Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторовЧитать онлайн книгу.
да яго з лагічнымі пытаннямі: чаму А-Гуру-Уок тым не менш тры разы на дзень выходзіць са сваёй Нірваны ды спускаецца есці разам з усімі? І чаму ён увечары ўдзельнічае ў агульных гутарках ля каміна, спрабуючы давесці жыхарам нейкія ісціны? А-Гуру-Уок на гэта крыўдзіцца, прапускае міма вушэй усе кпіны ды каторы раз пачынае распавядаць, як дайшоў да таго, што наважыўся адмовіцца ад шлюбу ды кахання. Са сваіх пакояў А-Гуру-Уок павыносіў усю мэблю, пафарбаваў сцены ў белы колер ды піша на іх штодзень розныя мантры ды іерогліфы. Аднойчы пранырлівыя лялькі Фата-Мантаны данеслі ўсім, што бачылі, як А-Гуру-Уок разам з Анёлкам сядзелі на белай падлозе ў ягоных апартаментах ды жлукцілі віно. А Кот нібыта сядзеў побач ды маўкліва пераконваў іх не піць багата.
У патаемным пакойчыку, які насамрэч ёсць папросту ўваходам у пятае вымярэнне, жыве Касіяпея. Яна злучае цяперашні час з мінулым і будучым, нікому, аднак, не раскрываючы, як менавіта яна гэта робіць. Усе мусяць верыць ёй на слова. З Касіяпеяй усе мусяць падтрымліваць добрыя стасункі, бо кожны ходзіць да яе на споведзь. Замкавыя насельнікі, праўда, называюць гэта не споведдзю, а псіхалагічнай кансультацыяй. Як толькі ў каго ўзнікаюць праблемы ў прыватным (ці грамадскім) жыцці, ён адразу імчыць у чырвоны, змрочны, ахутаны водарным туманам пакойчык Касіяпеі ды выкладае ўсё як ёсць. Касіяпея ж, у сваю чаргу, водзіць рукамі над празрыстым шарам ды дае цьмяныя парады, якія, як ні дзіўна, аказваюцца, урэшце, слушнымі. Адзін толькі Анёлак-Галубочак, пачуўшы, што мусіць «перадусім думаць, а потым лётаць», дадумаўся да таго, што ўскараскаўся на замкавую вежу ды так і паляцеў бы, каб не верны Кот. Жыхары Замка доўга рагаталі, згадваючы гэты выпадак увечары ля каміна, ажно пакуль Касіяпея не дарадзіла Трыстане, што «жыццё трэба перайсці як прорву па напятай вяроўцы», і Трыстана, будучы ў чарговай дэпрэсіі з нагоды нешчаслівага кахання, ужо нацягнула тую вяроўку па-над троннай залай.
Пасля гэтага з Касіяпеяй былі праведзеныя жорсткія выхаваўчыя гутаркі, і быў выдадзены зацверджаны агульным галасаваннем спіс дазволеных парадаў. Гаварылі тады, што Касіяпея наўмысна нагаварыла лухты, каб назаліць Трыстане, прыгожым валасам якой вельмі зайздросціла.
Сама ж Касіяпея выглядала даволі звычайна, не асляпляла прыгажосцю, але ж шторазу спускалася есці ў строях з розных эпохаў. То гэта было нешта сярэднявечнае, то егіпецкія строі (яны пасавалі ёй найбольш). А аднаго разу яна з’явілася ў скураных нагавіцах ды каўбойскім капелюшы, цягнучы за сабою каня, які, дарэчы, адзіны тады павячэраў. Каня давялося пакінуць у Замку, бо пераправіць яго на Дзікі Захад Касіяпея не здолела. Конь, дарэчы, ні з кім і не пасябраваў ды так і згубіўся недзе ў замкавым лабірынце. Быў здарыўся і маленькі скандальчык, выкліканы з’яўленнем Касіяпеі ў касцюме Евы.
З часава-прасторавымі маніпуляцыямі Касіяпеі таксама надараліся розныя казусы. Аднойчы ў выніку розных махінацыяў усю выспу адкінула ў плейстацэн, і над Замкам залуналі розныя археаптэрыксы,