На парозе раю. Зінаіда ДудзюкЧитать онлайн книгу.
Сіроцін цябе крыўдзіць? Людзі кажуць, што ў цябе з ім шуры-муры.
– Хлусня гэта ўсё, Алёшка. Ты ж мяне ведаеш. Ад зайздрасці плятуць абы-што! Сіроцін па серадах у Вышанскай вечаруе!
– Дык жа з гэтаю Вышанскаю Кедраў сустракаўся.
– Да Кедрава жонка прыехала, ён і аціх. А гэтага ката памаўзлівага Сіроціна нішто не спыняе: ні сям’я, ні пасада. Яны Вышанскую з рук у рукі перадаюць, як рэч. Божа, як я яе ненавіджу гэтую самадайку! Раскажы лепш пра сябе, Алёшка. Ты яшчэ не ажаніўся?
– Пакуль не сустрэў такую, як ты.
– Дзякую за камплімент. Што ж мы тут стаім? Пайшлі да мяне, узварам якім напаю.
– Дзякую, я толькі на хвілінку, мяне сябры чакаюць, – раптам заспяшаўся Аляксей. – Яшчэ сустрэнемся… Ты доўга будзеш вучыцца?
– Прыкладна паўгода.
– Ну, бывай. Шчаслівага вяртання, – ён паціснуў яе руку на развітанне і знік у цемры.
Толькі цяпер жанчына звярнула ўвагу на словы, сказаныя Алёшам тады: «Не сустрэў такую, як ты». Выходзіла, што яна была ўзорам, якім ён кіраваўся ў пошуку сваёй палавіны. Дзіўна, яна ніколі нават не ўяўляла, што гэты хлопец мог быць яе мужам. Ён быў толькі добрым чалавекам, спагадлівым, надзейным, у лепшым выпадку – сябрам.
Праз два дні Клаўдзія з’ехала ў Брэст на курсы партыйных і савецкіх работнікаў. Спачатку там было цікава, новыя людзі, знаёмствы, а пасля яна адчула, што сумуе па Сіроціну, па ягонай мужчынскай сіле і пяшчоце, напісала яму доўгі і прачулы ліст. Адказу не атрымала, пакрыўдзілася і вырашыла больш не нагадваць пра сябе. Напэўна, Вышанская зусім яму галаву затлуміла, а жонка ягоная і не здагадваецца, што па серадах пасля вячэрніх сходаў, яе муж спяшае да палюбоўніцы.
Жонку Сіроціна Клаўдзія ціха ненавідзела да гэтага часу і ў нейкай ступені лічыла віноўніцай усіх сваіх нягод. Каб яна не з’явілася, усё было б добра. Усталяваліся трывалыя адносіны з Іванам Самуілавічам. Клава адчувала пры ім сябе абаронена і ўпэўнена. Варта было прыехаць жонцы, як пляткаркі адразу расказалі ёй пра каханне Сіроціна да Клавы, што раз’юшыла кабету. Яна прыслала палюбоўніцы ліст, у якім абвінавачвала Мартынюк ва ўсіх смяротных грахах і называла брыдкімі словамі. Тады Клаўдзія адчула, што вакол яе ўтварыўся вакуум, усе цураліся яе. А найбольш пакрыўдзіла тое, што і Сіроцін пачаў пазбягаць сустрэч з ёю, больш таго, паклапаціўся, каб выправіць яе на курсы. Дзе падзелася яго кахане, тыя словы, пяшчота і жарсць? А потым інструктар Дробкіна сказала, што ён сустракаецца з Вышанскай. Усё гэта трэба было перажыць, перадумаць і змірыцца з лёсам.
Калі Клава вярнулася ў Антопаль пасля заканчэння курсаў, дык даведалася, што Вышанскую нехта забіў. Ішло следства. Тэхнічны сакратар Таня Нічыпарук сказала, што ліст, які Мартынюк прысылала Сіроціну, знаходзіцца ў маёра дзяржбяспекі Войкава, які расследуе забойства Вышанскай.
Толькі цяпер, праз пяцьдзясят гадоў Клаўдзія Міхайлаўна міжвольна падумала: «Калі Аляксей у сорак шостым хаваўся ў лесе з рэшткамі ўкраінскай паўстанцкай арміі і ведаў, што сакратар райкама партыі Сіроцін бывае