

Жанчына і леапард (зборнік). Таццяна БарысікЧитать онлайн книгу.

Жанчына і леапард (зборнік) - Таццяна Барысік


Скачать книгу
вытворчасці, што ўжо больш як чвэрць стагоддзя вырабляе нязменную закуску «Бурачковая» і кабачковую ікру ў паўлітровых слоіках. Прадукцыя тая хаця і была добра вядомая айчынным і замежным спажыўцам, але попыту ў іх не знаходзіла. У выніку гады тры таму завод абвясцілі банкрутам, што, аднак, не перашкодзіла ягонаму кіраўніцтву будаваць сабе катэджы, набываць аўтамабілі, і, рэарганізаваўшы прадпрыемства ў акцыянернае таварыства, па-ранейшаму працягваць выпуск экалагічна чыстай кабачковай ікры ды закускі «Бурачковая».

      Заўчора ў ААТ «Добры гаспадар» адбылося традыцыйнае ўшанаванне ўдарнікаў працы, прымеркаванае да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчага комплексу, а тут якраз у газеце на другую паласу не было чаго ставіць, вось і давялося Гаўрыльчыку перціся ў Слабодку.

      Божухна! Колькі ж інтэрв’ю даярак, механізатараў, замалёвак, прысвечаных работнікам гандлю і лясніцтва, рэпартажаў са святаў ураджаю напісаў ён за пятнаццаць гадоў сваёй працы! Спачатку, як толькі прыйшоў пасля заканчэння інстытута ў рэдакцыю раёнкі, спрабаваў нават рабіць такія матэрыялы цікавымі. Тады былі іншыя часы, нават не верыцца ўжо. На старонках «Працоўнага шляху» знаходзілася месца і праблемным артыкулам, і нарысам мясцовых краязнаўцаў аб гісторыі вёсак, трагічных лёсах землякоў, знявечаных рэпрэсіямі, і вершам беларускамоўных паэтаў з тутэйшага літаб’яднання.

      Але хутка ўсё змянілася – і часы, і галоўны рэдактар. З усяго шматаблічча і шматгалосся засталіся толькі звесткі з палёў, старанна спісаныя з райвыканкамаўскага інфармацыйнага стэнда, дурнавата-бадзёрыя рэпартажы з пасяджэнняў ды мерапрыемстваў, абавязковыя віншаванні-памінанні з нагоды юбілеяў або ўзнагароджанняў якою граматай мясцовых кіраўнікоў. Фотаздымак з пратакольным выразам твару, нуднае апісанне жыццёвага і працоўнага шляху, якое наўрад ці хто чытаў апроч самога юбіляра. Паміналаўка – так найчасцей клікалі газету яе прымусовыя падпісчыкі. Афіцыйная ж назва дашчэнту сцерлася з народнай памяці, і толькі прынцыповая пазіцыя выканкама не давала органу друку канчаткова спыніць сваё існаванне.

      – У раёне далжна быць свая печаць! А каму не наравіцца, няхай у другі раён едзець! – гучала нязменнае на ўсіх сходах, днях інфармавання з кіраўнічае трыбуны.

      – Дык мы не супраць, каб жа нармальная газета была, – бурчалі бюджэтнікі, супрацоўніцы калгасных кантор, паштаркі, падпісваючыся на «Працоўны шлях» узамен на прэмію ці адгул.

      «Шчырыя» споведзі «простых» людзей засталіся таксама і асабліва множыліся напярэдадні прафесійных святаў. Пісаў іх звычайна Іван Гаўрыльчык. Цяперака ўжо сталы журналіст, ён без лішніх мудрагельстваў мяняў месцамі сказы, падстаўляў патрэбныя імёны. Ды і самі простыя людзі імкнуліся выглядаць як мага прасцейшымі – у сваіх расповедах баяліся ляпнуць языком лішняе. У выніку артыкулы, у якіх праслаўляўся чалавек працы, выходзілі падобнымі адзін да аднаго, бы меладрамы на тэлеканале «Расія», і пачыналіся прыкладна так: «Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы


Скачать книгу
Яндекс.Метрика