Эротические рассказы

Знак Вялікага магістра. Вольга ІпатаваЧитать онлайн книгу.

Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава


Скачать книгу
пастараўшыся забыцца на смерць бацькі і сваіх блізкіх – згаджаўся Вітаўт і на унію, і на хрышчэнне ў рыма-каталіцкую веру.

      Ягайла пераконваў: гэта выб’е меч з рук крыжакоў, якія на ўсю Eўропу крычаць аб тым, што яны не ваююць і не рабуюць, а толькі паварочваюць у сапраўдную веру схізматыкаў і язычнікаў.

      І што ж адбылося пасля? Ягайла тут жа, як звычайна, парушыў пагадненні: паставіў замест сябе кіраваць Вялікім Княствам Скіргайлу, але сапраўдным кіроўцам зрабіўся паляк Маскажэўскі, які стаў гвалтам уводзіць у Вільні кракаўскія парадкі. Значыць, трэба вырываць Княства з чэпкіх рук іншаземцаў, якія, мабыць, мелі на ўвеце нешта зусім іншае, калі кляліся ў Кракаве і Крэве, што ні на мезенец не замахнуцца на звычаі і вольнасці Княства і будуць берагчы ягоную вольнасць гэтак жа, як і вольнасць Польшчы. А для гэтага патрэбныя, як паветра, дзве рэчы: грошы і воі. І людзі, гатовыя здзейсніць задуманае.

      Грошы ў князёў, якія падтрымліваюць яго, ёсць. І ён ня бедны, хаця Ягайла абодва бацькоўскія княствы забраў і перадаў сваім родзічам па матцы Юльяне. Нездарма крыжацкі камандор Марквард Зальцбах, яго ганаровы палоннік, які недзе з паляўнічымі азартна гоніць зараз звяр’ё, націскае якраз на крыўды, што зрабіў Вітаўту кароль: адабраў родавыя землі. Ды Зальцбах, гэты інтрыган, і павінен убіваць клін паміж Княствам і Польшчай: Ордэну гэта выгадна. Зальцбах жа бярэцца абгаварыць усё з вялікім магістрам, калі Вітаўт яго адпусціць.

      Так, малавата тых, на каго можна абаперціся: адданыя яму князі ўсё ж падданыя Ягайлы і яго братоў. Аднак Бог, здаецца, паспрыяў яму, Вітаўту: у Луцк зусім неспадзявана, уцякаючы з Залатой Арды, завярнуў княжыч Васіль, сын вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя, празванага Данскім пасля Кулікоўскай бітвы. Жывучы колькі год у татараў як закладнік бацькі, надта намучыўся гэты малады спадчыннік Данскога. Звык есці каніну, галіць галаву, злізваць кроплі кумысу з шыі ханскага каня, нават паўзці на каленках да вялікага хана, як вось ужо другое стагоддзе поўзаюць усе князі – і маскоўскія, і суздальскія, і уладзімірскія – навучыўся. Не мог бядак перанесці аднаго – калі на розных забавах і вячэрах пхаў Тахтамыш у рот сваім бліжнім жменю плову – у знак прыхільнасці.

      – Тлушч цячэ са жмені, пальцы растапыраныя, жорсткія, як галузь, а ён табе гэты ком гарачы таўчэ ў глотку, а сам смяецца-заліваецца, калі ты не паспяваеш праглынуць і калі гарачая гэтая каша табе на рукі і на кашулю падае…

      – расказваў-скардзіўся пад час вячэры ці абеда бялявы сухарлявы хлопец, з асалодай чэрпаючы драўлянай лыжкай распараны ў мёдзе аўсяны кісель, які ён асабліва любіў.

      Калі ён упершыню пасля палону сеў нарэшце за стол і выпрастаў ногі на ўсю даўжыню, не мог нарадавацца: звык сядзець скурчыўшыся, падагнуўшы ногі пад сябе. Перад тым прагна схапіў чыстую палатняную кашулю, бо пунсовая шаўковая, з усходнімі кругамі-узорамі, за два месяцы ўцёкаў з Арды сатлела ад гарачага юначага поту і выглядала як рыззё. І дзелію, плашч, падшыты бабровым футрам, атрымаў, і каптан суконны сіні, і боты таксама, але


Скачать книгу
Яндекс.Метрика