Непамяркоўныя. Леанід МаракоўЧитать онлайн книгу.
што-небудзь было позна. Адно пашкадаваў, што не ўзяў у Менск пісталета. Гэтак схібіць! Абяцаў жа сабе і Тодару жывым не здацца, забраць з сабой у магілу хоць аднаго энкавэдыста. А выйшла наадварот. Не ён – яго забралі. Гэта школьныя вакацыі зусім збілі з панталыку маладога настаўніка беларускай мовы i літаратуры, класнага кіраўніка 7 «Б» класа Бабруйскай школы-інтэрната для дзяцей-cipoт. Забегаўся, замітусіўся, расслабіўся з дзецьмі. Думаў: пастукаюць у дзверы, ён адчыніць i, пераканаўшыся, што прыйшлі па яго, дастане з кішэні пісталет. Меркаваў чамусьці, што акурат гэтак і будзе: па яго прыйдуць. А яны не прыйшлі і не пастукалі. Яны чакалі на вакзале, сярод дзяцей.
Валеры не ведаў, што другая чацвёрка ў Бабруйску гэтай самай парою стукае ў ягоныя дзверы. Не ведалі i энкавэдысты, што, калі б прыйшлі туды днём раней, напароліся б на кулі.
Не ведаў, нават і ў думках не дапускаў i сябра Валерыя, ціхі абачлівы Тодар, што роўна праз год яго як контррэвалюцыянера расстраляюць у тых самых казематах, дзе i Валерыя.
Не ведала пра расстрэл Тодара i яго жонка Яніна. І ў найстрашнейшым сне ёй не магло прысніцца, што дзіця, якога яна чакае, народзіцца ў канцлагеры.
Не ведаў і Андрэй-салавей, што хвалебныя оды бальшавікам не ўратуюць яго ад «всевидящего ока». Арыштуюць паэта-камсамольца таксама не ўначы і не дома, як гэта звычайна рабілася, а нядзельным ранкам. Яго знойдуць разам з сябрам на рыбалцы. Стоячы па калені ў вадзе, Андрэй перадасць вуду таварышу і скажа: «Мікола, трымай! Праз гадзіну вярнуся».
Пасля гутарак у «амерыканцы»[2] з наркамам унутраных спраў БССР Наседкіным тая гадзіна расцягнецца спачатку на дзесяць гадоў, потым – яшчэ на сем.
З турмы Андрэй выйдзе толькі пасля смерці чалавека, рэжыму якога ён прысвяціў сотні палымяных радкоў. Невылечна хворы, пражыве пасля вызвалення (як і ягоныя таварышы, таксама былыя лагернікі, паэты Язэп Пушча і Гірш Камянецкі, літаратурныя крытыкі Мікола Аляхновіч і Сцяпан Баркоўскі) усяго некалькі гадоў. Апошняе, што вырвецца з высушанага сухотамі цела, будзе ўсё тое ж палымянае: «Калі б Ленін быў жывы!»
Не ведаў Андрэй Александровіч, што сам ён выжыў толькі таму, што Тодар Кляшторны, Валеры Маракоў i iх сябра Васiль Каваль за год катаванняў у «амерыканцы» так і не «ўспомнілі» ягонага прозвішча.
Праз год атрымаў сваю дзясятку і Андрэеў сябра па той памятнай рыбалцы – Мікола Хведаровіч. Таксама – за памяць. У турме ён прачытае словы, надрапаныя ў дзень расстрэлу паэтам Міхасём Чаротам, і захавае іх для нашчадкаў:
Прадажных здрайцаў ліхвяры
Мяне заціснулі за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае палі,
Мае бары, —
Кажу вам – я не вінаваты!
Няма чалавека – няма праблемы. Няма паэтаў – няма памяці – няма гісторыі – няма народа! Вось гэтую гісторыю разам з народам яны і вынішчаюць. Калі – мячом, калі – агнём.
Ганна Цімафееўна
– Таварышы камсамольцы! – падняў руку, заклікаючы да асаблівай увагі, сакратар
2
Унутраная турма НКВД, названа гэтак за сваю «амерыканскую» архітэктуру – у выглядзе круглай вежы дыяметрам некалькі дзясяткаў метраў.