Эротические рассказы

Знак Вялікага магістра. Вольга ІпатаваЧитать онлайн книгу.

Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава


Скачать книгу
і драўляную, з ліпы, – мяккае дрэва грэлася пад рукой і палагоджвала думкі. Ядвіга стрэльнула ў яго вачыма, але прамаўчала, толькі тузанула да сябе ручнік для выціраньня рук, і ейныя фраўцымер, дзяўчаты-венгеркі з Буды – Альжбета ды Ядвіга – замітусіліся, адсоўваючы ад яе пусты кубак і талерку. Ягоны ж улюбёнак – падстольнічы Цімох з бацькоўскага замка – стаяў нерухома, з лёгкай пагардай гледзячы на жаночую мітусню.

      Так, у іх з Ядвігай ад пачатку былі ня толькі розныя канцылярыі, але і розныя кухары, розныя густы і розныя стравы. Ды яму няма патрэбы прынараўлівацца да ейных: ужо палова прыдворных заказвае сваім кухарам ліцьвінскія флячкі, халаднікі ды мяса з дробна пасечанымі грыбамі. Якніяк, ён ня толькі муж каралевы, але найперш сам валадар магутнага Княства, якое, як спадзяюцца вяльможныя паны, выратуе Польшчу ад крыжакоў. Зноў жа пры ўмове – калі ён аб’яднае дзве сілы ў адно, калі разам яны стануць мацней за крыжакоў.

      Ізноў думкі яго вярнуліся да ранішняга ліста, да рабавання пад Лідай.

      Трэба правесці пільнае дазнанне: хто там быў, куды звезена скарбонка. Няхай Маскажэўскі і займецца гэтым, пакуль у Троках брат Свіргайла п’е моцныя напоі і сячэ шабляй таго, хто падвернецца пад руку.

      А пасля лечыць.

      Сняданак яшчэ не скончыўся, а ганец Арабей, атрымаўшы за важнае паведамленне цяжкі дэнарый і не паспеўшы пад’есці, ужо мчаўся па гасцінцы назад. Злосны вецер ірваў на ім лісіны шлык, скуголіў, гнаў з вачэй слёзы. Але такі лёс у ганца. У караля лёс іншы – ён сядзіць на залатым троне, носіць тонкія кашулі і гафтаваныя золатам жупаны, п’е колькі ўлезе куфляў піва, слухае песні гусляроў.

      Ягайла ж, узгадваючы Арабея, думаў пра Вільню, у якую ляціць ганец, пра стромкія вежы над далінай і Вяллёй, дзе ў дзяцінстве вучыўся плаваць і разам з прыдворнымі рыбакамі, нягледзячы на забарону княгіні-маці, таптухай лавіў язёў. Адчуў халаднаваты вільготны пясок пад нагамі, якія лашчыла празрыстая вада, і гайню маленькіх серабрыстых рыбак, што пырскалі ў розныя бакі. А яшчэ сонца, – яно пранізвала калыхлівую тоўшчу вады, і там, у зеленавата-пругкай глыбіні, цягнуліся ўверх водарасці, падобныя да калматай барады вадзеніка. Рыбакі заўсёды кідалі ў ваду лустачку хлеба – для яго, валадара рачных глыбіняў, і прасілі здабычы і ўдачы. І прыдворныя дзяўчаты, мыючы яго, маленькага, у лазні, таксама звярталіся да лазніка, каб вымыў з княскага дзіцяці ўсе хваробы і адагнаў злыдуха, і лядашчыка, і стрыгу. Таму свежым бярозавым венікам абводзілі вуглы лазні, прыгаворваючы замовы. Гэта самае робіць ён і цяпер, і шмат што іншае, чаму навучылі яго там, у родным доме. Хаця тут, у Кракаве, ягоныя звычкі здаюцца дзіўнымі, ды ён ведае тое, на што забыліся яны: усё вакол жывое. І нават трава каля замка, якую косяць штотыдзень, хоча жыць і радуецца сонцу.

      …Так ён стаяў, усемагутны і разам з тым адзінокі, і зайздросціў ганцу, які імчаўся да Вільні. І здавалася каралю, што вавельскі цмок усё яшчэ жыве пад замкам, варочаецца там і пыхкае гарачынёй наверх, але не можа прабіцца скрозь вялізную


Скачать книгу
Яндекс.Метрика