Эротические рассказы

Пяшчынкі шчасця. Канстанцін ШанцаўЧитать онлайн книгу.

Пяшчынкі шчасця - Канстанцін Шанцаў


Скачать книгу
дакладна. Так, гэта лічба з шасцю нулямі. Ты не памыліўся. Трохі грошай пераведзена на твой рахунак у сталкерскай сістэме. Але ж і ты не сядзіш на месцы. Тую працу, якую ты робіш, яна не за ежу робіцца.

      – Пачакай, нешта не прыпомню, каб хтосьці казаў аб расцэнках на ўсякія віды работ. Ты хочаш сказаць, што за ўстаноўку датчыкаў мне нешта налічваюць?

      – Вядома ж. Некалькі манет капае за кожны датчык. Трохі перападае за дробныя артэфакты. Прынясеш штосьці каштоўнае, атрымаеш некалькі манет ярчэй, а назбіраеш усякага глупства, то прабач, пару медзякоў ўпадзе, але, ўсё ж упадзе, у тваю кішэню.

      – Мне чамусьці здавалася, што ўсё тут робяць адну справу…

      – Ёсць такая справа. Выжыванне называецца. А за ўсё астатняе – грошы. Зрабіў – атрымай, папрасіў зрабіць – заплаці. Усё проста як двойчы два.

      – Добра, трэба будзе з табой і Віктарам Мікалаевічам пагутарыць на гэтую тэму.

      – Не забівай сабе галаву гэтым. Усе спісы з коштамі ў розных гандляроў я цябе такім чынам падам. Магу зрабіць яшчэ прасцей. Пакуль сёння будзем працаваць, падкарэктую інтэрфейс, каб ты адразу мог бачыць прыкладны кошт… хоць не, адразу максімальны кошт і гандляра… э-э-э-э… добра пагляджу там сама.

      – Ві, а гэта не адаб'ецца на тваю прадукцыйнасць?

      – Ты сумняваешся ўва мне?

      Чарговы выбух шарыка з жуйкі і, прама-ткі, маланкі з яе вачэй.

      – Не, бо пакуль яшчэ не было падставы ўсумніцца ў цябе.

      – Вось і не думай пра гэта.

      – Эй, не дуйся! Бо і ты зразумей мае асцярогі. Не так ужо я і арыентуюся тут. А небяспек хапае. Ды і суразмоўца з цябе той яшчэ – каго хочаш давядзеш да белага гартавання. Але мне падабаецца.

      – Ой, ільсцівец! Слухай сюды, дамскі ўгоднік, ты для мяне стары і няма чаго да мяне подкатывать яй… ой, падбіваць кліны.

      – Ві, астынь! Вось ужо, сапраўды, дзяўчынка! Ты з мухі зрабіла такога слана, што цяпер ні адзін заапарк яго не зможа да сябе ўзяць.

      – Гэта яшчэ чаму?

      – Ды таму што не хопіць грошай яго пракарміць.

      Некалькі секунд Ві кідала вачыма маланкі, а потым раптам пырснула смехам.

      – Добра, даравала. Жарт так сабе, але малайчына, не здаўся.

      – Не зразумеў… гэта што, праверка нейкая?

      – Не. Гэта наша з табой першая сварка.

      – Так. Ві, давай абодва спынімся. Калі мы хочам заўтра хоць кудысьці схадзіць, трэба сёння яшчэ шмат чаго зрабіць.

      – Згодны. Мір?

      – Ага. Пайшлі ўжо.

      – Дык я табе пра гэта даўно казала. Давай хутчэй.

      – О Божа… за што?

      – Радуйся. Я ж табе як падарунак. А была б сапраўднай, то ты на мне яшчэ і ажаніўся б.

      – Ві, спынісь. А?

      – Добра, добра. Ужо і пажартаваць нельга.

      – Можна. І нават трэба, але зараз трэба папрацаваць. Вядзі. А заадно і дапамажы распіхаць усё тое, што назаказывала.

      – Добра, татачка!

      – Ой, хто-небудзь хоча па попе…

      – Хто? Я? Не-не-не, я не з гэтых! Хаця…

      – Так, Ві!

      – Усё, усё!


Скачать книгу
Яндекс.Метрика