Карона на дне віра (зборнік). Людміла РублеўскаяЧитать онлайн книгу.
здзівіць добрым граннем, бо там усе – музыкі. I пані прымушала свайго выхаванца часта выступаць перад гасцямі, якіх збірала спецыяльна каб пахваліцца, які талент выратавала ад забыцця. I забараняла свайму музыку нават успамінаць пра неадукаваных бацькоў. Тым болын – паслаць вестку аб сабе або наведаць. Валяр'ян павінен быў назаўсёды забыцца пра вясковае мінулае.
Але чалавек, надзелены талентам, звычайна надзелены і чуйнай душой. I душа тая ў Валяр'яна балела, бо не мог ён забыцца на родных, і нават праз многа гадоў выган з рамонкамі і званочкамі, хуткая рэчка, у якой палошча косы віхла, заснежанае поле, ружовае на золку здаваліся яму прыгажэйшымі за кіпарысавыя гаі і сінія горы. А дотык ласкавых матчыных рук сніўся яму па начах. I як толькі надарылася такая магчымасць – пані мусіла зноў наведаць маёнтак, дзе ўпраўляючы надта ж заблытаў справы, – Валяр'ян прыімчаўся да бацькоўскае хаты. Але вёска за адсутнасць пані зусім заняпала, збяднела. Валяр'янаў бацька памёр. Не стала і сястрычкі. Маці ведала, што хутка сустрэнецца з імі. I дзякавала Богу, што даў ёй магчымасць перш, чым адысці ў лепшы свет, сустрэцца на гэтым са страчаным калісьці, але не забытым сыночкам.
Дарэмна Валя'ян горача шаптаў маці, што цяпер усё будзе добра, і ў маці будзе добрая ежа, і цёплая вопратка, і лекі – з апошнім уздыхам адляцела душа беднай сялянкі.
I Валяр'ян, складаючы ёй рукі на грудзях, як загадвае звычай, убачыў пад коўдрай самаробную ліповую скрыпачку.
Калі слугі прыехалі па Валяр'яна (іх паслала раззлаваная пані, здагадаўшыся, што выхаванец без ейнага дазволу адправіўся ў вёску), то пачулі, што з мужыцкае хаты даносіцца дзівоснай прыгажосці мелодыя. I такая яна была тужлівая, столькі было моцы ў ёй, што слугі, скамянеўшы, стаялі і слухалі, і нават самыя чэрствыя сэрцы ў гэты час спазнавалі шкадобу і ўладу чыстае красы.
Доўга гучала мелодыя, і раптам абарвалася. Слугі ўвайшлі ў хату і ўбачылі, што перед ложкам з мёртвай сялянкай упаў малады пан, і ягоная скрыпка разбілася на трэсачкі.
Доктар сказаў, што ў маладога чалавека было слабое сэрца. Пані тут жа з'ехала, не пажадаўшы развітацца з няўдзячным музыкам, і Валяр'яна разам з маці пахавалі на вясковых могілках. Над магілай Валяр'яна не было ніякага помніка. Не было каму прыносіць туды букеты. Паны, што захапляліся граннем юнага талента ў багатых залах, і не падумалі б шукаць яго апошні прытулак, каб аддзячыць за дакрананне да прыгажосці.
Але нязвыклым моцным во дарам. I няма і пасёння ў прыродзе лепшага лякарства ад сардэчнай хваробы, як валяр'ян двухдомны.
Чужыя ветразі, альбо Ладдзян трохнадрэзаны
Калісьці па нашай рэчцы пралягаў гандлёвы шлях. Плавалі па ёй купцы на сваіх вялікіх чоўнах – ладдзях, і горда надзімаліся ветразі, быццам лебедзі… Хаця гэта не зусім дакладнае параўнанне. I ведаеш, чаму? Лебедзь – белы, і ветразь, думаеш ты, абавязкова белы. Але даўней гэта было не так. Ветразі з цяжкіх ільняных тканін прыкрашалі, хто як мог і жадаў, і плылі яны над хвалямі, нібыта дзівосныя каляровыя кветкі або крылы матылёў.
Але