Эротические рассказы

Непамяркоўныя. Леанід МаракоўЧитать онлайн книгу.

Непамяркоўныя - Леанід Маракоў


Скачать книгу
устаць, але не змог. Боль маланкай пранізаў цела. Застагнаў, апусціў галаву на падлогу. Глядзеў на шэрую голую сцяну, намагаўся ўспомніць, што ж адбылося за гэтыя апошнія некалькі гадзін.

      …Ён зноў у сваёй дваццаць чацвёртай. Ляжыць пластом. Відаць, яго білі і пасля таго, як страціў прытомнасць. Следчыя рызыкавалі: верхавод контррэвалюцыянераў мог захлынуцца сваёй жа крывёю. «Напэўна, і захлынаўся», – Платон перавёў позірк на руку. Набрынялы крывёю абшлаг кашулі яшчэ не высах, і Платон скалануўся: учуў саладжавы пах, якога так баяўся ў дзяцінстве – ад убачанай кроплі крыві яму рабілася блага. А зараз ад яе паху апрытомнеў, ажыў. Ажыў ад болю, які запаланіў усё яго змардаванае, скалечанае цела.

      Платон ляжаў і глядзеў на абрыдлыя шэра-брудныя сцены. Там, за сценамі, – воля. Сонца і прастора. А тут – смурод і шэрая імгла. А галоўнае – яго недабітая, непагашаная памяць, якая да таго ж мае зусім непатрэбную ўласцівасць самаўзнаўлення. Яна не проста не дае забыцца, зноў і зноў вяртае яго ў пекла мінулага, адкуль ён, здавалася, нарэшце выйшаў. Яна куды больш падступная. Памяць дзеіць насуперак яго жаданню. Ён не хоча і ўсё-ткі намагаецца ўспомніць, што было з ім учора, а можа – усё яшчэ сёння, у гэтую доўгую восеньскую ноч.

      Следчыя стараліся. Пэўна, падціскалі тэрміны. Магчыма, і нервы здалі. Падследны ўпарта маўчаў, і ім замігцеў рэальны шанец самім трапіць у камеры.

      Стажор пераміргнуўся са сваім настаўнікам Быхоўскім і ззаду ўдарыў Платона нагой па пячонцы. Падследны ўтрымаўся, але адчуванне, што з яго цела вырвалі кавалак мяса, заставалася да гэтай пары. Падбадзёраны пахвалою Быхоўскага: «Мастак!», стажор дадаў Платону размашыстым справа. Патрапіў куды меціў: нос у Платона захрабусцеў.

      Пераноссе было перабіта, і ненавісны з маленства пах крыві затуманіў свядомасць.

      Тады ён знепрытомнеў першы раз.

      Дзесьці ўжо не тут Платон усвядоміў, як добра яму і спакойна. Але адысці ў немату яму не далі. Вядро з вадою стаяла ля акна нездарма. Забіваць прыгаворанага не збіраліся. Тым больш цяпер. Яны ажывілі Платона, адцягнулі ў кут і прыхінулі да сцяны.

      – Давай драматурга. Няхай хоць раз сам возьме ўдзел у канцэрце. Гледачом будзе гэты герой, а мы – сціпла, артыстамі. – І следчы са стажорам зарагаталі.

      Калі прывялі першага народнага, Платон яго адразу не пазнаў. Не жывы класік, а жывы нябожчык. На збітым да чарнаты твары блішчэлі чырвоныя ад лопнутых сасудаў вочы. Некалі прыгожая цёмна-русая чупрына ператварылася ў шэрую капу саломы. Народны глядзеў і не бачыў Платона. Ці бачыў ён наогул што-небудзь? Здаецца, яго найбольш займала адчыненае акно за спінай следчага. Платон зразумеў, пра што думае драматург.

      Быхоўскі нібы прачытаў думкі старога і пачаў пасяброўску.

      – Сядай, Іосіфавіч, не бянтэжся.

      Стажор памкнуўся быў зноў паказаць сябе, дапамагчы дзеду сесці – паўтарыць свой ужо адпрацаваны, як ён лічыў, удар, але следчы позіркам спыніў яго.

      «Як сабака, – падумаў Платон, – без слоў разумее. Добрую змену сабе Быхоўскі падрыхтаваў».

      – Дык


Скачать книгу
Яндекс.Метрика