Эротические рассказы

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi. Алег ГрушэцкіЧитать онлайн книгу.

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі


Скачать книгу
вядома ж! Па заслугах! У пашчы Цмока, якога ён доўгія гады трымаў у няволі.

      – Гэта так. Але пра кій ягоны памятаеце?

      І тут Янка з Міланай прызадумаліся. Падаецца, яны памяталі ўсё яскрава і дасканала, як Цмок адным рухам заглынуў Волха. А што далей было?..

      – Што ж, дазвольце я вам нагадаю? Ён праглынуў таго ведзьмака, як закуску, а кій папросту выплюнуў, бы калыпок, што захрас у зубах.

      – А, так, – нарэшце ўзгадалі яны тую карціну. – Кудысьці далёка-далёка, што і не было відаць.

      – Пэўна, недастаткова далёка. Яго ваяры адшукалі кій. Так яны мелі хоць які шанс уласкавіць гнеў аўдавелай каралевы пасля таго, як не здолелі абараніць свайго ўладара. І дзякуючы гэтаму маглі разлічваць на літасць у Семаргала. Падацца ім больш не было куды. Семаргал сабраў магутнае войска і захапіў наша паслабленае ў бітве каралеўства. Для больш моцнага войска гэта амаль не склала цяжкасці. У нас не было ані шанцаў, ані сіл цягацца з імі.

      – Падаецца, ізноў прыйдзецца клікаць Цмока на дапамогу, – разважліва падсумаваў Янка.

      – А вось тут і самае непрыемнае. На вялікі жаль, няма больш Цмока. Семаргал добра падрыхтаваўся да нападу. Ён выдатна разумеў, ад каго можа сыходзіць найбольшая пагроза для яго – ад нашага высакароднага Цмока. А можа, гэта была і помста. За тое, што Цмок з’еў Волха, мужа яго пляменніцы.

      Брат з сястрой на хвіліну змоўклі, ачомваючыся ад гэткіх навін.

      – Але ж як яны здолелі забіць Цмока? – не хацела ўсім сэрцам верыць у гэта Мілана. – Ён жа быў непераможны.

      – На кожнага знойдзецца свая бяда.

      – Ахілесава пята, – выказаўся Янка.

      – Прабачце, што? – не зразумеў Вуж.

      – Гэта ў нас так пра слабое месца кажуць, праз якое можна нанесці нечаканую шкоду.

      – Так, магчыма. Вось і ён знайшоў спосаб, якім можна перамагчы Цмока. І ўсё пры дапамозе таго вядзьмарскага кія. Семаргал, відаць, адшукаў у старажытных кнігах, як надаць кію моцы, каб знішчыць любога цмока. Высветліўшы, дзе Цмок хаваецца, ён вычакаў, калі той засне, пракраўся са сваімі ваярамі ды ўторкнуў загавораны кій у слабое месца Цмока, што пад самай пашчай на горле. Хацеў ужо і цмокава дзіцяці забіць…

      – Дзіцяці? – перабіў яго Янка.

      – Так, з таго самага яйка, якое вы і ўратавалі, вылупіўся маленькі цмок. На шчасце, у яго атрымалася пазбегнуць той жа сумнай долі.

      – Вух, як здорава! Але ж як ён выратаваўся?

      – Семаргал усё разлічыў, але не ведаў ён, што ў пячоры любіў бываць Вярнігара, які моцна прывязаўся да малога, няньчыўся з ім. І ў тую ноч таксама волат быў у пячоры, спаў побач. У цемры яго ніхто не заўважыў. Толькі, на жаль, абудзіўся ён запозна, калі працяты Цмок перадсмяротна пачаў выгінацца ў пакутах. Але шанец дапамагчы малому яшчэ быў. Вярнігара ўступіў з ворагамі ў няроўную бойку. Ён змог даць ім рады, аднак у Семаргала атрымалася ўцячы. А Вярнігара разам з маленькім цмокам вымушаны былі схавацца ў небяспечным месцы. Дзякуй, што горы і разгалінаваныя хады ў пячорах ён ведаў як свае пяць пальцаў.

      – І што адбылося далей?

      – Гэтага ніхто не ведае, бо не бачылі больш


Скачать книгу
Яндекс.Метрика