Эротические рассказы

Знак Вялікага магістра. Вольга ІпатаваЧитать онлайн книгу.

Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава


Скачать книгу
любіў маладзіц, піва і паляванне на вепрукоў ды памёр у абдымках знакамітай віленскай віслены[27] Медзяніцы, празванай так за пякучыя пацалункі, яна змушаная была з’ехаць са сталіцы ў сядзібу Кіянаў у Любчы, дзе іхні род вось ужо трыццаць гадоў быў дзяржаўцам любчанскіх земляў. Грошай, што засталіся ад суддзі, не хапала, каб жыць у сталіцы паводле ейнага стану радавітай віленскай баярыні, якая вучылася ў замкавай школцы разам з дзецьмі самога вялікага князя Альгерда і адзін час нават моцна спадзявалася зрабіцца княгіняй. Так, быў час, калі на яе прыхільна паглядаў адзін з родзічаў вялікакняскага сямейства. Ды бацька пасьпяшаўся выдаць яе замуж, бо папракаў, што яна занадта прыхільна глядзіць на дзецюкоў і не верыў доччыным спадзяванням. Да таго ж, суддзя быў яго добрым сябрам, і ён разлічваў на падтрымку будучага зяця, калі пачаў судзіцца з баярынам Рацілам за землі стрыечнага дзеда пад Вільняй. Аднак прайграў бацька! Той баярын знайшоў падтрымку ў аднаго з Альгердавічаў, улюбёнка княгіні Юльяны. Прайграў суд бацька, заплаціў вялікае мыта і, штодзень суцяшаючы сябе медавухай, хутка пасля таго памёр. Запіў і Паята, і таксама неўзабаве скончыў свае дні – ды гэтак ганебна, што ёй давялося ратавацца ад беднасці і няславы, пераехаўшы ў Любчу. Жывучы тут у глушэчы разам з братам нябожчыка-мужа і падчаркай Свеціцай, яна зусім было заняпала. З усіх радасцяў і ўцехаў – толькі рэдкія запрашэнні ў Лідскі замак, дзе ейныя сукні, прывезеныя з самой Вільні, разглядаюць замшэлыя лесавікі, апранутыя ў каптаны часоў Гедзіміна. Паляванні, да якіх ахвочы братаніч мужа Лунь, яе не цешаць: сядло націрае сцёгны, галіны сьцёбаюць па твары, у душы вечны страх – а што, калі знянацку выскачыць аднекуль зацкаваны дзік альбо, барані Мокаш, мядзьведзь, ці сам гаспадар пушчы – зубр?!

      Кожны дзень патрабаваў ад яе таго, што яна найболей не выносіла: нагляду за вялікай гаспадаркай не надта багатай сядзібы. Штодзень трэба было выслухоўваць войта аб тым, колькі ўрокаў[28] выканалі дзеўкі за ткацтвам ды за кудзеляй, што гатуе кухар і колькі чаго атрымала ахмістрыня да стала ды колькі шчупакоў прынеслі ў замак рыбакі, і колькі лёну трэба адвезці на кірмаш у нядзелю.

      Швагер Лунь не хацеў займацца гаспадаркай – ён ладзіў паляваньні, чытаў старадаўнія пергаменты сваіх продкаў і бавіў час за варцобамі з блазнам Чурам. Той лекаваў сум свайго пана жартачкамі, якія невыносна раздражнялі Офку, але весялілі Луня і дадавалі яму жыцця. Сядзібу час ад часу наведваў стары вандроўнік – лекар, даўні сябра сям’і. Ён ніяк не падобны быў да мужчыны, які сказаў бы прыемнае слова хоць зрэдзь: высушаны, як цвыркун, тонкі і жоўты, вось ужо колькі гадоў пад Каляды ці на Радаўніцу аглядаў гаспадароў, даваў парады і вучыў, як збіраць і сушыць лекавыя зёлкі. Слуг было таксама няшмат на ўсю гаспадарку, і ёй даводзілася, закасаўшы рукавы, правяраць, як яны соляць грыбы ці квасяць капусту, бо без гаспадыні прыслужніцы ані не возмуць што ў рукі…

      Яна хацела завесці ў Любчы хаця б якога музыку, накшталт менестрэляў, якіх як новы манер завялі ў многіх дамах сталіцы. Ды не магла


Скачать книгу

<p>27</p>

віслены – гуляшчыя жанчыны.

<p>28</p>

урокі – заданні, якія даваліся ў гаспадарцы слугам

Яндекс.Метрика